Люкіян З Самасаты

Люкіян з Самасаты (па-грэцку: Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, па-лацінску: Lucian; каля 125, Самасата, Рымская імпэрыя — 180-я, верагодна Атэны) — старажытнагрэцкі пісьменьнік-сатырык.

Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 году, доўгі час жыў у Атэнах, займаючыся літаратурнай працай, у старасьці заняў высокі пост на імпэратарскай службе ў Эгіпце. Захаваліся 84 ягоныя творы, але аўтарства некаторых аспрэчваецца, што адлюстроўваюць крызіс ідэалёгіі антычнага грамадзтва.

Люкіян З Самасаты
Люкіян з Самасаты

Разьвіваючы традыцыі антычнай камэдыі і мэніпавай сатыры, ён стварыў жанр сатырычнага дыялёгу. Пісаў пародыі на сафістычную дэклямацыю, як то «Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства», высьмейваў алімпійскіх багоў, як то «Размова багоў», «Прамэтэй ці Каўказ», паказваў мізэрнасьць жыцьцёвых ласкаў, марнасьць усяго на сьвеце ў творах «Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Мэніп», рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасьці ў творы «Нігрын», крытыкаваў раньняе хрысьціянства, разьвенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэньні, «Аляксандр ці Лжэпрарок», «Пра сьмерць Пэрэгрына», «Аматар хлусні ці Нявер».

Люкіян зьяўляецца аўтарам сатыраў на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Ягоная творчасьць паўплывала на асьветніцкую літаратуру Эўропы.

Творы

  • Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 – 3. – Leipzig, 1907 – 1913.
  • Избранная проза. – М., 1991.
  • Избранное. – М., 1962.
  • Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
  • Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. – Firenze, 1946.
  • История древнегреческой литературы. Том 3. – М., 1960.

Tags:

125150180-яАтэныГрэцкая моваЛацінская моваРымская імпэрыяСтаражытны Эгіпет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Германішкі (неадназначнасьць)1911Устаўныя граматы БНР19441.esВід (імя)PdfБелая дзірка.se.pwІнструкцыя па трансьлітарацыі.umМялеці Сматрыцкі.by70Мэтабалізм199818701936.gh0 (год)Акторы парнафільмаў1908Шахматы.vaДзед Талаш.tm.tkПраграмнае забесьпячэньне.ddАндрэй ХадановічЗьвязда.foКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуАнальны сэксКрумкачАўстралійскія Альпы2001ЗавайцьПарэчча (горад)C (мова праграмаваньня)ВялікабрытаніяРамаданЖнівеньскі путчЛетуваGoogle ChromeАрабская мова.chРымейкаВясна (цэнтар)Сэрвэр (апаратнае забесьпячэньне).ci.no1964Апавядальны сказ.nz2000Валеры Маракоў.td2009Войцех МанівідРыгор АзаронакУладзімер ЗяленскіГлаголіцаЯн Чачот.vcПрапаршчыкГубэрнатарКазіноНямецкая мова38.tl🡆 More