Людміла Хрысьцесева

Людмі́ла Хрысьце́сева (мастацкі псэўданім Л.

Хрысьцесева/ L. Christeseva; нар. у 1978 г. у Магілёве, Беларусь) — швэдзкая мастачка беларускага паходжаньня. Па атрыманьні дыплёму магістру Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналягічнага Ўнівэрсытэту ў галіне мастацтва і тэкстыльнага дызайну ў 2001 годзе, Хрысьцесева пераехала жыць у Швэцыю і далучылася да крэатыўнай каманды швэдзкага дызайнэра Лярса Валіна.

Людміла Хрысьцесева
Выстава «У вайны не жаночае аблічча» на тэрыторыі Музэю Арміі ў Стакгольме (2016)

Сынтэз беларускай і швэдзкай культуры натхнілі Хрысьцесеву на дасьледваньне тэмы гендэру, ідэнтычнасьці і рэпрэзэнтацыі жанчыны ў розных культурах. Хрысьцесева актыўна ўдзельнічае ў разнастайных мастацкіх праектах і выставах у Швэцыі і за мяжой. Яе атэлье Artten разьмешчана ў цэнтры Стакгольму і функцыянуе як выставачная пляцоўка для маладых мастакоў.

Хрысьцесева атрымала ступень магістру ў галіне гісторыі і тэорыі моды ў Стакгольмскім Унівэрсытэце, напісаўшы дысэртацыю па тэме Pussy Riot, дзе модны аксэсуар — баляклява — быў выкарастаны ў камунікацыі апазыцыйных поглядаў. Яна таксама вучылася ў Вышэйшай школе мастацтва Konstfack.

Яе выстава ”Sustainidentuty” пра жаночасьць у розных культурах была прадстаўлена ў Казахстане (2015) і ў Беларусі (2016) пры падтрымцы мясцовых дыпляматычных карпусоў. Скульптуры, вырабленыя з туаляў, якія зьяўляюцца прататыпамі высокай моды, былі выстаўленыя ў Музэі Арміі (2016), у рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Стакгольме, Музэі Паўночных краінаў (2017-2018), а так сама ў Русэндальскім Садзе (2018). У 2017 г. Хрысьцесева была прадусаркай выставы Ingmar Bergman and his legacy in fashion and art для Швэдзкага Інстытуту. Выстава была паказаная цягам юбілейнага году Інгмара Бэргмана пры падтрымцы амбасадаў Швэцыі, у музэях і мастацкіх галерэях па ўсім сьвеце. Улетку 2018-га году Цэнтар Бэргмана (па-швэдзку: Bergmancenter) запрасіў Л. Хрысьцесеву прадставіць свой мастацкі праект «Непераможная жаноцкасьць» на востраве Форэ.

Л. Хрысьцесева таксама зьяўляецца ініцыятаркай і прадусаркай HeforShe Arts Week у Стакгольме для UN Women Sweden (2017). З нагоды Тыдняў Модаў, увосень 2018 году Людміла распачала свой новы праект Fashion Speaкs (Гаворыць мода), у якім памаранчавыя туалі ўсталі ў якасьці мастацкага афармленьня акцыі Orange Day, «Памаранчавы дзень», утвораны арганізацыяй «ААН-жанчыны», які заклікае спыніць гвалт у дачыненьні да жанчынаў.

28 жніўня 2019 году, Хрысьцесева аб’яднала выбітных швэдзкіх жанчынаў ідэяй сястцёрства і запрасіла іх удзельнічаць у ейным праекце — Fashion Speaks: 100 shades of nature. Сярод запрошаных была і швэдзкая прадусарка ў галіне культуры Ўльрыка Скуг Гольмгард. У сэрцы Стакгольму, на Strandvägen allé гэтыя жанчыны паказалі калекцыю экалягічнага адзеньня ад беларускага брэнда Historia Naturalls. Сярод удзельніц гэтага праекту была амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крыстына Юганэсан і заснавальніца арганізацыі Жаночае права Марыя Рашыдзі. У сваёй творчасьці Л. Хрысьцесева разьвівае некалькі мастацкіх кірункаў: Sustainidenity, Pinkism і The sky over .

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларусьМагілёўШвэдыШвэцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Блакітная сойкаГрыгорыюс V (папа рымскі)Прамяністыя (таварыства)Парнаграфія для жанчынНаша думкаГарбатаМіжнародны жаночы дзеньКунілінгусУкраінская моваJavaFTPАнатоль ЗэкаўЖаночая рыфмаБушкаАзэрбайджанская моваУладзімер КарватДаўконтІван ЧыгрынаўКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЧарнобыльМіхаіл МураўёўРаманГайла (імя)UbuntuСан-ФранцыскаАляксандар ЛукашэнкаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Гісторыя МенскуБанкаўскі рахунакПарнаграфія ў Італіі.neНаркотыкВіктар ШніпТураўСказЯўген КантылёўЗдароўеСьвяты ЮрыНіна МацяшРажаваСтаражытны РымФрыдрых ШылерНаша НіваВіктар Каліноўскі633Лявон ВашкоЖамойтыКірыл КоктышКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Рэлігія ў БеларусіЧасIP-адрасКірыл СтаселькаMozilla FirefoxБеларуская моваСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануСтурчурканПабуджальны сказГунтНямецкая моваМастаўтПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБуценьIRCКові (рэжысэр)МараторыйДыяніз ІлкавічНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Пэнтгаўс (часопіс)🡆 More