Людміла Іванаўна Ніжэвіч: беларускі палітык

Людміла Іванаўна Ніжэвіч (дзяв.

Марцінкевіч; нар. 1964, Капыль, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Людміла Ніжэвіч
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Анатоль Бойка
Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
16 кастрычніка 2012 — 13 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 3 траўня 1964 (59 гадоў)
Капыль, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Партыя: Аграрная
Сужэнец: замужам
Дзеці: дачка
Бацька: Іван Марцінкевіч
Адукацыя: Гомельскі каапэратыўны інстытут (1987)
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі, Савету міністраў Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, граматы Менскага абвыканкаму і Капыльскага райвыканкаму

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Капыльскай акругі № 66. Зь 2019 году ўзначальвала ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянную камісію па бюджэце і фінансаў. Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі (2012—2016).

Жыцьцяпіс

У 1981 годзе скончыла ў Капылі сярэднюю школу № 3. У 1983 годзе скончыла Маладэчанскі ўлікова-плянавы тэхнікум Белкаапсаюзу. У 1983—1985 гадох працавала бухгальтаркай Капыльскага раённага спажывецкага таварыства, дзе пазьней стала загадніцай сэктару. У 1988 годзе перайшла на працу эканамісткай аддзелу культуры Капыльскага раённага выканаўчага камітэту, дзе пазьней заняла пасаду галоўнай бухгальтаркі і перайшла на пасаду галоўнай эканамісткі аддзелу фінансаў. У 1989 годзе скончыла Гомельскі каапэратыўны інстытут з атрыманьнем спэцыяльнасьці бухгальтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасьці.

У 1997—2002 гадох працавала галоўнай кантралёркай-рэвізоркай кантрольна-рэвізійнай управы Міністэрства фінансаў Беларусі па Капыльскім раёне. У студзені—ліпені 2003 году была намесьніцай начальніка аддзелу кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі той самай управы па Менскай вобласьці. У 2003—2004 гадох была начальніцай аддзелу фінансаў аграпрамысловага комплексу фінансавай управы ў Менскім абласным выканаўчым камітэце, дзе ў 2004—2008 гадох займала пасаду намесьніцы старшыні камітэту сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 2008—2009 гадох працавала загадніцай сэктару прагнозу і аналізу разьвіцьця сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці галоўнай управы эканомікі і фінансаў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі. У 2009—2010 гадох была начальніцай аддзелу гаспадарчага разьвіцьця УП «Белзьнешгандальінвэст» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. У 2010—2012 гадох займала пасаду начальніцы галоўнай управы эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі

16 кастрычніка 2012 году стала намесьніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. 3—7 сьнежня 2012 году ўзначальвала дэлегацыю ад ураду Беларусі на 145-й сэсіі Рады Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі (ХСА) ААН у Рыме (Італія). 15 траўня 2013 году брала ўдзел ад ураду Беларусі ў 1-м паседжаньні працоўнай групы «Ўсходняга партнэрства» па сельскай гаспадарцы і разьвіцьці сельскай мясцовасьці, якое праходзіла ў Брусэлі (Бэльгія).

13 лістапада 2013 году Палата прадстаўнікоў Беларусі ўхваліла законапраект аб ратыфікаваньні Пагадненьня між урадам Беларусі ХСА аб тэхнічнай дапамозе, заключанага 8 траўня 2013 году. Намесьніца міністра Людміла Ніжэвіч у той дзень патлумачыла, што пагадненьне стварала прававыя ўмовы для атрыманьня дапамогі ад ХСА, якая мела скласьці 650 000 даляраў да 2015 году. 2 траўня 2014 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 404 аб узнагароджаньні Ганаровай граматай Савету міністраў, паводле якой Людмілу Ніжэвіч узнагародзілі «за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у разьвіцьцё аграпрамысловага комплексу».

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Капыльскай акругі № 66. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Была сяброўкай 3-х працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бэльгіі, Кіпру і Ўзбэкістану. Адказвала за 6 законапраектаў, прынятых:

  1. 21 чэрвеня 2017 году ў адным чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2016 год»;
  2. 2 кастрычніка 2017 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях»;
  3. 18 сьнежня 2017 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь на 2018 год»;
  4. 27 чэрвеня 2018 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2017 год»;
  5. 19 сьнежня 2018 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», а менавіта ў Падатковы кодэкс Беларусі, дзе зь 2019 году скасавалі дарожны збор з замежных самаходаў і падатак на недабудаваную нерухомасьць, а таксама скасавалі права Саветаў дэпутатаў 10-кратна павялічваць падатак на невыкарыстоўваную нерухомасьць і абмежавалі памер пені сумай даналічанага па выніках праверкі падатку;
  6. 26 чэрвеня 2019 году ў адным чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2018 год».

17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Капыльскай акругі № 66. 11 сьнежня 2019 году заняла пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, а таксама ўвайшла ў склад Рады Палаты прадстаўнікоў. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе была намесьніцай старшыні камісіі па бюджэце і фінансах. Таксама была сяброўкай 6 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — ЗША і Канады, Кітаю, Лаосу, Мэксыкі (намесьніца), Філіпінаў і Чэхіі (кіраўніца). Адказвала за 6 законапраектаў, прынятых:

  1. 19 лістапада 2019 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь на 2020 год»;
  2. 9 красавіка 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб захадах прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюду зброі масавага паражэньня»;
  3. 25 чэрвеня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2019 год»;
  4. 18 сьнежня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год»;
  5. 17 чэрвеня 2021 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год»;
  6. 21 сьнежня 2021 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год».

21 сьнежня 2021 году старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч заявіла: «пры падрыхтоўцы бюджэту разглядаліся розныя сцэнары разьвіцьця эканомікі ў наступным годзе, уплыў санкцыйнага націску, узаемаадносіны, якія сёньня выбудоўваюцца з Захадам, улічвалася ўзмацненьне экспартнага патэнцыялу і арыентаваньне рынку ў нашым традыцыйным напрамку — Расейская Фэдэрацыя, краіны Азіі, Кітай». Пры гэтым, Палата прадстаўнікоў ухваліла рэспубліканскі бюджэт на 2022 год з дэфіцытам 2,844 млрд рублёў.

Крыніцы

Tags:

Людміла Іванаўна Ніжэвіч ЖыцьцяпісЛюдміла Іванаўна Ніжэвіч Намесьніца міністра сельскай гаспадаркіЛюдміла Іванаўна Ніжэвіч Дэпутатка Палаты прадстаўнікоўЛюдміла Іванаўна Ніжэвіч КрыніцыЛюдміла Іванаўна НіжэвічБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Альгерд БахарэвічСкладТутэйшыя (п’еса)Віленскае барокаКітайПолк імя Кастуся КаліноўскагаФашызмКрумкачАкторы парнафільмаўТаджыкістанРэгіёны ФранцыіДэйвід ЎудардГенэалёгіяСССРВіківэрсытэтМогілкіЖулію БаптыстаКубізмВольныя матэрыялыДжозэф Рабінэт БайдэнАлесь РазанаўУнівэрсальны каардынаваны часГарвардзкі ўнівэрсытэтПарнаграфія ў БразылііКаўкаскі ЭміратТрытон (спадарожнік Нэптуна)ВільняГорст КёлерУзровень жыцьцяДэбі робіць ДалясСуд Астравецкага раёнуЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)Садыё МанэСпортынг ЛісабонТанецВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі1884ПрыметнікГента (імя)Браніслаў Эпімах-Шыпіла27 сьнежняГенрык ВалезыІван ШамякінДрукЖанчына зьверхуІл-76ФізыкаЕсьманГуджаратЗьміцер ХведарукАнджэліна ДжаліМайкл ДжорданБанан (плод)Украіна4 верасьняПарнаграфія ў ЧэхііВяйнямёйнэнКунілінгусЛідаРыгор КобецМіхайлаўская брамаАлесь СавіцкіMozilla FirefoxПанкрэатытУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСподакПавал ШрубКвадратнае раўнаньнеРаўнаньнеДыялекты беларускай мовыg3zvn🡆 More