Embargo) — накладаньне арышту, забарона, ад гішп. embargar — накладваць арышт, эмбарга; перашкаджаць, замінаць, паходзіць ад лац. imbarricare — перашкаджаць, замінаць; гэта:
- накладаньне дзяржавай забароны на ўвоз іншымі краінамі або вываз з краіны золата або замежнай валюты, асобных відаў тавараў — зброі, сучасных тэхналёгіяў і інш;
- забарона дзяржаўнай уладай заходу ў парты сваёй краіны суднаў, якія належаць іншым краінам, ці выхаду са сваіх партоў суднаў іншых краінаў;
- частковае або поўнае спыненьне гандлю з пэўнымі краінамі па рашэньні ААН або іншага міждзяржаўнага аб’яднаньня ў якасьці рэпрэсіўнай меры ў адносінах да дадзенай краіны за парушэньне Статуту ААН або іншыя непрыстойныя дзеяньні.
Мэтай эмбарга могуць зьяўляцца рэпрэсаліі ў дачыненьні да іншай дзяржавы, жаданьне нанесьці яму матэрыяльную шкоду.
Сучасныя прыклады
- ЗША супраць Кубы. Уведзенае 14 сакавіка 1958 году супраць ураду Фульхэнсіё Батысты датычна паставак зброі падчас грамадзянскай вайны, якая вялася ад 1953 году з Рухам 26 ліпеня, які ачольваў Фідэль Кастра. 19 кастрычніка 1960 году пашырылася на гандаль усімі таварамі, акрамя харчаваньня, пасьля адбору амэрыканскіх нафтазаводаў урадам Кастра. Зьяўляецца найдаўжэйшым у гісторыі. Улучае забарону: 1) пастаўляць на Кубу амэрыканскія лекі і лекарскія распрацоўкі; 2) разьмяшчаць кубінскую інтэрнэт-рэкляму на амэрыканскіх бачынах; 3) увозіць на Кубу вырабы з больш як 10% амэрыканскіх складнікаў, у тым ліку апраграмаваньне, самалёты і электроніку; 4) выдаваць пазыкі прадпрыемствам і ўраду Кубы ад амэрыканскіх банкаў, Міжамэрыканскага банку разьвіцьця, Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку; 5) прыставаць гандлёвым караблям да берагоў Кубы пад пагрозай паўгадовага пазбаўленьня на ўваход у парты ЗША; 6) пераводзіць грошы на Кубу праз банкі трэціх краінаў пад пагрозай спагнаньня зь іх; 7) вывозіць у ЗША кубінскі ром і цыгары. За 2010—2012 гады з замежных банкаў спагналі звыш $2 млрд за грашовыя пераводы на Кубу.
Беларусь
6 сьнежня 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 700 «Аб прымяненьні спэцыяльных захадаў адносна асобных відаў тавараў», што прадугледжвала харчовае эмбарга супраць 2-х дзяржаваў Паўночнай Амэрыкі і 34-х дзяржаваў Эўропы. Паводле Пастановы, зь 1 студзеня 2022 году забараняўся увоз і збыт у Беларусі харчаваньня з ЗША і Канады, а таксама з 27 дзяржаваў Эўразьвязу, у тым ліку суседніх Латвіі, Летувы і Польшчы, ды Альбаніі, Вялікабрытаніі, Ісьляндыі, Нарвэгіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Швайцарыі. За першых 10 месяцаў 2021 году ў Беларусь увезьлі харчаваньня з гэтых краінаў на 530 млн даляраў. Эмбарга тычылася агародніны і гарэхаў, каўбасаў і ласункаў, малочных вырабаў, мяса і садавіны, а таксама солі. Па-за забаронай заставаліся дзіцячае харчаваньне і ежа для асабістага спажываньня, а таксама харчаваньне для перапрацоўкі.
Глядзіце таксама
- Байкот Алімпійскіх гульняў
- Санкцыі ЗША супраць Кубы
- Санкцыі ААН
Крыніцы
Літаратура
- Г.П. Пашкоў і інш Беларуская Энцыкляпэдыя // . — Мн.: С. 117, кн. 1.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эмбарга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.