З 16 жніўня 2022 году пасаду кіраўніка справамі займае Юры Назараў.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь |
Абрэвіятура | КСП РБ |
---|
Дата ўтварэньня | 12 жніўня 1994 (29 гадоў таму) |
---|
Тып | выканаўчая |
---|
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
---|
Мэта | Забесьпячэньне дзейнасьці прэзыдэнта |
---|
Штаб-кватэра | Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38 |
---|
Месцазнаходжаньне | Менск |
---|
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
---|
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
---|
Кіраўнік | Юры Назараў |
---|
1-ы намесьнік | Мікалай Селіванаў |
---|
Намесьнікі | Генадзь Богдан, Андрэй Сьвірыдаў |
---|
Кіроўны орган | Сакратарыят |
---|
Матчына кампанія | Прэзыдэнт Беларусі |
---|
Зьвязаныя кампаніі | 106 прадпрыемстваў |
---|
Бюджэт | 966,5 млрд рублёў (2012; $115,5 млн) |
---|
Колькасьць супрацоўнікаў | 26 тысячаў (2009) |
---|
Сайт | udp.gov.by/by |
Будова
Кіраўніцтва справамі ўлучае:
- Сакратарыят, Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці;
- 3 галоўныя ўправы: капітальнага будаўніцтва, гаспадарчая, эканомікі;
- 10 управаў: 1) арганізацыйнага забесьпячэньня, 2) будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці, 4) кадравага забесьпячэньня, 5) кантролю і рэвізійнай дзейнасьці, 6) прававога забесьпячэньня і маёмасных дачыненьняў, 7) прамысловасьці, 8) прыродных комплексаў і сельскай гаспадаркі, 9) сацыяльна-культурнай сфэры і турызму, 10) справаводзтва;
- 5 нацыянальных паркаў: Белавеская пушча (разам з турысцка-гандлёвым комплексам), Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, Браслаўскія азёры (Віцебская вобласьць), Нарачанскі і Прыпяцкі (Гомельская вобласьць);
- дзіцячы аздараўленчы лягер «Плянэта» (вёска Воўкавічы, Менскі раён), комплекс імя Пятра Машэрава, «ЛекаЦэнтар», Рэспубліканскі гарналыжны цэнтар «Сілічы» (Лагойскі раён, Менская вобласьць), Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, «Цэнтаркурорт»;
- 10 санаторыяў: «Баравое» (в. Будачы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць), 4 санаторыі «Беларусь» (Юрмала ў Латвіі, Друскенікі ў Летуве, Сочы ў Расеі і Ялта ва Ўкраіне), «Белая Русь» (Туапсэ, Краснадарскі край, Расея), «Прыазёрны» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён, Менская вобл.), «Сосны» (в. Гатавічы, Мядзельскі раён) і «Юнацтва» (пас. Ратамка, Менскі раён);
- гандлёвыя прадпрыемствы: «Беларусьгандаль», «Белэкспа», «Лідо» (страўні), «Дыпмаркет», Палац Рэспублікі, «Палескія сувэніры» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), Рэспубліканскі культурна-асьветны цэнтар, «Спадчына-Ваўкавыск» (Гарадзенская вобласьць) і «Ўсходні» (гандлёвы дом);
- 4 гасьцініцы: «Кастрычніцкі», «Менск», «Плянэта» і «Юбілейны»;
- 8 фабрык мастацкіх вырабаў: Бабруйск, Ворша, Гомель («Любна»), Магілёў, Мазыр, Пінск («Крыніца Палесься»), Слонім і Хвойнікі;
- вытворчыя прадпрыемствы: Беларускі дом друку, «Белмастацкераміка», «Белмастацпромыслы», Івянецкі завод мастацкай керамікі (Валожынскі раён, Менская вобл.), Менская тыпаграфія, «Мэбля Інтэр'ер Цэнтар», «Славянка» (Берасьце), «Слуцкія паясы» (Менская вобл.), «Скарбніца»;
- 3 лясныя гаспадаркі: Краснасельская (в. Курганы, Менскі раён), Ляскавічы (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобл.), Цяцерынская (в. Шапялевічы, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць);
- Беларускі інстытут будаўнічага праектаваньня, «БелЭЗ», «Дыпсэрвіс», рамонтна-будаўнічы трэст і ўправа №6;
- 2 сельскія гаспадаркі: «Ляскавічы» і «Ўсход» (в. Атоліна, Менскі раён);
- «Азярцо-лягістык» (в. Багатырова, Менскі раён), «Беларускія лятарэі», «Белтрансспэцаўта» і «Прамтрансінвэст».
Задачы
Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:
- забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
- забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
- парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
- стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
- кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
- забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.
Паўнамоцтвы
Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:
- атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
- выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
- нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
- ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
- узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
- забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
- праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
- набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
- кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
- здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
- узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
- узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
- вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
- выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
- забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
- выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
- забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
- ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
- накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
- лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
- узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
- забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
- разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі.
Мінуўшчына
2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кібэрпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і фатажабу(uk) на Віктара Шэймана.
За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасьці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн даляраў ЗША, што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.
Кіраўнікі
Санкцыі ЭЗ
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.