Генадзь Андрэевіч Бо́гдан (нар.
8 студзеня 1977) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 2020 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Генадзь Богдан | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца вучобы | |
Месца працы |
Скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум(be), затым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсітэт(be).
Два гады працаваў інспэктарам дзяржаўнага пажарнага нагляду ў сыстэме Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2012 год працаваў у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», дзе стаў у выніку начальнікам управы каардынацыі й разьвіцьця галінаў паводле вытворчасьці прадуктаў харчаваньня й тытунёвых вырабаў.
З 1 лютага 2012 году працаваў генэральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль». У 2016 годзе стаў ляўрэатам конкурсу «Чалавек справы» ў намінацыі «За стабільную й эфэктыўную працу на беларускім і замежным рынках».
У другой палове 2010-х гадох узначальваў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьгандаль», якое ўваходзіць у сыстэму Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.
Абіраўся дэпутатам Мазырскай раённай рады дэпутатаў 27-га й 28-га скліканьняў.
30 студзеня 2020 году прызначаны намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў».
17 сьнежня 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Богдана як намесьніка начальніка ўправы кіраваньня маёмасьцю Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які курыруе шматлікія прадпрыемствы й праз кіраўніцтва справамі аказвае фінансавую, матэрыяльна-тэхнічную, сацыяльную, бытавую й мэдычную падтрымку дзяржапарату й рэспубліканскім органам улады, і цесна зьвязанага з прэзыдэнтам адказным за падтрымку рэжыму Лукашэнкі. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 18 лютага 2021 году ў свой санкцыйны сьпіс Богдана дадала Вялікабрытанія , 22 сакавіка 2021 году — Швайцарыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Генадзь Богдан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.