Крупцы

Крупцы, Крупецкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места.

Крупцы
Сьвятая крыніца і новая царква ў Крупцах

На пачатак ХХ ст. Крупцы стаялі адасоблена на Менску, хоць і ўваходзілі ў ягоны склад.

Гісторыя

Маёнтак Крупцы ўпамінаецца ў царкоўным паданьні, паводле якога на тутэйшай крыніцы ў 1612 року адбылося цудоўнае зьяўленьне абраза Божай Маці. У 1622 року Мікалай Вароніч, ахвяраваў на карысьць Сьвята-Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра, які дзейнічаў у Менску, дзьве сенажаці: адну на Камароўскім балоце, а другую — у Крупцах. На пачатку XVII ст. Крупецкая ікона ўжо была вядомай сьвятыняй у Менску. Яна захоўвалася ў невялікай драўлянай капліцы, што стаяла на ўзгорку, якая звалася Пакроўскай. Паводле зьвестак XVIII ст., капліца ў Крупцах была крытай гонтай і завяршалася купалам. Абраз, што знаходзіўся ў ёй, упрыгожвалі дзьве срэбныя кароны. У 1856 року на месцы старой, струхнелай царквы збудавалі новую. Пачынаючы з 1884 року, з блаславеньня менскага япіскапа Варлаама, жыхары места сталі рэгулярна рабіць з Крупецкім абразам урачыстыя хрэсныя хады.

У пачатку XX ст. Крупцы былі ўрочышчам на ўскрайку Менску ў 5-й паліцэйскай частцы. Да 1924 року Крупцы, як і вёска Вясьнінка, знаходзілася ў Сёмкава-Гарадоцкай воласьці Менскага павету. Вёска налічвала 20 двароў, у якіх, паводле зьвестах 1917 року, пражывалі 113 жыхароў. У 1924 року савецкія ўлады сьпярша зачыненілі, а ў 1936 року — зьнішчылі Крупецкую царкву. У 1941—1944 рокі ў раёне ўрочышча праводзіліся расстрэлы Менскага жыдоўскага гета.

У 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб пераменаваньні могілак «Піянэрскія» ў «Крупцы».

У наш час пра колішнюю вёску і прадмесьце напамінае вуліца Крупцы, аднайменныя могілкі і прыпынак грамадзкага транспарту «Крупцы». У апошні час аднавілася шанаваньне Крупецкае крыніцы (14 кастрычніка 1997 року на месцы зруйнавай у савецкія часы пачалося будаваньне новай царквы). 1 чэрвеня 2012 году на менскіх могілках Крупцы (прасп. Пераможцаў), дзе праводзіліся пахаваньні ў XVI—XX стагодзьдзях, пачалося добраўпарадкаваньне магілаў, якія захаваліся.

Старыя адрасы

  • Крупцы. Кафляны завод М. Айзэнштата, заснаваны ў 1884 року. У 1897—1904 роках завод арандаваў А. Пінэс. Захаванасьць будынка застаецца нявызначанай.

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крупцы ГісторыяКрупцы Старыя адрасыКрупцы КрыніцыКрупцы ЛітаратураКрупцы Вонкавыя спасылкіКрупцыМенскМестаПрадмесьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БеларусьБеларускае ПалесьсеУладзімер Арлоў (гісторык)Янка Маўр22 красавікаДжулія ТэйларЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Адольф ГітлерЖамойтыПершая сусьветная вайнаАборСлуцакКойданаўІталіяВагінальны сэксВайшнорыяВільняКотКампутарная сеткаГарбатаДзейнікПарнаграфія ў ЗШАСолыВэб-дызайнЧалавекМікіта НескаромныМаркёрРагнедаМаксім БагдановічМікола ПракаповічУкраінскі правапіс 1928 годуУкраінскае ПалесьсеВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Саюз вызваленьня БеларусіПесьня пра зубраУладзімер Конан25 красавікаВіды сувязі словаўГеаграфічныя каардынатыЛікФранцішак Багушэвіч23 красавікаПаўлюк ТрусІгар Тур2008ПрыслоўеДжынсавая рэвалюцыяМарыя МартысевічПаўлінка (п’еса)ПінгвіныВалянцін АкудовічКантынэнтБеларуская АЭСМіхаіл МураўёўІнтэрнэтМарфэмная будова словаБібліяАндрэй ДынькоБеліца (Жлобінскі раён)СябарАляксандар МарозЯгінтТэмпэратураВольга КараткевічСусьветнае павуціньнеСлавамір АдамовічРука (імя)Ахоўны статусC++Мікола ЕрмаловічTor BandАляксей БелыВіктар Жыбуль🡆 More