Герб Крупак

Герб Крупак — геральдычны знак гораду Крупкі (Менская вобласьць, Беларусь).

Герб Крупак
Герб Крупак
Апісаньне
Носьбіт Крупкі

Апісаньне

Блакітнае поле гішпанскага шчыту перасякае срэбраны хвалісты пояс, які сымбалізуе раку і падзяляе шчыт на дзьве часткі. У верхняй частцы сярэбранае кола вадзянога млына, у ніжняй — сярэбранае сьцябло травы Крупкі дуброўнай з залатымі кветкамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 1999 года пад № 35.

Рака

Выказвалася думка пра паходжаньне назвы гораду ад рэчкі Крупкі (Крупенiцы, Курнееўкі), якая цяпер працякае праз горад і ўпадае ў Бобр, быццам гідронім Крупка ў старабеларускай мове меў значэньне 'кароткі, незамярзалы рачны прыток', а Крупка была менавіта такой да маштабнай мэліярацыі. Аўтары засноўваюць сьцвярджэньне на аналёгіі, на іх думку, назвы многіх паселішчаў у рэгіёне паходзіць ад гідронімаў, прыкладамі яны даюць вёскі Начу на рацэ Начы, Еленку на Еленцы, Мажаны на Можы, Сьвiрыдаўку на Сьвiрыдаўцы, Плісу на Плісе, пасёлак Бобр на Бабры. Аднак, Гістарычны слоўнік беларускай мовы ведае слова крупка ў адзіным значэньні 'дробназярністая соль'. Паходжаньне ж тапонімаў трэба разглядаць паасобку і ў гістарычным кантэксьце, бо зваротная зьява — названьне ракі ад паселішча на ёй, была настолькі ж распаўсюджаная.

Вадзяны млын

На думку аўтараў вадзяны млын быў візытнай карткай мястэчка Крупкі на працягу XVII—XIX стагоддзяў. Упершыню ён згадваецца ў тарыфе падымнага падатку Аршанскага павету за 1667 год, згадваецца і пазьней — у 1765, 1812, 1859 гадах. Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх 1880 года выданьня паведамляе: «У мястэчку Крупцы губэрні Магілёўскай на Бабры ёсьць млыны, на якіх вырабляецца найдалікатнейшая мука пшанічная і пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозіцца да найгалоўнейшых гарадоў».

Трава-кветка

Травяністая расьліна Крупка дуброўная расьце па берагах Бабра і Крупеніцы і ў ваколіцах гораду. Найменьне расьліны супадае з імем ракі і горада, што падалося складальнікам герба вартым зьмяшчэньня як «галінкі» на гербе гораду.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Герб Крупак АпісаньнеГерб Крупак РакаГерб Крупак Вадзяны млынГерб Крупак Трава-кветкаГерб Крупак КрыніцыГерб Крупак Вонкавыя спасылкіГерб КрупакБеларусьКрупкіМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭканамэтрыкаІсус Хрыстос79Францішак БагушэвічЛетува.usГабрэіФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруРАУСМіжнародны фанэтычны альфабэтКарлес ПудждэмонMozilla Firefox977Ф.laАральны сэкс.mz1985Мужчына зьверху.mpГуда (імя)ВейшнорыяЛюблінская унія.phЛос-Анджэлес793Ямайка2005ЛютэранстваЖнівеньскі путчМестаВоршаЗемлятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)51Ґ.sgРыгор Барадулін.hmМаёнтакЛаскацень1930.hu19111870.ddМенск.ytMicrosoft WindowsФальваракБайка.fk.tcЛеў ТалстойБеларусь у асобах і падзеях1990ДыялектКубаНямецкая хваля94Уладзімер Ганчарык.tl.vg1967Палац ЧапскіхНавасёлкі (Хвойніцкі раён).ly.ug29 красавіка🡆 More