Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Калмы́цкая Аўтано́мная Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (Калмы́цкая АССР, па-калмыцку: Хальмг Автономи Советск Социалистическ Республик) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, што існавала зь перапынкамі ў 1935—1947 ды 1958—1991 рокамі.

У траўні 1991 року была ператвораная ў Калмыцкую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, а ў лютым 1992 року — у Рэспубліку Калмыкію — Хальмґ Тангч.

Калмыцкая Самаўрадчая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
па-калмыцку: Хальмг Автономн Советск Социалистическ Республик
Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Герб
Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус аўтаномная рэспубліка
Уваходзіць у РСФСР
Адміністрацыйны цэнтар Эліста
Улучае 13 раёнаў (з 1977 року)
Найбуйнейшыя гарады Эліста, Касьпійскі, Гарадавікоўск
Дата ўтварэньня 1935 / 1958
Дата скасаваньня 1943 (1947) / 1991
Афіцыйныя мовы калмыцкая, расейская
Насельніцтва (1989) 322 589
Нацыянальны склад калмыкі, расейцы і інш.
Плошча 74 731 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 222 м
 -28 м
Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

    Асноўны артыкул: Гісторыя Калмыкіі
    Глядзіце таксама: Калмыцкая аўтаномная вобласьць

Даваенны пэрыяд

Калмыцкая АССР была ўтвораная на падставе пастановы Прэзыдыюму ЦВК ад 20 кастрычніка 1935 року шляхам пераўтварэньня аднайменнае аўтаномнае вобласьці. Прыняцьце рашэньня было прымеркаванае да 15-рочча Калмыцкае аўтаномнае вобласьці, ґрунтавалася буйнымі посьпехамі ў эканамічным і культурным будаўніцтве, падрыхтоўкаю нацыянальных кадраў, здольных кіраваць сацыялістычнаю гаспадаркаю й культурным будаўніцтвам рэспублікі. 20 лютага 1936 року адбыўся I рэспубліканскі зьезд Радаў Калмыцкае АССР.

У 1937 годзе была прынятая Канстытуцыя Калмыцкае АССР. Пастановаю УЦВК ад 24.01.1938 року «Пра ўтварэньне новых улусаў (раёнаў) у Калмыцкай АССР» былі ўтвораныя Яшалцінскі (у выніку разузбуйненьня Заходняга ўлусу), Юсьцінскі (у выніку разузбуйненьня Прыволскага ўлусу), Улан-Хольскі ўлус (за рахунак разузбуйненьня Долбанскага й Лаганскага ўлусаў), Прыюцінскі й Троіцкі (за рахунак ліквідацыі Цэнтральнага ўлусу), Мала-Дзярбетаўскі й Кетчанераўскі ўлусы (за рахунак разузбуйненьня Сарпінскага ўлусу).

У 1939 годзе агульная колькасьць насельніцтва Калмыцкае АССР склала 179,4 тыс. чалавек.

    Нацыянальны склад, 1939 рок (па раёнах і м. Элісьце)
Народ Эліста Долбанскі раён Заходні раён Кетчанераўскі раён Лаганскі раён Мала-Дзярбетаўскі раён Прыволскі раён Прыюцінскі раён Сарпінскі раён Троіцкі раён Улан-Хольскі раён Чарна-зямельскі раён Юсьцінскі раён Яшалцінскі раён
Калмыкі 3 494 (20,4%) 8 297 (33,3%) 3 982 (35%) 10 545 (81%) 9 113 (47,5%) 7 861 (40,6%) 10 100 (61,8%) 8 638 (47,6%) 4299 (34%) 6 046 (51,4%) 12 875 (79%) 10 906 (69,1%) 8 218 (93,8%) 3 543 (20,3%)
Расейцы 13 074 (76,3%) 15 548 (62,4%) 6 205 (54,5%) 2 214 (17,2%) 9 004 (46,7%) 11 286 (58,6%) 4 178 (25,5%) 8 638 (51,2%) 8 191 (64,6%) 5 544 (47,1%) 2 427 (14,6%) 3 915 (24,8%) 469 (5,4%) 10 121 (57,9%)
Казахі 242 (1%) 712 (3,7%) 909 (5,6%) 510 (3,1%) 207 (1,3%)
Татары 603 (2,4%) 154 (0,8%) 1 018 (6,2%) 304 (1,9%)
Немцы 971 (8,5%) 2 979 (17%)
Грузіны 447 (2,8%)
Эстонцы 425 (2,4%)
Украінцы 187 (1,1%) 106 (0,7%)
Усяго 17 128 24 919 11 387 12 875 19 171 19 360 16 348 16 877 12 629 11 745 16 228 15 777 8 751 17 480
Паказаныя народы з колькасьцю больш за 100 чалавек

Калмыцкая АССР у пэрыяд Нямецка-савецкае вайны. Ліквідацыя АССР

У рокі Нямецка-савецкае вайны частка Калмыцкае АССР была часова акупаваная нямецка-румынскімі войскамі.

10 жніўня 1942 гады немцы занялі райцэнтар Прыютнае, а 12 жніўня — Элісту. У акупаванай Элісьце было разьмешчаны адмысловы нямецкі падразьдзел для барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі, якое ўзначальвалася палкоўнікам Ўольфам, пачалося стварэньне ўзброеных ахоўна-паліцыянцкіх фармаваньняў зь мясцовых мешканцаў. Сфармаваныя зь мясцовых мешканцаў узброеныя фармаваньні ўжываліся немцамі для аховы аб’ектаў, нясеньня патрульнае службы, аховы флянґаў нямецкіх падразьдзелаў, вядзеньня выведкі й назіраньня, барацьбы з савецкімі партызанамі й выведна-дывэрсійнымі ґрупамі, пазьнейша быў сфармаваны Калмыцкі кавалерыйскі корпус.

На акупаванай тэрыторыі Калмыцкае АССР разгарнуўся партызанскі рух.

19 лістапада 1942 року савецкія войскі перайшлі ў наступ.

21 лістапада 1942 року была вызваленая Хулхута, 27 сьнежня — Яшкуль. 1 студзеня 1943 року ўдарная ґрупа 28-е арміі авалодала Элістою й выйшла на мяжу Рамонтнае — Прыютнае, дзе злучылася з часткамі 51-е арміі. У хуткім часе была вызваленая ўся тэрыторыя рэспублікі. У пэрыяд акупацыі была разбураная сталіца рэспублікі Эліста і ўлусные цэнтры, гаспадаркі, 124 калгасаў, 10 саўгасаў ды 14 МТС, грамадзкія будынкі, майстэрні і збудаваньні, школы, лякарні, клюбы й дамы культуры. Насельніцтва рэспублікі пачало аднаўленьне разбуранае гаспадаркі. Ужо да восені 1943 року колькасьць гаспадаркаў і прадпрыемстваў рэспублікі амаль дасягнула даваеннае лічбы: працавала 142 калгасы, 17 МТС, 13 саўгасаў, 53 прадпрыемствы мясцовае прамысловасьці й прамысловае каапэрацыі.

Узброеныя банды, сярод якіх былі былыя паліцыянты, леґіянэры й дэзэртыры, працягвалі дзейнічаць на тэрыторыі Калмыкіі пасьля адступу нямецкіх войскаў. Да канца сьнежня 1943 року гэтыя ґрупы былі ў асноўным зьліквідаваныя, працягвалі дзейнічаць толькі 4 ґрупы агульнаю колькасьцю ў 17 чалавек.

У адпаведнасьці з Загадам Прэзыдыюма ВР СССР ад 27 сьнежня 1943 року «Пра ліквідацыю Калмыцкае АССР і стварэньні Астраханскае вобласьці ў складзе РСФСР» рэспубліка была скасаваная. Калмыцкае насельніцтва ў хадзе апэрацыі «Ўлусы» напрыканцы 1943 — пачатку 1944 року было дэпартаванае ва ўсходнія раёны краіны па абвінавачваньні ў супрацоўі з гітлераўцамі і здрадзе інтарэсаў Бацькаўшчыны. Тэрыторыя рэспублікі была падзелена між Стаўрапольскім краем, Астраханскаю, Растоўскаю й Сталінградзкаю вобласьцямі, а сталіца — места Эліста перайменаваная ў Стэпавы.

25 лютага 1947 року Вярхоўная Рада СССР выдаліла згадку пра аўтаномію з арт. 22 Канстытуцыі СССР.

Аднаўленьне нацыянальнае аўтаноміі

Паводле рашэньняў XX зьезду КПСС Вярхоўная Рада СССР на шостай сэсіі ў лютым 1957 року зацьвердзіў Загад Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады Саюза ССР ад 9 студзеня 1957 року «Пра ўтварэньне Калмыцкае аўтаномнае вобласьці ў складзе РСФСР».

Калмыцкая аўтаномная вобласьць стваралася зрэзанаю ад ранейшае тэрыторыі, якая была да рэпрэсіяў: частка тэрыторыі заставалася ў складзе Астраханскае вобласьці й Стаўрапольскага краю па цяперашні час. Вобласьць аднаўлялася ў зьмененым складзе (10 вясковых раёнаў — Заходні, Яшалцінскі, Прыютненскі, Сарпінскі, Прыозёрны, Цаліны, Касьпійскі, Яшкульскі, Юсьцінскі, Чарназямельскі) з цэнтрам у Элісьце (якой вярнулі папярэднюю назву). Агульная плошча была роўная 75,9 тыс. кв. км. Цягам 1957—1959 рокаў з розных раёнаў Сыбіры, Сярэдняе Азіі й Казахстану ў родныя стэпы вярнулася 18 158 сем’яў (72 665 чалавек).

29 ліпеня 1958 року Прэзыдыюм Вярхоўнае Рады СССР прыняў рашэньне пра пераўтварэньне аўтаномнае вобласьці ў аўтаномную рэспубліку. Насельніцтва (паводле перапісу 1959) склала 184,9 тыс. чалавек. 28 кастрычніка 1958 року ў Элісьце ва ўрачыстым становішчы адкрылася першая сэсія Вярхоўнае Рады Калмыцкае АССР. 25 сьнежня таго ж року ў арт. 22 Канстытуцыі СССР 1936 року была вернутая згадка пра аўтаномію, а праз 2 дні згадка пра Калмыцкую АССР была зноў улучаная ў арт. 14 Канстытуцыі РСФСР 1937 года.

18 кастрычніка 1990 року Вярхоўная Рада Калмыцкае АССР прыняла Дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт, у адпаведнасьці зь якою АССР была ператвораная ў Калмыцкую ССР. 24 траўня 1991 року Зьезд народных дэпутатаў РСФСР зацьвердзіў гэтае рашэньне, занясучы папраўку ў арт. 71 Канстытуцыі РСФСР 1978 року.

20 лютага 1992 року Вярхоўная Рада Калмыкіі ўсталяваў назву «Рэспубліка Калмыкія — Хальмґ Тангч». Праз 2 месяцы (21 красавіка) новая назва рэспублікі зацьверджаная Зьездам народных дэпутатаў Расеі.

Крыніцы

Літаратура

  • Городовиков Б. Б. Орденоносная Калмыкия. 2-е изд. — Элиста, 1972.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Калмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ГісторыяКалмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка КрыніцыКалмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ЛітаратураКалмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Вонкавыя спасылкіКалмыцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКалмыкіяКалмыцкая моваРСФСР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола МятліцкіСтолінКалінінская акругаПошасьцьРэжым ЛукашэнкіУсходнія могілкі.neКойданаўКрывіч (часопіс)ПрыслоўеНямеччынаВікіпэдыяСудаПрыморскі крайСукенкаМобі ДыкЛепельМаксім ТанкОЛюдміла РублеўскаяМіхал ВітушкаДублінMemento moriБруна КрайскіУладар ПярсьцёнкаўРысь эўрапейскаяЖугарСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАпавядальны сказ1632ТэхналёгіяАлесь РазанаўGoogle297 да н. э.Парнаграфія ў сеціве7 (лік)Поліцкі статутПаўднёва-Ўсходняя АзіяГомельВітаўтУшачыМікола ПапекаТаварыства беларускай школыГенадзь ШутаўБітБлакітная валошкаМар’ян ДуксаЯндэксТумаБурбалка даткомаўЭнэргіяПорнасайтСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуПарнаграфія ў ВугоршчынеСпадарожнікі СатурнаЛетуваАўстраліяГарнастайЛацінская моваМы выйдзем шчыльнымі радаміМаскваУліковы запіс Microsoft1989Якасныя прыметнікіБраніслаў ТарашкевічВіцебскі паветКругаварот рэчываў у біясфэрыСтаніслаў ШушкевічДобасна (рака)Янка Брыль24 красавіка🡆 More