Астраханская Вобласьць

Астраха́нская во́бласьць (па-расейску: Астраханская область) — вобласьць на поўдні Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Астрахань. Вобласьць уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу, мяжуе з Валгаградзкай вобласьцю на поўначы, з Калмыкіяй на захадзе й з Казахстанам на ўсходзе, акрамя таго мае выхад да Касьпійскага мора. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 1 010 679 чалавек.

Астраханская вобласьць
Астраханская область
Астраханская Вобласьць
Герб
Астраханская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўднёвая фэдэральная акруга
Паволскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Астрахань
Дата ўтварэньня 27 сьнежня 1943
Губэрнатар Аляксандар Жылкін
Насельніцтва (2010)
1 010 679 (56-е месца)
Шчыльнасьць 20,6 чал./км²
Плошча 49 024 км² (55-е месца)
Месцазнаходжаньне Астраханскай вобласьці
Астраханская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-AST
Код аўтам. нумароў 30
Афіцыйны сайт
Астраханская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Астраханская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны ў межах Прыкасьпійскай нізіны, ува ўмераных шыротах, у зоне пустэльняў і паўпустэльняў, якія выкарыстоўваюцца ў асноўным як пашы. Вобласьць вузкай паласой працягнулася па абодва бакі ад Волга-Ахтубінскай поймы на адлегласьці больш за 400 км. Заліваемыя полымі водамі на працяглы пэрыяд прасторы дэльты служаць нерасьцільнямі для важных прамысловых рыбаў — асётра, сяўругі, бялугі й іншых.

Карысныя выкапні

Прыродныя рэсурсы вобласьці прадстаўлены прыродным газам, солямі, гіпсам. Запасы нафты можна ацаніць прыкладна ў 300 млн тонаў, глыбіня ейнага заляганьня вагаецца ад 2 да 5 км. У 1950-х гадох было адчынена прамысловае газавае радовішча, што паклала пачатак газафікацыі Астрахані й шэрагу пасёлкаў.

Гісторыя

У старажытныя часы на тэрыторыі сучаснай Астраханскай вобласьці праходзілі гандлёвыя шляхі пэрсаў і арабаў. У VIII—X стагодзьдзях тэрыторыі ўваходзілі ў склад Хазарскага каганату. Існуюць здагадкі, што на тэрыторыі сучаснай Астраханскай вобласьці была разьмешчана сталіца Хазарскага каганату Ітыль, якая была разбураная князем Сьвятаславам у 965 годзе. Пазьней тут расьсяліліся полаўцы, якіх у першай палове XIII стагодзьдзя зьмянілі мангола-татары.

У 1558 годзе Астраханскае ханства было далучана да Расейскай дзяржавы. Астраханскі край зьяўляўся паўднёва-ўсходнім вайсковым фарпостам Расейскай дзяржавы. У прыватнасьці, у 1569 годзе туркі беспасьпяхова абложвалі Астраханскую крэпасьць. У 1597 годзе ў Астрахані было завершана распачатае ў 1578 годзе будаўніцтва Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра.

У XVII стагодзьдзі ў Астраханскім краі ішло разьвіцьцё гандлю, рыбнага й салянага промыслаў. У сярэдзіне стагодзьдзя на тэрыторыі Астраханскага краю праходзіла паўстаньне Сьцяпана Разіна.

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць жыхароў вобласьці складала 1 010 679 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (67,6%), другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца казахі (16,3%). Вобласьць мае самую вялікую казаскую абшчыну ў Расеі. Таксама ў вобласьці пражываюць шмат татараў (6,6%).

Эканоміка

Астрахань ёсьць галоўны прамысловы цэнтар вобласці. Прамысловы комплекс гораду прадстаўлены суднабудаваньнем, цэлюлозна-папяровай вытворчасьцю, рыбаперапрацоўчай прамысловасьцю. Лідыруючыя галіны прамысловасці — машынабудаваньне, электраэнэргетыка, харчовая прамысловасьць. У рэгіёне практычна невычэрпныя запасы газу, нафты й серы, але ў цэлым прамысловасьць гораду застаецца стратнай. У асноўным гэта ўплыў паліўнай прамысловасьці, на долю якой прыпадае трэць стратаў прамысловасьці, а таксама падгаліны машынабудаваньня суднабудаўнічая, радыёпрамысловасьці й электраэнэргетыкі. Пры гэтым страты прамысловасьці ў параўнанні з 2002 годам скараціліся на 28,9%.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Астраханская Вобласьць  Астраханская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Астраханская Вобласьць ГеаграфіяАстраханская Вобласьць ГісторыяАстраханская Вобласьць НасельніцтваАстраханская Вобласьць ЭканомікаАстраханская Вобласьць КрыніцыАстраханская Вобласьць Вонкавыя спасылкіАстраханская Вобласьць2010АстраханьВалгаградзкая вобласьцьВобласьцьКазахстанКалмыкіяКасьпійскае мораМестаПаўднёвая фэдэральная акругаРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

За свабодную Беларусь (1942)Адольф ГітлерЭнцыкляпэдыяЦмокВысокі РынакБэльгіяСакрат ЯновічБусел белыMemento moriАмсьціслаўМастацкая літаратураСафійскі сабор (Полацак)Apple Inc.СэрбіяАльгімонтЛеанід ГалубовічЯдзерная зброяПітсбургскае пагадненьне2024СэксШвэцыяГальштук1200Час UnixЦэлы лікЧэлесДамоваЛевэркузэнЛукіскі пляцТэхналёгіяПадвойнае пранікненьнеЭлектрычны токАляксей ГарастРасеяKrainaМэдыяВікіМарат МаркаўЕва ВежнавецВіцебск (футбольны клюб)МэрытакратыяСамасейЛюдміла РублеўскаяHTMLЛіцьвіныМіжнародны стандартны кніжны нумарДзьмухавецФранак ВячоркаПагоняСямейства (біялёгія)ЛюблінРужаныАнархізмЛявон ВашкоМікола Лупсякоў7-ZipПершая віленская клясычная гімназіяЯўстах ТышкевічБеларуская ПалічкаДубрава (Маладэчанскі раён)Беларуска-амэрыканскае задзіночаньнеАтрад (біялёгія)Зоя КоўшБеларуская краёвая абаронаПохваМіхал АнемпадыстаўФэльдмаршал (Швэцыя)Анатоль ІвашчанкаМы выйдзем шчыльнымі радаміФранцішак БагушэвічДаўгердФілякартыяКойданаўНадбярэзінцыАўкштотаСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі🡆 More