Жэмайце

Жэма́йце (па-летувіску: Žemaitė), сапраўднае імя: Юлія Бэнюшавічýце-Жыманцене (лет.

Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė (або Юлія Бенюшэвіч-Жыманта); 4 чэрвеня [ст. ст. 23 траўня] 1845, паводле іншых зьвестках 31 (19) траўня або 12 чэрвеня (31 траўня); маёнтак Буканты, каля места Плунгяны, Жмудзь, цяпер Летува — 7 сьнежня 1921, Мар’ямпаль, Летува) — летувіская пісьменьніца, драматургіня, асьветніца. Адна з галоўных удзельніцаў Летувіскага нацыянальнага Адраджэньня напрыканцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў.

Жэмайце, Юлія Бэнюшавічуце-Жэманцене
Žemaitė, Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė
Жэмайце
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Жэмайце
Нарадзілася 4 чэрвеня 1845
Сьцяг Расейскай імпэрыі Маёнтак Буканты, каля места Плунгяны, цяпер Летува
Памерла 7 сьнежня 1921 (76 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Жанр рэалізм
Мова летувіская
Дэбют 1894
Значныя творы Marti (1896), Topylis (1897)

Жыцьцяпіс

Паходзіла зь зьбяднелай шляхты. З 1864 году працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 пабралася шлюбам з былым прыгоньнікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусьветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газэту Жамойцкае жыцьцё (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Летуву і ў 1921 годзе памерла ад пнэўманіі ў Мар’ямпалі.

Псэўданім

Псэўданім Жэмайце ўзьнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменьніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданьне «Сватаньне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (па-летувіску: Rudens vakaras) ў Летувіскім каляндары 1895 году. Па прапанове Ё. Яблонскаса рэдакцыя падпісала твор імем Жэмайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданьне было напісана на жамойцкай гаворцы. Так мянушка сталася псэўданімам пісьменьніцы.

Творчасьць

Пакінула больш за 350 твораў (аповесьці, апавяданьні, нарысы, п’есы і артыкулы). Належыла да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных летувісаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансыпацыі. Шмат увагі надавала апісаньню жыцьця жанчыны. У творах пераважаюць нэгатыўныя жыцьцёвыя апісаньні, апавяданьні эпічныя, іранічныя.

Па-беларуску некалькі апавяданьняў ("За зачыненымі аканіцамі" і "Верны пёс") пісьменьніцы ў перакладзе Ў. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў "Новым Часе".

Сьпіс твораў

Апавяданьні

  • Laimė nutekėjimo (1896—1898)
  • Marti (1896)
  • Petras Kurmelis (1896—1898)
  • Topylis (1897)
  • Neturėjo geros motynos (1895)
  • Sutkai (1891)
  • Sučiuptas velnias (1898)
  • Paveikslai (1899—1901)

П’есы

  • Trys mylimos (1897)
  • Piršlybos (1898)
  • Mūsų gerasis (1899)
  • Valsčiaus sūde (1900)

Крыніцы

Tags:

Жэмайце ЖыцьцяпісЖэмайце ПсэўданімЖэмайце ТворчасьцьЖэмайце Сьпіс твораўЖэмайце КрыніцыЖэмайцеЖамойцьЛетуваЛетувіская моваМар’ямпальПлунгяныЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіпэдыяІсьляндзкі коньЭякуляцыяСельская гаспадаркаАндрэй Курэйчык1877Віктар ЖыбульБітва пад ВоршайПэтэр ПэлегрыніМікола ГусоўскіПрымакі (п’еса)ІнтэрстэларМіхась БаразнаСанта-КляўсЯгмінПокуцьБарыс РагуляЎАдольф ГітлерПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЗнакі прыпынкуБеларуская ВікіпэдыяАркадзь КуляшоўКрумкачПаэтНіл ГілевічЮры БеленькіЭротыкаСалатная цыкорыяВольная Беларусь (рух)Эйка.sm1989Беларускі нацыянальны стройАс (імя)Атрад (біялёгія)Мікола МятліцкіБеларускі клясычны правапісДзеяслоўСакуныКропка (знак прыпынку)Вадзім БолбасISO 3166ПавецьРыгор Барадулін.ecСмаргонскі раёнАўстраліяВіктар ГардзейВінцэсь МудроўДыялёгБойрыкс (імя)МаркёрКірыл КоктышПесьня пра зубраПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Другая сусьветная вайнаВейшнорыяМіндоўгАлесь Клышка.slМікола ГамолкаТадзіяна КляшторнаяЭратычнае мастацтваМужчына зьверхуGoogleПорнафільмы дарослых з падлеткаміНямецка-савецкая вайнаАляксандар ЛукашэнкаЮры ГумянюкКультура (радыё)🡆 More