Жамайце

Жама́йце (літ.: Žemaitė, сапраўднае імя: Юлія Бянюшавічу́це-Жыманцене, літ.: Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė; 23 мая (4 чэрвеня) 1845, паводле іншых звестках 31 (19) мая або 12 чэрвеня (31 мая), маёнтак Буканты, каля горада Плунгяны, Жамойць, цяпер Літва — 7 снежня 1921, Мар’ямпаль, Літва) — літоўская пісьменніца, драматургіня, асветніца.

Адна з галоўных удзельніц Літоўскага нацыянальнага Адраджэння ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Жамайце, Юлія Бянюшавічуце-Жыманцене
Žemaitė, Julija Beniuševičiūtė-Žymantienė
Жамайце
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Жамайце
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1845(1845-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1921(1921-12-07) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Жанр рэалізм
Мова твораў літоўская мова
Дэбют 1894
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіла са збяднелай шляхты. З 1864 года працавала нянькай і пакаёўкай. У 1865 годзе пабралася шлюбам з былым прыгоннікам Лаўрынасам Жымантасам. Трыццаць год з мужам займалася сельскай гаспадаркай. Нарадзіла сем дзяцей. Толькі напярэдадні Першай сусветнай вайны пераехала ў Вільню, дзе актыўна ўдзельнічала ў камітэце па дапамозе ўцекачам. З 1913 па 1915 гады рэдагавала газету «Жамойцкае жыццё» (Lietuvos žinias). У 1916 годзе паехала ў ЗША для збору грошай на дапамогу пацярпелым у вайне. Вярнулася ў Літву і ў 1921 годзе памерла ад пнеўманіі ў Мар’ямпалі.

Псеўданім

Псеўданім Жамайце ўзнік дзякуючы мовазнаўцу Ёнасу Яблонскісу. У 1894 годзе пад уплывам пісьменніка Повіласа Вышынскіса Юлія Жыманцене напісала першае апавяданне «Сватанне», якое даслалі Ё. Яблонскісу і Г. Пяткявічайце-Біце. Яны надрукавалі яго пад іншай назвай — «Восеньскі вечар» (літ.: Rudens vakaras) у Літоўскім календары 1895 года. Па прапанове Ё. Яблонскіса рэдакцыя падпісала твор імем Жамайце (то бок жамойтка, жмудзінка), бо апавяданне было напісана на жамойцкай гаворцы. Так мянушка стала псеўданімам пісьменніцы.

Творчасць

Пакінула больш за 350 твораў (аповесці, апавяданні, нарысы, п’есы і артыкулы). належала да рэалістычнай літаратурнай плыні. Крытыкавала апалячаных літоўцаў, рэлігійнікаў, царскую ўладу і Думу, за што ў 1915 годзе на два тыдні трапіла ў турму Лукішкі. Шмат пісала ў падтрымку жаночай эмансіпацыі. Шмат увагі надавала апісанню жыцця жанчыны. У творах пераважаюць негатыўныя жыццёвыя апісанні, апавяданні эпічныя, іранічныя.

Па-беларуску некалькі апавяданняў («За зачыненымі аканіцамі» і «Верны пёс») пісьменніцы ў перакладзе У. Гарбацкага публікаваліся ў 2021 годзе ў «Новым Часе».

Спіс твораў

Апавяданні

  • Laimė nutekėjimo (1896—1898)
  • Marti (1896)
  • Petras Kurmelis (1896—1898)
  • Topylis (1897)
  • Neturėjo geros motynos (1895)
  • Sutkai (1891)
  • Sučiuptas velnias (1898)
  • Paveikslai (1899—1901)

П’есы

  • Trys mylimos (1897)
  • Piršlybos (1898)
  • Mūsų gerasis (1899)
  • Valsčiaus sūde (1900)

Зноскі

  • Довейка, К.. Жемайте. Краткая литературная энциклопедия. ФЭБ. Праверана 15 снежня 2016.
  • Довейка, К.. Жемайте. Большая советская энциклопедия. Праверана 15 снежня 2016.
  • Rasa Gečienė, Ugningos prigimties Žemaitė anksti ištekėjo ir pagimdė 7 vaikus, tačiau tikrą meilę pažino tik perkopusi per 60 metų, у Moteris, https://www.moteris.lt/lt/psichologija/g-58440-ugningos-prigimties-zemaite-anksti-istekejo-ir-pagimde-7-vaikus-taciau-tikra-meile-pazino-tik-perkopusi-per-60-metu
  • Valstybinė grožinės literatūros leidykla. «Žemaitė gyvenime ir kūryboje» Vilnius, 1956 m.
  • Viktorija Daujotytė, Žemaitė, Nuostabos laukas, http://www.xn--altiniai-4wb.info/files/literatura/LG00/Viktorija_Daujotyt%C4%97._%C5%BDemait%C4%97.LG8702A.pdf
  • Brigita Speičytė, Žemaitė, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1107
  • Уладзіслаў Гарбацкі. Феміністка ў хустцы. Памяці літоўскай пісьменніцы Жамайце (недаступная спасылка). Новы час (7 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2023. Праверана 25 красавіка 2023.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жамайце, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жамайце БіяграфіяЖамайце ПсеўданімЖамайце ТворчасцьЖамайце Спіс твораўЖамайце СпасылкіЖамайце18454 чэрвеняЖамойцьЛітваЛітоўская моваМар’ямпальПлунгяны

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СказШышчыцыАляксандр Міхайлавіч ЛасякінУладзімір Уладзіміравіч СаулічСымон БудныУніверсітэт імя Дж. КапіланаПачуццёЖальетДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыНаша Ніва (1906)Уладзімір Мінавіч МазгоПалац Незалежнасці (Мінск)Літаратура і мастацтва (газета)ПарнафільмБібліяБахрэйнІзраільРымская імперыяQR-кодКампазіцыя (літаратуразнаўства)ЦецярукБанк ДабрабытСяргей Васілевіч БесарабThe New York TimesЯндэкс.КартыУладзімір Васільевіч КавалёнакАлесь Разанаў1xbetМезонСіні колерВольга Славаміраўна Бондарава19 маяЛеанід Дранько-МайсюкКрыж Ефрасінні ПолацкайПрыметнікЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЭдуар Анры АўрыльПершая сусветная вайнаУННВМедаль да стагоддзя БНРКузьма ЧорныБеларускі нацыяналізмІван ПташнікаўВячка (князь кукенойскі)Дзева МарыяКунілінгусНарысАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБеларусыБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЛюдзі на балоце (фільм)Сезон 2022/2023 «Гродна-93-ГрДУ»Троіцкі заходні ўніверсітэтІван Міхайлавіч ШаўрэйСтарабеларуская моваМы, беларусыГанаровы грамадзянін горада БаранавічыБеларускі рубельАлена Валер’еўна БраваІван ШамякінСтаражытнабеларуская літаратураХатыньВісарыён Рыгоравіч БялінскіAv.byТочка BYВасіль ЦяпінскіМытваКамянецкая вежаПрэзідэнт АфганістанаУзброенае паўстанне ў Севільі (1936)ПаэтТрусы (жывёлы)Гербы гарадоў БеларусіШумілінаАўстраліяПріорбанк🡆 More