Журналістыка: прафэсійная дзейнасьць

Журналі́стыка, таксама журналі́зм — літаратурная дзейнасьць журналіста ў сродках масавай інфармацыі.

Спачатку журналістыка абмяжоўвалася толькі друкаванымі выданьнямі, затым, са зьяўленьнем новых сродкаў масавай інфармацыі, распаўсюдзілася на радыё і тэлебачаньне, а да канца XX стагодзьдзя зьявіліся і інтэрнэт-выданьні, якія цяпер альбо дапаўняюць ужо існыя друкаваныя выданьні, альбо складаюць ім канкурэнцыю. У наступным, у сувязі з ростам карыстачоў сеткі інтэрнэт, журналістыка будзе арыентаваная на інтэрнэт-выданьні, а друкаваная журналістыка будзе рэфармаваная. На сёньняшні дзень гэтая «эвалюцыя журналістыкі» ўжо назіраецца ў краінах зь вялікай колькасьцю карыстачоў інтэрнэту.

Віды журналістыкі:

  • газэтная
  • тэлевізійная
  • радыёжурналістыка
  • інтэрнэт-журналістыка
  • фотажурналістыка

Магчымыя зьмешваньні гэтых відаў, напрыклад, фотажурналістыка можа быць газэтнай, радыёпраграмы могуць перадавацца па інтэрнэце ў гукавым і тэкставым выглядзе, інтэрнэт-выданьні могуць рыхтаваць праграмы для радыё і да т. п.

Жанры журналістыкі

Існуе тры групы жанраў:

Інфармацыйныя (нататка, інфармацыйны допіс, інфармацыйная справаздача, інфармацыйнае інтэрв’ю, бліц-апытаньне, пытаньне — адказ, рэпартаж, нэкралёг)

Аналітычныя (аналітычная справаздача, аналітычны допіс, аналітычнае інтэрв’ю, аналітычнае апытаньне, гутарка, камэнтар, сацыялягічнае рэзюмэ, анкета, маніторынг, рэйтынг, рэцэнзія, артыкул, журналісцкае расьсьледаваньне, агляд, агляд СМІ, прагноз, вэрсія, экспэрымэнт, ліст, споведзь, рэкамэндацыя (рада), аналітычны прэс-рэліз)

Мастацка-публіцыстычныя (эсэ, нарыс, замалёўка, фэльетон, памфлет, г. зв. гонза-журналістыка і інш.)

Журналістыка як прафэсія прадугледжвае спэцыялізацыю па абласьцях:

  • палітычная журналістыка
  • сацыяльная журналістыка
  • міжнародная журналістыка
  • галіновая журналістыка
  • спартовая журналістыка
  • навуковая журналістыка
  • дзелавая журналістыка

і інш.

Журналістыка й навука

Нягледзячы на тое, што не існуе навукі «журналістыка», шматлікія вну розных краін займаюцца падрыхтоўкай журналістаў і вывучэньнем журналістыкі як сацыяльнай зьявы. Разам з тым, вельмі шматлікія прафэсійныя журналісты ніколі адмыслова журналістыцы не навучаліся.

У вну навучальны працэс для журналістаў шмат у чым падобны з падрыхтоўкай філёлягаў, але выкладаюцца і спэцыфічныя дысцыпліны. У Расеі добра вядомы факультэт журналістыкі МДУ ім. Ламаносава, у якім, у прыватнасьці, працуе адзін з галоўных расейскіх тэарэтыкаў журналістыкі прафэсар Яўген Прохараў. Вайсковая катэдра пры факультэце рыхтуе для войска адмыслоўцаў па псыхалягічным дужаньні.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Журналістыка Жанры журналістыкіЖурналістыка й навукаЖурналістыка Глядзіце таксамаЖурналістыка Вонкавыя спасылкіЖурналістыка20 стагодзьдзеІнтэрнэтЖурналістЛітаратураРадыёСродкі масавай інфармацыіТэлебачаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АльгарытмЗьвязда (Менская вобласьць)ДублінЯнка МаўрНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАНью-ЁркРодная моваАркадзь КуляшоўВольны хорЭразм ЦёлакУнівэрсальны каардынаваны часІліядаЁГалоўная старонкаАпавядальны сказСтолінГарацыё НэльсанБел-чырвона-белы сьцягВінцэсь Мудроў1 траўняЭратычнае мастацтваВаеннапалонныКаскадныя табліцы стыляў25 красавікаGMTАндрэй МукавозчыкБітва пад ВоршайЗянон ПазьнякКанюшынаЖыдыВасіль ЗуёнакСаньнікаўСалатная цыкорыяНіна МацяшБібліяКрывічыMemento moriВейшнорыяГішпаніяРодныя гоні (1927)Рысь эўрапейскаяАкторы парнафільмаўЭнэргіяВалянцін АкудовічМарат Казей1989Сельская гаспадарка БеларусіАкіянПолацкае княстваЛіцьвіныКрывіч (часопіс)Эмбэр ГердNorthrop B-2 SpiritКазаньЧэрвеньУладзіслаў Сыракомля1648Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуБеларускі нацыянальны стройЖугарІсьляндзкая кронаКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваНямецка-савецкая вайнаПрыгоды Тома СоераЛІнфармацыйныя тэхналёгііГенадзь Валер’евіч ШутаўКобрыньУНІАНПортуРэкляма🡆 More