Дэклярацыя Аб’яднаных народаў (анг.
Declaration by United Nations) — міжнароднае пагадненьне між урадамі Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая і СССР, падпісанае 1 студзеня 1942 году ў Вашынгтоне (ЗША), пра адмову ісьці на адзінаасобнае замірэньне зь дзяржавамі Траістага пакту 1940 году (Італія, Нямеччына і Японія). 2 студзеня 1942 г. свае подпісы паставілі прадстаўнікі яшчэ 22 урадаў, якія ўдзельнічалі ў 1-й Вашынгтонскай нарадзе: 5 брытанскіх дамініёнаў, 9 дзяржаваў Паўночнай Амэрыкі і 8 эўрапейскіх урадаў у выгнаньні. Пасьля сканчэньня нарады ў Вашынгтоне 14 студзеня, цягам 1942—1945 гг. да Дэклярацыі далучыўся яшчэ 21 урад.
Дэклярацыя Аб’яднаных народаў | |
Постэр са сьцягамі 26 Аб’яднаных народаў (жнівень 1942 г.) | |
Падрыхтаваная | 29 сьнежня 1941 |
---|---|
Падпісаная | 1 студзеня 1942 (82 гады таму) |
· месца | Вашынгтон (ЗША) |
Набыла моц | 1 студзеня 1942 |
· умовы | адмова адзінаасобнага замірэньня зь дзяржавамі Траістага пакту |
Тэрмін дзеяньня | бестэрміновая |
Падпісанты | Ўінстан Чэрчыль, Франклін Рузвэлт, Сун Цзывэнь, Максім Літвінаў |
Бакі | Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, СССР |
Статус | дзейная |
Мова | ангельская |
Тэкст у Вікікрыніцах: s:en:Declaration by United Nations | |
un.org |
Пры канцы 2-й сусьветнай вайны ўдзельнікаў Дэклярацыі запрасілі ў Сан-Францыска (штат Каліфорнія, ЗША) на Канфэрэнцыю Аб’яднаных народаў аб міжнароднай арганіцыі, якая пачалася 25 красавіка 1945 г. і на якой 26 жніўня падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
29 сьнежня 1941 г. падчас сустрэчы ў Белым доме (Вашынгтон) прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт, брытанскі прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль і дарадца Рузвэлта Гары Гопкінс склалі тэкст Дэклярацыі Аб’яднаных народаў, якая ўлучала прапановы СССР. Рузвэлт прапанаваў назоў «аб’яднаныя народы» замест «злучаных дзяржаваў». Чэрчыль пагадзіўся і заўважыў, што ангельскі паэт Джордж Байран выкарыстоўваў выраз «аб’яднаныя народы» ў 35-м слупку 3-га разьдзела паэмы «Паломніцтва Чайлда Гаральда» 1818 году. У адрозьненьне ад Атлянтычнай хартыі 1941 году ў прэамбулу Дэклярацыі Аб’яднаных народаў дадалі ўмову пра свабоду веравызнаньня, на што старшыня Савету народных камісараў ССССР Ёсіф Сталін пагадзіўся па настаяньні Рузвэлта.
1 студзеня 1941 г. Дэклярацыю падпісалі брытанскі прэм’ер-міністар Ўінстан Чэрчыль, прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэлт, міністар замежных справаў Рэспублікі Кітай Сун Цзывэнь і амбасадар СССР у ЗША Максім Літвінаў.
2 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 22 урадаў дадалі свае подпісы:
Пасьля сканчэньня нарады ў Вашынгтоне 14 студзеня, цягам 1942—1945 гг. да Дэклярацыі далучыўся яшчэ 21 урад.
«Урады, якія падпісаліся ніжэй,
Далучыліся да супольнай праграмы задачаў і прынцыпаў, увасобленай у Сумеснай дэклярацыі прэзыдэнта ЗША і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ад 14 жніўня 1941 году, вядомай як Атлянтычная хартыя,
Перакананыя, што поўная перамога над іх ворагамі неабходная для абароны жыцьця, свабоды, незалежнасьці і свабоды веравызнаньня, для захаваньня правоў чалавека і справядлівасьці ў іх уласных землях, і што яны цяпер уцягнутыя ў супольнае змаганьне супраць дзікунскіх і зьверскіх сілаў, якія імкнуцца скарыць сьвет,
Абвяшчаюць:
1) Кожны Ўрад забавязваецца выкарыстаць усе свае сродкі, будзь то вайсковыя або гаспадарчыя, супраць тых удзельнікаў Траістага пакту і яго пасьлядоўнікаў, зь якімі такі ўрад у стане вайны;
2) Кожны Ўрад забавязваецца супрацоўнічаць з Урадамі, якія падпісаліся ніжэй, і не ісьці на адзінаасобнае замірэньне або мір з ворагамі.
Да вышэйпададзенай дэклярацыі могуць далучыцца іншыя народы, якія аказваюць або могуць аказаць матэрыяльную дапамогу і садзейнічаньне ў змаганьні за перамогу над гітлерызмам».
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дэклярацыя Аб’яднаных народаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.