Дзяржаўная закупка — набыцьцё тавара або паслугі за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.
Згодна з 17-м артыкулам Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (працаў, паслугаў)» 2012 году вылучалі 6 відаў ажыцьцяўленьня дзяржаўнай закупкі: 1) адкрыты конкурс, 2) закрыты конкурс, 3) электронны аўкцыён, 4) запыт цэнавых прапановаў, 5) закупка з адной крыніцы, 6) біржавы гандаль.
У 2017 годзе рынак дзяржаўных закупак у 28 дзяржавах Эўрапейскага Зьвязу склаў каля 15 % сукупнага ўнутранага прадукту (звыш 2,2 трлн эўра). На 2018 год 47 са 162 дзяржаваў-удзельніцаў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі былі бакамі Пагадненьня аб дзяржаўных закупках.
24 лістапада 1993 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў Закон «Аб пастаўках тавараў для дзяржаўных патрэбаў». 13 чэрвеня 2012 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб дзяржаўных закупках тавараў (працаў, паслугаў)», які складаўся з 63 артыкулаў. Паводле 7-га артыкула Закону, прэзыдэнт Беларусі «вызначае ўпаўнаважаны дзяржаўны орган па дзяржаўных закупках». Згодна з 8-м артыкулам Савет міністраў Рэспублікі Беларусь:
Паводле 15-га артыкула Закону, кожны ўдзельнік спаборніцтва за дзяржаўную закупку мае падаць запытаныя заказчыкам зьвесткі, якія сьведчаць пра: 1) «яго права ажыцьцяўляць адпаведны від дзейнасьці па пастаўцы або рэалізацыі іншым спосабам тавараў (выкананьні працаў, аказаньні паслугаў), а таксама наяўнасьць кваліфікаванага пэрсаналу і досьведу працы ў адпаведнай галіне дзейнасьці, тэхнічную аснашчанасьць, фінансавыя і іншыя магчымасьці, патрэбныя для выкананьня дамовы на працягу ўсяго пэрыяду яе дзеяньня; 2) адсутнасьць запазычанасьці па выплаце падаткаў, збораў (мытаў), пратэрмінаванай запазычанасьці па бюджэтных пазыках, запазычанасьці па плацяжах у бюджэт у сувязі зь невыкананнем або неналежным выкананьнем раней заключаных дамоваў у адпаведнасьці з заканадаўствам краіны, рэзыдэнтам якой ён зьяўляецца, на 1-ы дзень месяца, які папярэднічае дню падачы прапановы». Паводле 18-га артыкула, «Інфармацыя аб дзяржаўных закупках ... і акты заканадаўства аб дзяржаўных закупках разьмяшчаюцца на беларускай і (або) расейскай мовах у адкрытым доступе на афіцыйным сайце». Гэтая інфармацыя мае ўлучаць: «гадавыя пляны дзяржаўных закупак, запрашэньні да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, дакумэнты, якія прадстаўляюцца ўдзельніку для падрыхтоўкі прапановы на ўдзел у адкрытым конкурсе, электронным аўкцыёне, паведамленьні аб выніках працэдураў дзяржаўных закупак, зьвесткі аб дамовах..., сьпіс пастаўнікоў, якія часова не дапускаюцца ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак,... пратаколы паседжаньняў камісіяў па пытаньнях адкрыцьця прапановаў, адхіленьні прапаноў і падвядзеньня вынікаў». Пагатоў «заказчык штогод зацьвярджае гадавы плян дзяржаўных закупак і да 8 сакавіка бягучага году разьмяшчае яго на афіцыйным сайце. ... дапаўненні ў гадавы плян дзяржаўных закупак на працягу 15 каляндарных дзён зь дня іх прыняцьця падлягаюць разьмяшчэньню на афіцыйным сайце».
Згодна з Законам (артыкул 20) «Аб'ём аднародных тавараў, якія складаюць прадмет дзяржаўнай закупкі, ня можа складаць менш за квартальную патрэбу ў іх, прадугледжаную гадавым плянам». Паводле 22-га артыкула, «Тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапановаў мае складаць у выпадку правядзеньня: 1) адкрытага конкурсу — ня менш за 30 каляндарных дзён зь дня разьмяшчэньня запрашэньня на афіцыйным сайце; 2) закрытага конкурсу — ня менш за 30 каляндарных дзён зь дня накіраваньня індывідуальнага запрашэньня патэнцыйным пастаўнікам; 3) электроннага аўкцыёну — ня менш за 20 каляндарных дзён зь дня разьмяшчэньня запрашэньня на афіцыйным сайце або ня менш за 10 працоўных дзён, калі арыентавальная вартасьць дзяржаўнай закупкі не перавышае 3000 базавых велічыняў; 4) працэдуры запыту цэнавых прапаноў — ня менш за 10 працоўных дзён зь дня разьмяшчэньня запрашэньня на афіцыйным сайце». Пагатоў, калі адбываецца «разьмяшчэньне запрашэньня ў замежных сродках масавай інфармацыі, тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапановаў мае складаць на 10 каляндарных дзён больш». Аднак «Пры правядзеньні паўторных працэдураў дзяржаўных закупак тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапановаў можа быць скарочаны заказчыкам, але ня больш чым удвая ад мінімальнага тэрміну».
За 2017 год на дзяржаўныя закупкі ў Беларусі пайшло каля 3 млрд даляраў ЗША, якія склалі 6 % сукупнага ўнутранага прадукту.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дзяржаўная закупка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.