Прадмесьце Грушаўка: гістарычная мясцовасьць Менску

Грушаўка, Грушаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места.

Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці была ваданапорная вежа, якая захавалася да нашага часу. У сучаснай тэрміналёгіі гістарычная Грушаўка — гэта раён вакол пэрпэндыкулярнага скрыжаваньня вуліцаў Грушаўскай і Шчорса (вул. Разінская, Дзекабрыстаў, Лермантаўская, Рамізьніцкая і іншыя).

Прадмесьце Грушаўка: Гісторыя, Старыя адрасы, Крыніцы
Воданапорная вежа

На паўднёвы захад ад Грушаўкі пачынаецца Пятроўшчына, на паўночны захад — Мядзьведжына, на паўночны ўсход — Пляшчанка, на ўсход — Добрыя Мысьлі.

Гісторыя

Прадмесьце Грушаўка: Гісторыя, Старыя адрасы, Крыніцы 
Няміга ў Грушаўцы, да 1918 р.

Прадмесьце ўзьнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі.

У пачатку XX ст. Грушаўка ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Грушаўская, Ёсіфаўская (цяпер Разінская) і Пакгаўзная (Хмялеўскага), Кандуктарская (Чыгуначная), Жандарская (Пуцейская), Дабравешчанская (Аўтадораўская) вуліцы. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі Петраўшчызна» — налічвала 65 будынкаў.

Прадмесьце Грушаўка: Гісторыя, Старыя адрасы, Крыніцы 
Дамы ў прадмесьці, да 1940 р.

У наш час назва Грушаўка замацавалася за раёнам вакол Грушаўскай вуліцы. У лістападзе 2012 року тут адкрылася аднайменная станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.

Старыя адрасы

  • Дабравешчанская. Чыгуначная лякарня, збудаваная ў 1912—1914 роках каля Берасьцейскага вакзала. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі больнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У пэрыяд Першай сусьветнай вайны ў будынку лякарні месьціўся вайсковы шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філія новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).

Воданапорную вежу на тэрыторыі былога больнічнага комплексу збудавалі ў пачатку ХХ ст. Гэта адзінае тагачаснае інжынэрнае збудаваньне, якое захавалася да нашых дзён. Твор архітэктуры нэаготыкі. Матэрыял — чырвоная цэгла з складанай кладкай. Ваду зь вежы спажывалі карпусы чыгуначнай лякарні, на тэрыторыі якой яна разьмяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века [1](недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прадмесьце Грушаўка ГісторыяПрадмесьце Грушаўка Старыя адрасыПрадмесьце Грушаўка КрыніцыПрадмесьце Грушаўка ЛітаратураПрадмесьце Грушаўка Вонкавыя спасылкіПрадмесьце ГрушаўкаМенскМестаПрадмесьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1863ЭканомікаГалоўная старонкаWПарнакапытныяPHPМіндоўг (імя)УнівэрсытэтБелазарПрастытуцыяСяргей СматрычэнкаВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)РыбыБусел белыДэмакратыяАлесь КажадубВадзім БолбасПарнафільмАлег СалтукВулька СіманавіцкаяДжозэф Рабінэт БайдэнПохваКазімер ЯгайлавічЯн ЧэрскіПрыметнікСям’яАдам МіцкевічЛіцэнзіі Creative CommonsБычкі (Віцебская вобласьць)СпакусьнікіСельская гаспадарка БеларусіВейшнорыяЗаходнепалеская моваЦеплавы рухавікБаўгарская моваАўгустоўскі каналБялыніцкі абраз Маці БожайСтолінСьпіс гарадоў БеларусіМаксім ЛужанінВаенная апэрацыя2022Францыск СкарынаЖанна Некрашэвіч-КароткаяМы выйдзем шчыльнымі радаміУсяслаў Чарадзей24 красавікаСяляваКастрычнікПаўночна-Заходні крайБлогСлавамір АдамовічЯва (імя)Сакрат ЯновічЗямляЯнка МаўрСамасейПорнасайтКанадаЧарнобыльская катастрофаДнестарДвукосьсеМарыянскі жолабКоргіКунілінгусПрыёрбанкАляксей БелыАндраш ШэфэрПарнаграфія ў БеларусіСьвяты ЮрыЛетувісы🡆 More