Мядзьведжына

Мядзьведжына, Мядзьведжынскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на паўночны захад ад Лютэранскіх могілак.

Часта месьцічы блыталі гэты раён з Тучынкай.

Мядзьведжына
Малое Мядзьведжына, 1941—44 рр.

На поўнач ад Мядзьведжына пачынаецца Тучынка, на паўднёвы захад — Пляшчанка, на поўдзень — Грушаўка.

Гісторыя

Мядзьведжына 
Малое Мядзьведжына, 1941—1944 рр.

У гістарычных дакумэнтах мясцовасьць упамінаецца пад назвай Мядзьведжы Лог. У 1759 року сустракаюцца зьвесткі пра «цагельню на Мядзьведжыне», якая належала менскаму манастыру Сьвятых Пятра і Паўла.

Калісьці ў ваколіцах Менску існавала некалькі вёсак, фальваркаў і хутар, што мелі назву Мядзьведжына (Нядзьведжына). Адна зь вёсак знаходзілася на тэрыторыі сучаснага жылога раёну на вуліцы Адоеўскага і ў 1959 року ўвайшла ў склад места, іншая — на рагу вуліцы Харкаўскай і праспэкта Пушкіна. Таксама існавала Малое Мядзьведжына (сквэр каля вуліцы Волаха) і Вялікае Мядзьведжына (вёска захавалася каля вуліцы Панамарэнкі). Хутар Мядзьведжына быў у раёне вуліцы Карла Лібкнехта, Волаха і Харкаўскай, блізу Лютэранскіх могілак.

Паводле падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. хутар Мядзьведжына вылучаўся «сваімі гарыстымі палямі, між якіх прыкметны дзьве глыбокія даліны, падзеленыя ручаямі і ўпрыгожаныя квяцістымі травамі, што даюць добрае лугавое сена».

У пачатку XX ст. Мядзьведжына ўваходзіла ў чацьвертую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Ковенская, Малалютэранская (Лібнэхта), Дамашэўская (Волаха), што падыходзіла да фальварку Дамашэўкі Гераніма Дамашэвіча, і Страёвая вуліцы.

На паседжаньні 6 траўня 2009 року Камісія па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску прыняла пастанову аб наданьні безыменнаму сквэру ў межах вул. Купрыянава — жылая забудова — вул. Волаха назвы «Маламядзьведжынскі». Апроч таго, у наш час існуе раён Мядзьведжына (праўда, адсунуты на захад ад гістарычнага прадмесьця), а таксама аднайменная вуліца і завулак.

Старыя адрасы

  • Лютэранская. Мылаварны завод Ш. Данішэўскага. Працаваў з 1895 року. У 1904 року на яго базе ўтварылася «Суполка парфумавай фабрыкі «Вікторыя»», прадстаўніцтвы якой дзейнічалі ў Рызе, Пецярбургу, Маскве, Кацярынаслаўлі. Завод знаходзіўся паблізу Лютэранскіх могілак, цяпер гэта раён вуліцы Волаха. У 1920-я рокі ў гэтым будынку разьмяшчаўся анатамічны тэатар БДУ (да 1928 року, калі збудавалі адмысловы корпус БДУ).

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века(недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мядзьведжына ГісторыяМядзьведжына Старыя адрасыМядзьведжына КрыніцыМядзьведжына ЛітаратураМядзьведжына Вонкавыя спасылкіМядзьведжынаМенскМестаПрадмесьцеТучынка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖывапісРыекаДругая сусьветная вайнаМаркёрМенскБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтТып (біялёгія)ДзьмухавецПарнаграфія ў ІталііМіс СусьветФульда (рака)МарыюпальПарнаграфія ў ВугоршчынеВікіпэдыяУладзімер Арлоў (гісторык)Ой у лузі червона калинаЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Русіфікацыя БеларусіМіндоўгСэрбская моваОда салаўюЯгінтЯўген КантылёўБАТЭ Барысаў26 красавікаДрысьвяты (вёска)АнтарктыдаМаркетынгКастрычніцкі пераваротMemento moriСтапа (літаратуразнаўства)ПалітыкРодныя гоні (1927)СубэтнасДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)1996Ліза КудроўРэжым ЛукашэнкіГейтартБлогМікола ЕрмаловічЛетува15 красавікаПастава 69UbuntuЛацінкаЦмокЗаходнерусізмПорнасайтРусіфікацыяПарнаграфія ў БеларусіВіетнамЭротыкаБрыгада (войска)ПаэзіяКотДжулія ТэйларПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПробашчЖаночая эякуляцыяДыплёмСельская гаспадарка БеларусіГарадзенская вобласьцьЛацінская мова2024Ангельская моваЖамойцьЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіSQLРэспубліка Сэрбская КраінаІван Шамякін🡆 More