Готліб Даймлер

Го́тліб Да́ймлер (па-нямецку: Gottlieb Daimler; 17 сакавіка 1834 — 6 сакавіка 1900) — інжынэр, прамысловы дызайнэр і магнат.

Зьяўляўся піянэрам у распрацоўцы і выкарыстаньні рухавікоў унутранага згараньня і аўтамабіляў. Ён вынайшаў хуткі бэнзінавы рухавік і першы чатырохколавы аўтамабіль.

Готліб Даймлер
Gottlieb Daimler
Готліб Даймлер
Род дзейнасьці Інжынэрыя, аўтамабільная прамысловасьць
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1834
Месца нараджэньня Шорндорф, Вюртэмбэрг
Дата сьмерці 6 сакавіка 1900
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік
Навуковая сфэра машынабудаваньне
Дзеці Paul Daimler[d] і Adolf Daimler[d]
Узнагароды

Разам са сваім бізнэс-партнэрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэньня малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўсталяваньня ў любую рухомую прыладу. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бэнзінавых рухавікоў, які быў зьмешчаны на двухколавы сродак пад назовам Reitwagen — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіньнік» з-за яго падабенства да старых гадзіньнікаў з вагальнікам.

У 1890 годзе партнэры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль быў прададзены ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад справаў, але па вяртаньні адбыўся канфлікт зь іншымі акцыянэрамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з каманіі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненьне з кампаніяй Карла Бэнца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назовам Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.

Крыніцы

Літаратура

  • Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
  • Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp.481-3. London: Orbis, 1974.

Вонкавыя спасылкі

Готліб Даймлер  Готліб Даймлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

17 сакавіка183419006 сакавікаАўтамабільБэнзінавы рухавікНямецкая моваРухавік унутранага згараньня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1950Пінкавіцкі сельсаветХвояБутлегВульканАліваПалесьсеГрымайлаўКрама (гурт)Віна (імя)Пасяніцкі сельсаветПадвалачыск1802ПальмакветныяЭтнічная тэрыторыя беларусаўБарыс СавінкаўАзіяБодаЯкасныя прыметнікіПарнафільм у ФранцыіДжанлюіджы БуфонДойлідзтваЛіга нацыяў УЭФАГерб120-я зэнітна-ракетная брыгадаМарокаГомасэксуальнасьцьАральны сэксВашку да Гама1384Юры КрываручкаАрыянстваЯлтаДжозэф Остын ЧэмбэрлэнГрэта ГарбуЭкзархатГаналулуМальтыйскі ордэнПадуанскі ўнівэрсытэтРухавікСамотнікПастава на каленяхКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыСаўтгэмптан (футбольны клюб)ГіпэртаніяЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)InstagramЯўген ШатохінПрыметнікҐМ’янмаВыклічнік1962Максім БагдановічЛетуваУсман ДэмбэлеКазаваКалаўротБродзка-Пасаўская жупанія1699Рэспубліка Сэрбская1989Лязо ОкамаЦеляханскі пасялковы саветНевельскі сельсаветСуна (імя)ЖабінкаДрэздэнІвацэвіцкі раёнМГБКастусь Каліноўскі🡆 More