Гэнры Форд

Гэ́нры Форд (па-ангельску: Henry Ford; 30 ліпеня 1863 году, Грынфілд, Мічыган, ЗША — 7 красавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі прамысловец і бізнэсовы магнат, які заснаваў у 1906 годзе аўтамабільную кампанію «Ford Motor Company» у горадзе Дэтройце.

Стаўся піянэрам у галіне масавай вытворчасьці і распрацоўкі зборачнай тэхнікі.

Гэнры Форд
Henry Ford
Гэнры Форд
Гэнры Форд у 1919 годзе
Род дзейнасьці аўтамабільная прамысловасьць
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1863
Месца нараджэньня Грынфілд, Мічыган, ЗША
Дата сьмерці 7 красавіка 1947 (83 гады)
Месца сьмерці Дэтройт, ЗША
Прычына сьмерці кровазьліцьцё ў мозаг[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік, вынаходнік, пісьменьнік, палітык, аўтагоначнік, журналіст, прамысловец, прамысловы магнат
Бацька Ўільям Форд[d]
Маці Мэры О’Гэрн[d]
Дзеці Эдсэл Форд[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Не зважаючы на тое, што Форд ня вынайшаў аўтамабіль і канвэер, але ён распрацаваў і вырабіў першы аўтамабіль, які шматлікія амэрыканцы сярэдняй клясы маглі сабе дазволіць. Робячы гэта, Форд ператварыў аўтамабіль з дарагой цацкі заможных людзей у практычную прыладу шырокага кола насельніцтва, што моцна паўплывала на сусьветную гісторыю XX стагодзьдзя. Ягоны аўтамабіль Model T зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў галіне транспарту і амэрыканскай прамысловасьці. Як уладальнік кампаніі Ford Motor Company, ён стаў адным з самых заможных і самых вядомых людзей у сьвеце. Імём Форда нараклі гэтак званы фардызм, які апісвае масавую вытворчасьць таннага тавару ў спалучэньні з высокімі заробкамі працаўнікоў. Форд меў глябальнае бачаньне, а спажывецкасьць лічыў ключом да міру. Ягоная інтэнсіўная прыхільнасьць да сыстэматычнага зьніжэньня выдаткаў прывяла да шматлікіх тэхнічных і дзелавых інавацыяў, як то вынаходзтва сыстэмы франшызы, якія прадастаўлялі дылерскія офісы па ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі і ў буйных гарадох шасьці кантынэнтаў. Форд пакінуў вялікую частку свайго велізарнага багацьця адмысловаму фонду і запясьпечыў поўны кантроль кампаніі сваёй сям’ёй.

Форд быў таксама шырока вядомы сваім пацыфізмам у першыя гады Першай сусьветнай вайны, але таксама ён спрыяў прапагандзе антысэмітычнага зьместу, якая, паводле некаторых меркаваньняў, паўплывала на разьвіцьцё ідэяў нацызму.

Біяграфія

Гэнры нарадзіўся ў сям’і ірляндзкага фэрмэра-эмігранта і ягонай жонкі, якая паходзіла зь сям’і эміграваўшых бэльгійцаў. Бацька здарыў яму ў падлеткавым узросьце кішэнны гадзіньнік, і ўжо ў 15 гадоў Форд шматкроць разьбіраў і зноўку зьбіраў гадзіньнікі сяброў і суседзяў, атрымаўшы рэпутацыю рамонтніка гадзіньнікаў. У дзяцінстве, захапіўшыся тэхнікай, працаваў у розных мэханічных майстэрнях. У 1876 годзе памерла Фордава маці, што вельмі спустошыла маладога хлопца. Бацька чакаў, што ў рэшце рэшт ён возьме на сябе сямейную гаспадарку, але той пагарджаў працай у фальварку. Пазьней Форд успамінаў, што ён ніколі ня меў асаблівай любові да фальварку, але любіў маці ў фальварку. У 1879 годзе Форд пакінуў дом, уладкаваўшыся вучнем машыніста ў Дэтройце. У 1882 годзе ён вярнуўся, каб працаваць на сямейнай фальварку, дзе ўмеў кіраваць пераноснай паравой машынай Westinghouse. Пазьней ён быў наняты кампаніяй Westinghouse дзеля абслугоўваньня іхных паравых машынаў. У гэты пэрыяд Форд таксама навучаўся бухгальтэрыі ў бізнэсовым каледжы ў Дэтройце.

У 1888—1899 гадох выконваў абавязкі інжэнэра-мэханіка, а потым і галоўнага інжынэра ў «Электрычнай кампаніі Эдысана» (анг. Edison Illuminating Company). У 1896 годзе змайстраваў свой першы прататып уласнага аўтамабіля. У 1899 годзе стаў адным з заснавальнікаў фірмы «Detroit Automobile Company», якая потым зьмяніла назву на «Cadillac Motor Company». У 1906 годзе, Гэнры Форд разышоўся ў меркаваньнях зь іншымі заснавальнікамі ў пытаньні далейшага разьвіцьця кампаніі, у выніку чаго ён прадаў сваю долю і зафундаваў уласную кампанію «Ford Motor Company». Форд быў прыхільнікам вытворчасьці вялікай колькасьці танных аўтамабіляў.

Форд распачаў сваю прамысловую дзейнасьць у пэрыяд хуткага разьвіцьця матарызацыі, у гэты час на амэрыканскім рынку дзейнічала ўжо шмат буйных кампаніяў. Гэнры Форд зьдзейсьніў рэвалюцыю ў вытворчасьці аўтамабіляў, увёўшы у вытворчы працэс канвэер і трохзьменны працоўны дзень. Ён змог хутка перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе вывеўшы на рынак у 1907 годзе аўтамабіль Мадэль Т, арганізаваўшы вытворчасьць прадукцыі адной мадэлі толькі чорнага колеру. Дзякуючы гэтаму, кошт Мадэлі Т быў значна ніжэйшы чым у канкурэнтаў, што зрабіла яго даступным сярэдняму амэрыканцу. Да заканчэньня вытворчасьці ў 1927 годзе было зроблена болей за 15 млн аўтамабіляў Мадэлі Т.

Першапачаткова Гэнры Форд выпрабоўваў кожны аўтамабіль, пацьвярджаючы гэта ўласным подпісам. Брак тэхнічнай адукацыі Гэнры Форд змог кампэнсаваць практычнымі ведамі і інтуіцыяй, праз што ён часта ўмешваўся ў працу сваіх канструктараў, ці непасрэдна кіраваў іхнымі распрацоўкамі.

Даступнасьць аўтамабіляў Форда выклікала зьмену грамадзкага ладу ў ЗША, зрабіўшы магчымым хуткі рост такіх гарадоў як Нью-Ёрк ці Дэтройт, а таксама засяленьне аддаленых раёнаў, такіх як Флорыда, якая была спустошаная ўраганам 1926 году. Форд, таксама паўплываў на эканамічнае жыцьцё краіны, увёўшы крэдыты на аўтамабілі.

Гэнры Форд памёр 7 красавіка 1947 году ва ўзросьце 83 гадоў.

Перакананьні

Гэнры Форд выдаткоўваў частку сваіх прыбыткаў на антысэміцкую прапаганду сярод новых працаўнікоў. Дзеля гэтага заснаваў «Dearborn Publishing Company», якая выдавала газэту «The Dearborn Independent». У газэце друкаваліся антысэміцкія артыкулы, якія потым перадрукоўваліся ў іншых выданьнях. На гэтыя артыкулы потым зьвярнуў увагу Адольф Гітлер.

У той жа час Форд меў рэпутацыю кіраўніка адной зь нешматлікіх буйных карпарацыяў, якая наймала неграў на працу, а таксама не абвінавачвалася ў дыскрымінацыі габрэйскіх працаўнікоў і дастаўнікоў. Ён таксама наймаў на працу жанчынаў і інвалідаў, што на той час лічылася даволі незвычайным. Разам з антысэмітызмам Форд прапагандаваў пацыфізм.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гэнры Форд БіяграфіяГэнры Форд ПеракананьніГэнры Форд КрыніцыГэнры Форд Вонкавыя спасылкіГэнры ФордFord Motor CompanyАнгельская моваДэтройтЗлучаныя Штаты АмэрыкіМічыган

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віцебская вобласьцьVPNВіктар ШніпРысь эўрапейскаяВасіль ЗуёнакКастрычнікУ гушчарахЛявон ВашкоБеларусізацыяНідэрляндыАдам МіцкевічІзраільМікола МятліцкіМікалай ЖуковічМагаСарЦынкавыя хлопчыкіЯн ЧыквінБанкаўскі рахунакНямеччынаБарабанВінцэсь Мудроў1919СэксізмСавушкін прадуктІвонка СурвілаБыў. Ёсьць. Буду2010Прыморскі крайУкраінцыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Вячаслаў АдамчыкТодар КляшторныВінцэнт СарагоскіЛеўкацытВагінальны сэксНарэйкаHromadske.TVМілянСэкс па тэлефонеАральны сэксІсая (прарок)ЛВайшнорыяАпэрацыйная сыстэмаТленMauzerЯстСанкт-ПецярбургБеларускі клясычны правапісФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуВысакосны годШатХарэйКаханьне без пранікненьняМікола ГусоўскіСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаМаркёрБлогКобрыньФЗямля пад белымі крыламіБорна СосаЛявон ВольскіКалінінская акругаСалатная цыкорыяГорадняАмонім🡆 More