Ге́нрых Матусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі кампазытар, музыка, пэдагог.
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1963), народны артыст Беларускай ССР (1988), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР(d) (1976). Прафэсар (1988).
Генрых Вагнер | |
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 ліпеня 2000 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Месца працы | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў заможнай сям’і музыкі. Скончыў музычную школу ў Варшаве. З 1933 року навучаўся ў Варшаўскім музычным інстытуце імя Станіслава Манюшкі(d), з 1936 року — у Варшаўскай кансэрваторыі(d) па клясе фартэпіяна. У часе нападу нацысцкай Нямеччыны на Польшчу мешкаў пад Пінскам, пры пераходзе савецкай мяжы быў затрыманы. Працаваў на тартаку пад Баранавічамі, на будаўніцтве чыгункі. Дзякуючы зьбегу абставінаў трапіў у Мазыр, адкуль трапіў у Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя Луначарскага (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).
З пачаткам нямецка-савецкай вайны зьехаў у эвакуацыю ў Саратаў. З 1943 року працаваў канцэртмайстрам у філярмоніі Сталінабаду, удзельнічаў у Першым франтавым тэатры Таджыцкай ССР пад кіраўніцтвам Георгія Менглета акампаніятарам і салістам. Па вайне вярнуўся ў Беларускую кансэрваторыю; у 1948 скончыў навучаньне па клясе фартэпіяна Рыгора Шаршэўскага, у 1954 — па клясе кампазыцыі Анатоля Багатырова.
У 1947 року ажаніўся з акторкай Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы Тацянай Аляксеевай(d).
Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё. З 1962 — выкладчык катэдры музычнага выхаваньня ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Сябра Саюзу кампазытараў БССР з 1949 року; у 1963—1973 — адказны сакратар кіраўніцтва Саюзу кампазытараў.
Аўтар:
Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспэктакляў:
А таксама да тэлевізійных і дакумэнтальных фільмаў «Генэрал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасьць» (1970).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Генрых Вагнер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.