Анатоль Багатыроў

Анато́ль Багатыро́ў (31 ліпеня (13 жніўня паводле новага стылю) 1913, Віцебск — 13 верасьня 2003, Менск) — беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

Прафэсар (1960). Народны артыст БССР (1968). Ганаровы грамадзянін Віцебску (2002).

Анатоль Багатыроў
Анатоль Багатыроў
Дата нараджэньня 31 ліпеня (13 жніўня) 1913
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 верасьня 2003(2003-09-19) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак кампазытар, музычны пэдагог, сьпявак
Гады дзейнасьці 1930-я — 1960-я
Жанры опэра, сымфонія
Узнагароды

Жыцьцяпіс

У 1937 годзе скончыў Беларускую кансэрваторыю па класу В.Залатарова. У 1938—1949 гадох — старшыня праўленьня Саюза кампазытараў БССР. У 1938—1959 гадох — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. З 1948 году выкладаў у кансэрваторыі кампазыцыю. Выхаваў больш за 30 кампазытараў, сярод якіх Я.Глебаў, І. Лучанок, Дз. Смольскі). У 1948—1962 гадох — рэктар Беларускай кансэрваторыі.

Творчасьць

Належаў да першага пакаленьня беларускіх кампазытараў, творчасьці якіх фармавалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазытарскаму мысьленьню Багатырова ўласьцівыя шырокі вобразны дыяпазон, схільнасьць да ўвасабленьня глыбока жыцьцёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасьць. Тэмы сучаснасьці, гуманістычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пераканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай народнай песеннасьці. Нацыянальныя рысы выяўляюцца ў мэласе, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута разьвітымі мэладычнымі ўтварэньнямі, якія фарміруюць поліфанізаваную фактуру. Для твораў характэрнае працяглае дынамічнае разьвіцьцё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знаходзяцца ў фальклёрных жанрах (баляда, жніўныя песьні і інш.). Творчай манеры ўласьцівая эпічнасьць выказваньня. Узьнёслая філязофская лірыка, псыхалягічная паглыбленасьць характэрныя для камэрна-інструмэнтальнай і камэрна-вакальнай творчасьці Багатырова. Хорам і апрацоўкам народных песень уласьцівая выразная кантылена, заснаваная на народна-песенных прынцыпах разьвіцьця.

Анатоль Багатыроў і Янка Купала

Пазнаёміўся з Я.Купалам ў сьнежні 1934 году на вечарыне-канцэрце беларускай музыкі ў Доме пісьменьнікаў. Купала зацікавіўся аўтарскім выкананьнем на фартэпіяна «Варыяцый» на тэму беларускай народнай песьні і запрасіў кампазытара дамоў. На тэксты вершаў «Восень» і «Сонцу», якія Купала падараваў пад час сустрэчы, напісаў рамансы. Наведваў дом Купалы, сустракаўся зь ім ў Доме пісьменьнікаў і на творчых вечарынах. У дакладзе «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» на сэсіі АН БССР за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (Казань, 12 сакавіка 1942 году) Купала гаварыў пра майстэрства Багатырова ў апрацоўцы народнай музыкі і посьпех яго опэры «У пушчах Палесься». Напісаў шматлікія хоры на вершы Я.Купалы. Аўтар успамінаў пра Купалу (часопіс «Полымя», 1982, №6).

Музычныя творы

  • опэры «У пушчах Палесься» (1939), «Надзея Дурава» (1946),
  • кантаты «Казка пра Мядзьведзіху» (1937), «Ленінградцы» (1942), «Беларускім партызанам» (1942), «Беларусь» (1949), «Беларускія песьні» (1967), «Малюнкі роднага краю»,
  • араторыя «Бітва за Беларусь»,
  • дзьве сымфоніі (1946 і 1947),
  • канцэрт для віяланчэлі з аркэстрам (1962),
  • канцэрт для кантрабаса з аркэстрам (1964),
  • пьесы для віяланчэлі, фартэпіяна,
  • харавыя творы,
  • вакальныя цыклы на вершы Я.Купалы, Г.Ахматавай, М.Лермантава, У.Шэксьпіра,
  • музыка да драматычных спэктакляў,
  • каля 100 харавых і вакальных апрацоўкаў беларускіх народных песень.

Крыніцы

Літаратура

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с, 40 л. іл.: Артыкул «Багатыроў» / Аўтар — Т. А. Дубкова. — С. 253.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Багатыроў» / Аўтар — Дз. М.Жураўлёў. — С. 57.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  • Дубкова Т. А. Анатоль Багатыроў. — Мн., 1972.
  • Дубкова Т. А. Сімфоніі А.Багатырова. — У яе кн.: Беларуская сімфонія. — Мн., 1977.
  • Нисневич С. Г. Опера «В пущах Полесья» А.Богатырёва. — У кн. Белорусское искусство. — Мн., 1957.
  • Ваданосава Ф. «Музыка — блізкая сястра Купалавай паэзіі…»: Творчыя стасункі Янкі Купалы і Анатоля Багатырова / Часопіс «Роднае слова», 2002, №2.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Анатоль Багатыроў ЖыцьцяпісАнатоль Багатыроў ТворчасьцьАнатоль Багатыроў і Янка КупалаАнатоль Багатыроў Музычныя творыАнатоль Багатыроў КрыніцыАнатоль Багатыроў ЛітаратураАнатоль Багатыроў Вонкавыя спасылкіАнатоль БагатыроўБеларусыВіцебскГрэгарыянскі каляндарКампазытарМенскНародны артыст БеларусіПэдагогіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тэль-АвіўСССРБлакітная гадзінаВікізьвесткіМэдаль Францішка СкарыныМойша КульбакБісэксуальная парнаграфіяЗаляцаньнеТаксіІсьляндзкі коньРадзімічыЛекі-адпаведнікі2005Абэрдын (футбольны клюб)Гуда (імя)Бусел белыЯўхім КарскіВэнтастэгаНаціскІксвідэаСваяцтваПружаныСяргей КаракінУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаFacebookЛеанід ЛевінГудвіловічыЛеў Выгоцкі1891У КантакцеЎУ краіне райскай птушкіЭнейкаПСлонімская ратушаПрастытуцыяАлдыкаСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануСамасейСусьветнае павуціньнеУнівэрсальны каардынаваны часРатушаКамянецкая вежаБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Віктар ШымукПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)КавунPanthera unciaАла (мужчынскае імя)КатуньЭратычнае мастацтваСтудняДвухстворкавыяСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііГораў ВелікапольскіРоварСяргей КалендаМенскі радыётэхнічны інстытутПункт (баскетбол)ЛацінкаЖамойты🡆 More