Гаўдэа́мус (па-лацінску: gaudeamus — давайце радавацца) — папулярны студэнцкі гімн на лацінскай мове, распаўсюджаны ў многіх эўрапейскіх краінах.
Пераважна выконваецца на выпускных цырымоніях ва ўнівэсытэтах. Нягледзячы на тое, што песьня выконваецца як фармальная, яна насамрэч зьяўляецца жартоўнай, бесклапотнай кампазыцыяй, якая нясе весялосьць у студэнцкае жыцьцё.
Песьня датуецца 1287 годам і была ўжо вядомая на час заснаваньня альма матэр усіх эўрапейскіх унівэрсытэтаў — Балёньскага ўнівэрсытэту.
Таксама песьня вядомая як застольная ў значнай колькасьці антычных унівэрсытэтаў і зьяўляецца афіцыйнай песьняй шматлікіх школаў, каледжаў, вышэйшых навучальных установаў, унівэрсытэтаў і студэнцкіх суполак. Музыка песьні зь беларускімі словамі зьяўляецца гімнам Коласаўскага ліцэя і Ліцэя БДУ.
Ніжэй падаецца лацінскі тэкст песьні і даслоўны пераклад. Заўвага: першыя два і апошні радкі кожнага куплета выконваюцца двойчы. Такім чынам, радкі кожнага куплета выконваюцца ў наступным парадку: I, II, I, II, III, IV, V, V. Напрыклад:
Gaudeamus igitur
Juvenes dum sumus.
Gaudeamus igitur
Juvenes dum sumus.
Post jucundam juventutem
Post molestam senectutem
Nos habebit humus —
Nos habebit humus.
па-лацінску | па-беларуску |
---|---|
Gaudeamus igitur | Давайце радавацца! |
Ubi sunt qui ante nos | Дзе тыя, хто да нас |
Vita nostra brevis est | Жыцьцё нашае кароткае, |
Vivat academia! | Хай жыве Акадэмія! |
Vivant omnes virgines | Хай жывуць усе дзяўчаты, |
Vivant et res publica | Хай жыве і дзяржава, |
Pereat tristitia, | Хай згіне смутак, |
Лацінская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Нямецкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гаўдэамус, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.