Ганс Бальдунг (па-нямецку: Hans Baldung, мянушка Грын па-нямецку: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швэбіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнянямецкай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык.
Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.
Ганс Бальдунг | |
Дата нараджэньня | не раней за 1484 і не пазьней за 1485 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | верасень 1545 (61 год) |
Месца сьмерці |
|
Занятак | маляр, ілюстратар, гравэр, мастак-гравэр, графічны дызайнэр, вітражыст, book artist, архітэктурны чарцёжнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэт і рэлігійны жывапіс[d] |
Плынь | нямецкае Адраджэньне[d] |
Родам з гуманістычна адукаванай сям’і юрыста. Неўзабаве пасьля яго нараджэньня сям’я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбэргу, дзе застаецца да 1507 году, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфэленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыцьцё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.
Працаваў у Брэйсгау, Швэйцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупу.
Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым кляштары, напісаныя ім у 1496 годзе, і галоўны алтар Фрайбургскага сабору, скончаны ў 1516 годзе.
Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізэнгэймскага алтару, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музэі Ўнтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтару зьяўляецца Маціяс Груневальд.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ганс Бальдунг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.