Галісія: аўтаномная супольнасьць Гішпаніі

Галісія (па-галісійску: Galiza, па-гішпанску: Galicia) — аўтаномная супольнасьць на паўночным захадзе Гішпаніі.

Сталіца — Сант’яга-дэ-Кампастэля, найбуйнейшы горад — Віга.

Галісія
гішп. Galicia
Галісія: аўтаномная супольнасьць Гішпаніі
Герб
Гімн Os Pinos[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Адміністрацыйны цэнтар Сант’яга-дэ-Кампастэля
Дата ўтварэньня 28 красавіка 1981
Прэзыдэнт Альбэрта Нуньес Фэіхао
Афіцыйныя мовы гішпанская, галісійская
Насельніцтва (2013)
2 765 940 (6%, 5-е месца)
Плошча 29 574 км² (5,8%, 7-е месца)
Месцазнаходжаньне Галісіі
Галісія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 ES-GA
Афіцыйны сайт
Галісія: аўтаномная супольнасьць Гішпаніі   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

У старажытнасьці тэрыторыю сучаснай Галісіі называлі «finis terrae» (край сьвятла), на якім пражывалі кельцкія плямёны галекаў. Адсюль і пайшла назва Галісія. У 136 годзе да н. э. тэрыторыя сучаснай Галісіі была заваяваная рымлянамі, аднак, дзякуючы таму, што ў гэтай частцы Гішпаніі яны мелі найменшы ўплыў, кельты не страцілі сваёй культуры. Пры імпэратары Аўгусьце Галісія склала эпархію Калецыя, затым, разам з Астурыяй вобласьць склала эпархію Астурыя і Галецыя, пры Дыяклецыяне была ўтворана правінцыя Галецыя.

Пасьля падзелу Рымскай імпэрыі, тэрыторыя Галісіі была ў 410 годзе заваявана свэвамі, стаўшы асноўным ядром іхнай дзяржавы. У 585 годзе Свэўскае каралеўства было заваявана каралём вэстготаў Леовігільдам.

У 711 годзе Пірэнэйскі паўвостраў захапілі арабы, аднак Галісія практычна не была закранутая гэтым заваяваньнем. У гарах Галісіі схаваліся шматлікія ўцекачы з поўдня, і тут паступова сфармаваліся графства на чале зь мясцовай шляхтай. Пасьля перамогі над арабамі ў 718 годзе годзе каралі Астурыі захапілі Галісію.

У 1065—1072 гадох Галісія была незалежным каралеўствам, «сталіцай» якога быў прывілеяваны горад Туй. У 1072 годзе Галісія была далучана да Кастыліі, але да канца XV стагодзьдзя ейная залежнасьць была амаль намінальнай: Галісія кіравалася сваімі сэньёрамі, як самастойнымі ўладарамі. XV стагодзьдзе адзначана узмацненьнем ўмяшаньня Кастыліі ў справы Галісіі, дзе неаднаразова ўспыхвалі народныя паўстаньні. Рэпрэсіі караля супраць галісійская шляхты (1475—1480) і пазбаўленьне ейнага права пасылаць свайго прадстаўніка ў картэсы супакоіла краіну й канчаткова пазбавілі Галісію самастойнасьці й ператварылі яе ў адну з правінцыяў гішпанскай манархіі.

Пасьля абвяшчэньня Гішпанскай рэспублікі (1931) рэспубліканцы Галісіі выпрацавалі праект галісійскай аўтаноміі, які быў ухвалены праведзеным у Галісіі рэфэрэндумам 28 чэрвеня 1936 году. Аднак стварэньню аўтаноміі Галісіі перашкодзіў фашысцкі мяцеж, які пачаўся 17—18 ліпеня 1936 году. 28 красавіка 1981 году Галісія атрымала статус аўтаномнай супольнасьці ў складзе Гішпаніі.

Эканоміка

З галін прамысловасьці ў Галісіі найбольш разьвітыя харчовая (асабліва рыбакансэрвовая), суднабудаваньне і хімічная (нафтаперапрацоўка). Галоўныя прамысловыя цэнтры Галісіі — Віга й Ля-Каруньня. У эканоміцы Галісіі асноўнае значэньне мае аграрны сэктар. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята больш за 50% насельніцтва раёна. Галоўная галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, жывёлагадоўля, вінаробства, плянтацыі з садавінай.

Вонкавыя спасылкі

Галісія: аўтаномная супольнасьць Гішпаніі  Галісіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ВігаГалісійская моваГішпанская моваГішпаніяСант’яга-дэ-Кампастэля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

29 красавікаПрыметнікСарІнтэрнэтДобасна (рака)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЛацінская моваВінцэсь МудроўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціУладзімер КараткевічПрыродаахоўная тэрыторыяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАнархізмАблігацыяПрыгоды Тома СоераГалоўная старонкаСьпіс беларускіх імёнаўБісэксуальная парнаграфіяУ гушчарахЛеанід ГалубовічАляксандар ЧарвякоўСпадарожнікі СатурнаБыў. Ёсьць. БудуMemento moriКобрынскае княстваНовы замак (Горадня)Пэтэр ПэлегрыніТадзіяна КляшторнаяРодныя гоні (1927)ФішынгСтарабеларуская моваРымавід (імя)БіскупПірожнаеУсходнія могілкіФундацыя «Вікімэдыя»АўкштотаРасеяСуботнікіТаварыства беларускай школыКалінінская акругаHromadske.TVРужанскі палацwordpressАлесь СавіцкіЗьвязда (Менская вобласьць)Лявон БаразнаТаўкачГенадзь Валер’евіч ШутаўБеларусь7 (лік)Прэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўСэксЗямляНа ростаняхХуткасьць сьвятлаМаскваПалестынцыЛукашэнкіВіцебская вобласьцьУладзіслаўВікіДжоні ДэпПратакол перадачы гіпэртэкстуНямецка-савецкая вайнаПабуджальны сказ297 да н. э.Банкаўскі рахунак🡆 More