Галіна Каржанеўская: беларуская пісьменьніца

Галíна Каржанéўская (27 жніўня 1950, в.

Лясішча, Слуцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларуская паэтка, пісьменьніца, настаўніца і грамадзкая дзяячка.

Галіна Каржанеўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 27 жніўня 1950(1950-08-27) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка, пісьменьніца, настаўніца
Гады творчасьці З 1973
Жанр Верш, эсэ, п'еса
Мова Беларуская
Дэбют 1973
Значныя творы «На мове шчасця» (1973), «Невымоўнае» (1991), «Што варта радасці і слёз…» (2013)

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 27 жніўня 1950 году ў в. Лясішча, Слуцкім раёне Менскай вобласьці ў сям’і служачых. Пераехала ў в. Янушкавічы Лагойскага раёну, калі бацьку накіравалі ў мясцовы саўгас дырэктарам.

У 1968 годзе скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З трэцяга курса перавялася на завочнае адзьдзяленьне ў сувязі з нараджэньнем дачкі і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўнівэрсытэт у 1973 годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе мястэчка Плешчаніцы Лагойскага раёну.

У 1980—1982 гадох — рэдактарка літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачаньня, з 1984 году — карэспандэнтка адзьдзелу прозы і паэзіі, з 1986 году — загадніца адзьдзелу крытыкі газэты «Літаратура і мастацтва».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1976 году, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Творчасьць

Недзе з сёмай клясы пачала пісаць вершы. Настаўніца беларускай мовы В. М. Жардэцкая разгледзела ў дзяўчынкі парасткі літаратурных здольнась­цяў і паслала яе вершы ў раённую газэту «Ленінскі сцяг», дзе яны былі надрукаваныя. Першая публікацыя ў часопісы «Маладосьць» прыпала на 1967 год. Стала ўдзельніцай рэспубліканскага сэмінару маладых паэтаў у Каралішчавічах, на яе вершы зьвярнулі ўвагу крытыкі.

У кнігах паэзіі «На мове шчасьця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была…» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991) паэтызуе высакароднасьць чалавечых пачуцьцяў і ўчынкаў, багацьце духоўнага сьвету гераіні-сучасьніцы. Яе вершы адметныя глыбокім лірызмам, эмацыянальнай стрыманасьцю і драматычнасьцю. Піша для дзяцей: п’есы «Іван Сьвітаньнік» (паст. 1981), «Шукайце кветку-папараць» (паст. 1985), «Зуб мудрасьці» (1984), «Мора, аддай пярсьцёнак» (1987), «А як жа Непаседа?», «Чарнабог» (усе паст. 1996), зборнікі вершаў «Сінічка на балконе» (1989), «Рэчы для малечы» (1996) і іншыя. Аўтар чытанак для 1—2-га клясаў «Акрайчык» (1995, з М. Яфімавай) і для 3—4-га клясаў «Сьцяжынка» (1997). Выступае як публіцыстка, крытыца, перакладніца.

Палітычная дзейнасьць

Актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На мясцовых выбарах 2018 году балатавалася ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Фрунзэнская раённая выбарчая камісія вынесла ёй 2 лютага папярэджаньне за разьмяшчэньне плякату без выходных дадзеных, хоць выраб друкарскім салонам плакату быў аплочаны за кошт сродкаў выбарчага фонду, а яго ўзор быў 28 студзеня перададзены ў камісію. Другое папярэджаньне камісія вынесла за распаўсюд газэты «Народная воля». 13 лютага Фрунзэнская раённая выбарчая камісія пазбавіла яе рэгістрацыі ў якасьці кандыдаткі ў дэпутаты.

Літаратура

  • Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.

Творы

«На мове шчасця». Зборнік пазіі. 1973 г.

«Мой сад». Вершы і паэма. 1976 г.

«Званы гадоў». Зборнік пазіі. 1980 г.

«Іван Світаннік». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1981 г.

«Жыла-была». Зборнік пазіі. 1983 г.

«На што падобна аблачынка». Кніга вершаў для дзяцей. 1983 г.

«Зуб мудрасці». П'еса. Часопіс «Маладосць», 1984 г.

«Шукайце кветку-папараць». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1985 г.

«Мора, аддай пярсцёнак». П'еса. Часопіс «Полымя», 1987 г.

«Вечны водгук». Вершы і паэма. 1988 г.

«Сінічка на балконе». Кніга вершаў для дзяцей. 1989 г.

«Што варта радасці і слёз…». Біяграфія ў вершах і нарысах. 2013.

Крыніцы

Tags:

Галіна Каржанеўская ЖыцьцяпісГаліна Каржанеўская ТворчасьцьГаліна Каржанеўская Палітычная дзейнасьцьГаліна Каржанеўская ЛітаратураГаліна Каржанеўская ТворыГаліна Каржанеўская КрыніцыГаліна КаржанеўскаяБССРБеларусыМенская вобласьцьНастаўніцаПаэткаПісьменьніцаСлуцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрумкачГісторыя ПолацкуФранцішак Скарына15 красавікаКастрычнікСьвятлана АлексіевічМікола КупрэеўПесьня пра зубраISO 42172008БіскупІнструкцыя па трансьлітарацыіАмонімБейкаЗнак рашоткі (актаторп)Гама (літара)Навум ГальпяровічКушмакПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыАдольф ГітлерВясельная сукенкаКунілінгусАляксандар ВіхорПятрусь БроўкаДжозэф Рабінэт БайдэнТрыялетБелазарВіктар ЖыбульПрыслоўеНаваградакАнатоль КлышкаАлесь КажадубЛявон ВашкоРэжым ЛукашэнкіЕўняТутэйшыя (літаб’яднаньне)Віетнамская ВікіпэдыяБазыліка Сьвятога ЭгідыяМаларытаE (літара)ПаставыНіл ГілевічІгар ПракаповічУладзімер Арлоў (гісторык)ЧовенГабрэіУрыкаКірыл КоктышМаксім ЛужанінІмпрэсіянізмКойданаў.neЛязьбійская парнаграфіяКрама (гурт)СэрцаВялікі выбухСловаЛявон БаразнаПлоцевы актЛёнданПрыдатак (мовазнаўства)2020Сяргей СматрычэнкаЯнка СіпакоўКарупцыяТаўканіцаСусьветнае павуціньнеТэракт у «Крокус Сіці Холе»СадавінаФундацыя «Вікімэдыя»Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага🡆 More