Відзенішкі

Відзенішкі (лет.

Videniškiai) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Сясаркі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 368 чалавек. Знаходзяцца за 9 км на захад ад Малятаў, каля аўтамабільнай дарогі ЎцянаМаляты.

Відзенішкі
лац. Vidzieniški
лет. Videniškiai
Касьцёл і кляштар аўгустынаў
Касьцёл і кляштар аўгустынаў
Відзенішкі
Герб Відзенішкаў


Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Маляцкі
Насельніцтва: 368 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′1″ пн. ш. 25°16′41″ у. д. / 55.21694° пн. ш. 25.27806° у. д. / 55.21694; 25.27806 25°16′41″ у. д. / 55.21694° пн. ш. 25.27806° у. д. / 55.21694; 25.27806
Відзенішкі на мапе Летувы
Відзенішкі
Відзенішкі
Відзенішкі
Відзенішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Відзенішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару аўгустынаў з касьцёлам Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.

Назва

Відын (Widin) — імя германскага паходжаньня.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

Відзенішкі 
Касьцёл, 1858—1862 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Відзенішкі зьмяшчаецца ў Хроніцы Вартбэрга і датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1620 годзе Марцін Гедройц збудаваў у Відзенішках касьцёл Сьвятога Лаўрына і заснаваў пры ім кляштар аўгустынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Відзенішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 34 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Відзенішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Відзенішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1893 год — 239 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 368 чал.

Турыстычная інфармацыя

Відзенішкі 
Капліца

Славутасьці

  • Замчышча
  • Касьцёл Сьвятога Лаўрына і кляштар аўгустынаў (1620)
  • Могілкі каталіцкія, капліца (1905)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Відзенішкі НазваВідзенішкі ГісторыяВідзенішкі НасельніцтваВідзенішкі Турыстычная інфармацыяВідзенішкі КрыніцыВідзенішкі Вонкавыя спасылкіВідзенішкіВёскаЛетуваЛетувіская моваМалятыМаляцкі раёнУцянаУцянскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маргарэт ТэтчэрГабрэіЛідсПечываРаўнаньнеПэруШыратаСтакгольмЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуПлаешцьУладзімер КараткевічАляксандар ВішнеўскіДругая сусьветная вайнаВітаўтІсус ХрыстосСкладДзіда (зброя)Юсуф ЯзыджыДыялекты беларускай мовыКаскадныя табліцы стыляўПітэр Сэрафіновіч1 красавікаСпадчына (верш)ГенрыхЮпітэрЖулію БаптыстаЯўген ГлебаўРэформа беларускага правапісу 1933 годуМадонна (сьпявачка)Усерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамБеларусыФіксікіЛічэбнікБраніслаў КамароўскіМайкл ДжорданБітва пад АўстэрліцамБел-чырвона-белы сьцягКаласы пад сярпом тваімМікалай Казак (мастак)КінарэжысэрКастрычнік (кінатэатар, Менск)Кастусь КаліноўскіЗагрэбМосТаўкач1884Сэвільля (футбольны клюб)Мабільны тэлефонУзброеныя сілыHromadske.TVТрэйнчэ КээвэрМіхась СтральцоўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАнтон ЯленскіЭнцыкляпэдыя гісторыі Беларусі4 чэрвеняВільняЯўхім КарскіЭйгінтРасейская мова ва ЎкраінеЛінкальншырПарнафільмВікіцытатнікБеларускія народныя казкі1771IQ48Магілёў🡆 More