Слава Корань

Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 году, насамрэч — 16 сьнежня 1955 году) — беларускі рок-музыкант.

Слава Корань
Дата нараджэньня 16 студзеня 1956(1956-01-16) (68 гадоў)
Месца нараджэньня Пскоў, РСФСР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Жанры рок
Інструмэнты гітара
Гурты ULIS
Супрацоўніцтва Новае Неба, Кася Камоцкая
Сайт Блог Славы Кораня

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.

Творчасьць

У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.

У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».

Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Ацэнкі

Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «Сталічным тэлебачаньні» у 2010 годзе яго вакалістка й музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі».

Сям’я

Жанаты, мае сына.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Слава Корань БіяграфіяСлава Корань ТворчасьцьСлава Корань АцэнкіСлава Корань Сям’яСлава Корань КрыніцыСлава Корань ЛітаратураСлава Корань Вонкавыя спасылкіСлава Корань

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўночная зоркаЗьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўМары Дант’ерАдольф ГітлерЛынтупыНямецкая моваАдвечным шляхамКрэваГамэрГішпанская моваПастава на каленяхПолк імя Кастуся КаліноўскагаВісімонтПрастытуцыяПрусіяВузаКазімер ФункЭйтаГалоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьці8 сакавікаВаенная апэрацыяСлова пра паход ІгаравыГалаўны больБеларуская энцыкляпэдыяПаставыДэмакратыя2005Вэктарная графікаЯўхім КарскіПавал ДавідовічБерасьцеКарліс УлманісГісторыя ЧарнаўчыцаўВэнэцыяКараль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»АрканзасБлог318СпакусьнікіКунілінгусДзейнікДрама (аповесьць)Другі падзел Рэчы ПаспалітайПарыжГарнастайПангаліныЛіцьвіныМігдалыЛезьбіянстваПлоцевы актСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТрасянкаМаркёрАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіЛітаратура і мастацтва (неадназначнасьць)Жорж СымэнонБлёкчэйнПарнафільм у ФранцыіВікікрыніцыСельская гаспадаркаЛёнданПалац віцэ-адміністратара (Горадня)Вэб-дызайнРадзівілыКастусь Каліноўскі (драма)Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьКлецкая бітва600Майкл Бантынг🡆 More