Вязынь

Вя́зынь — вёска ў Беларусі, на рацэ Іліі.

Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 557 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі.

Вязынь
лац. Viazyń
Цэнтар вёскі
Цэнтар вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Вязынскі
Насельніцтва: 557 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.16667° у. д. / 54.35; 27.16667 27°10′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.16667° у. д. / 54.35; 27.16667
Вязынь на мапе Беларусі ±
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вязынь — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Вязынь упамінаецца ў 2-й палове XV ст. як уладаньне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча маёнтак перайшоў да ягонага сына Войцеха (памёр у 1522 годзе), які паводле маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — сыну апошняга, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544 годзе). За ім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касьцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўпамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 годам.

У 2-й палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх: Я. Вітунскі значыцца як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры разьмежаваньні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазьней паселішча перайшло ў валоданьне Віленскага жаночага кляштару бэнэдыктынак пры касьцёле Сьвятой Кацярыны. Як уласнасьць бэнэдыктынак мястэчка ўпамінаецца ў 1627 і 1638 гадох пры разьмежаваньнях іхных зямель і пры парушэньні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры разьмежаваньні з маёнткам віленскіх бэрнардынак Рабунем.

У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладэчнам і Селішчам пана Міхала Казімера Коцела. У 1736 годзе ўпамінаецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бэнэдыктынак выдзеліў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно разьмежаваньне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Прачыстай Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вязынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вязыні дзейнічалі царква, каталіцкая капліца і сынагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народная вучэльня (91 вучань і 2 настаўнікі), аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа, 359 дзесяцінаў зямлі. У 1810—1913 гадох тут, у маёнтку Гяцэвічаў. працавалі бровар (10 работнікаў), у 1810—1913 гадох — млын (18 работнікаў).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вязынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Фiльм Перазiмаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязынь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вязынь ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 272 двары, на 1993 год — 329, на 1996 год — 332. У 2000-я гады Вязынь атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

У 2017 годзе ў Вязыні зьнялі дакумэнтальны фiльм «Перазiмаваць» пра дом сэзоннага пражываньня[Крыніца?].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 367 чал.; 1881 год — 270 чал.; 1897 год — 601 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 602 чал.; 1921 год — 507 чал.; 1970 год — 825 чал.; 1993 год — 778 чал.; 1996 год — 723 чал.; 1999 год — 672 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 557 чал.

Інфраструктура

У Вязыні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Вязынь 
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1830)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вязынь ГісторыяВязынь НасельніцтваВязынь Турыстычная інфармацыяВязынь КрыніцыВязынь ЛітаратураВязынь Вонкавыя спасылкіВязыньІліяАграгарадокБеларусьВязынскі сельсаветВялейкаВялейскі раёнМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Mozilla FirefoxБеларускі клясычны правапісМарат МаркаўНапалеон I БанапартРадаслаў АстроўскіКаскадныя табліцы стыляўПастава на каленяхІван ПташнікаўBet365СтакгольмЛіцэнзіі Creative CommonsГерб БеларусіДашкаўкаДрама (аповесьць)1957Уладзімер МархельДзед ТалашІнданэзіяІтальянская моваКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Васіль БыкаўДоўгая дарога дадомуМіжнародны стандартны кніжны нумар120-я зэнітна-ракетная брыгадаАлегЗдароўеМоўная нормаКлаўдзі Дуж-ДушэўскіЛязо ОкамаФранкісцкая ГішпаніяАляксандар ВішнеўскіГотыЛявон Баршчэўскі1701СацыялізмПітэр Сэрафіновіч2010Апавядальны сказСандэСысуныДжон Фіцджэралд КенэдзіКастусь КаліноўскіПіццаМы выйдзем шчыльнымі радаміПорнасайтКракадзілы.toКаласы пад сярпом тваімМіжнародная касьмічная станцыяКінарэжысэрВіктар МарціновічАркадзь КуляшоўБанкаўскі рахунакІнфармацыйныя тэхналёгііВікікнігіСтаматалёгіяРаўкіШпак1525Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)Беларускі нацыяналізмМаркёрСучаснасьцьЧорны замак АльшанскіНазоўнікГерб ЛьвоваВікіслоўнікСэнэгалРукапісы на пальмавым лісьціКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Макарска🡆 More