Вадзі́м Анато́левіч Дзевято́ўскі (1977, Наваполацак) — беларускі кідальнік молата.
Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2008 году ў Пэкіне.
Вадзім Дзевятоўскі | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Вадзім Анатолевіч Дзевятоўскі |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1977 (47 гадоў) Наваполацак, Полацкі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | Кіданьне молата |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка | ||
Срэбра | 2008 | Кіданьне молата |
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Вадзіма Дзевятоўскага, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне срэбны мэдаль будзе перададзены вугорцу Крысьціяну Паршу.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Дзевятоўскага, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лязане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіў свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
Вадзіма Дзевятоўскага могуць адхіліць ад вялікага спорту пажыцьцёва, бо на допінгу Дзевятоўскі быў злоўлены ўжо другі раз. У 2000 годзе напярэдадні Алімпіяды ў Сыднэі Вадзім быў дыскваліфікаваны на два гады за ўжываньне нандралону. Зрэшты, для Дзевятоўскага рашэньне дысцыплінарнага камітэта МАК і без таго гучыць як прысуд. Мала таго, што ў яго забіраюць срэбны мэдаль пэкінскай Алімпіяды, Дзевятоўскі ня зможа больш удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, прычым у любой якасьці, а ня толькі спартоўца.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вадзім Дзевятоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.