Падляскае Ваяводзтва Бельскі Павет

Бельскі павет (па-польску: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы.

Створаны ў 1998 року ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Бельск-Падляскі. Акрамя яго, у складзе павету знаходзіцца яшчэ адно места — Бранск.

Бельскі павет
Powiat bielski
Падляскае Ваяводзтва Бельскі Павет
Герб
Падляскае Ваяводзтва Бельскі Павет

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Статус павет
Уваходзіць у Падляскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Бельск-Падляскі
Найбуйнейшыя гарады Бранск
Стараста Славамір Юры Снарскі
Афіцыйныя мовы польская
Мовы ва ўжытку польская, падляская
Насельніцтва (2014) Падляскае Ваяводзтва Бельскі Павет57 399
Шчыльнасьць 41,48 чал./км²
Плошча 1385,2 км²
Месцазнаходжаньне Бельскага павету
Бельскі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Летні час UTC+2
Скарачэньне CET
Тэлефонны код +48 85
Паштовыя індэксы 17-100
Код аўтам. нумароў BBI
Афіцыйны сайт
Падляскае Ваяводзтва Бельскі Павет   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На поўдні Бельскі павет мяжуе зь Сямяціцкім паветам, на захадзе — зь Высокамазавецкім, на поўначы — зь Беластоцкі, а на ўсходзе — з Гайнаўскі паветам.

Гісторыя

Бельск зьяўляўся цэнтральным пунктам для станаўленьня будучага Бельскага павету. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да XIII ст., калі гэтыя землі падлягалі Галіцка-Валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасьце, але ў XIII ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павету аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 году бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу XIV ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Фінальна бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводзтва. Яшчэ з канца XIV ст. абшар сёньняшняга Бельскага павету (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у навакольлі Бельску ды на ўсход ад яго з канца XV ст. і асабліва ў XVI ст. засяляўся мужыкамі з раёну Дарагічына і Берасьця, а таксама баярамі зь Літвы. Прыватная ўласнасьць земляў на захадзе сёньняшняга павету і вялікакняская (а з 1569 г. каралеўская) утрымалася да канца XIX ст. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляскага ваяводзтва і зь ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняга павету апынуўся пад уладаньнем Каралеўства Прусіі, а пасьля Тыльзыцкага пагадненьня 1807 г. адышоў у склад Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. З 1842 г. у складзе Гарадзенскай губэрні. Пасьля Першай сусьветнай вайны па рашэньні польскай Рады міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводзтва. Ахопліваў ён сабою таксама абшары сёньняшніх Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў. Быў зьліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэляўскі і Сямяціцкі раёны. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павету быў адлучаны новаствораны Сямяціцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г..

Асобы

  • Міхаіл Рукевіч (1794— 1841) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагодзьдзя, ініцыятар стварэньня «Таварыства вайсковых сяброў»

Крыніцы

Tags:

Бельск-ПадляскіБранск (Польшча)Падляскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БортніцтваВіялянчэльАлена Масла26 красавікаПаэзіяФундацыя «Вікімэдыя»Дзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Вэб-сэрвэрСэрыя АКасмадром імя Сатыша ДгаванаКаханьне без пранікненьняПрыказкаМікола Ермаловіч10 студзеняГайла (імя)ІнтэрнэтЖазэф Люі Гей-ЛюсакАзэрбайджанская моваАляксандар МакедонскіТутэйшыя (фільм, 2007)РамантызмІвонка СурвілаАлесь РазанаўКарбоўцыКатэхізіс Сымона БуднагаАркадзь КуляшоўЛука ДончычЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіВадзім СаранчукоўШвэдзкая моваПадвойнае пранікненьнеУнівэрсальны каардынаваны часКанадаБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўБлогВасіль БыкаўМенскХарвацкая моваЖывапісКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Зьмітрок БядуляФіліпіныРасейская моваЖаночая эякуляцыяПагоня (песьня)Нямецка-савецкая вайнаЧорны замак АльшанскіАмонімМіхал Клеафас АгінскіСэксуальныя пазыцыіЛюдміла СільноваКыргыстанVPNЗаходнеславянскія мовыЕва ВежнавецСадавінаÆПарнафільм у ФранцыіПабуджальны сказПЯгмінАндрэй КурэйчыкЛаскаценьАнатоль СысКнігаДаўгерд (імя)Дзень Перамогі🡆 More