Бельск Падляскі

Бельск Падля́скі (польск.

Bielsk Podlaski, падляск.: Biêlśk Pudláśki) — места ў Польшчы, на рацэ Белай. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Плошча 26,88 км². Насельніцтва на 2009 год — 26 493 чалавекі. Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Беластоку.

Бельск Падляскі
лац. Bielsk Padlaski
польск. Bielsk Podlaski
Меская ратуша
Меская ратуша
Бельск Падляскі
Герб Бельску Падляскага
Першыя згадкі: 1252
Магдэбурскае права: 18 лістапада 1495
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Плошча: 26,88 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 26 493 чал.
шчыльнасьць: 985,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовыя індэксы: 17-100 — 17-102
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′50.76″ пн. ш. 23°11′24.72″ у. д. / 52.7641° пн. ш. 23.1902° у. д. / 52.7641; 23.1902 23°11′24.72″ у. д. / 52.7641° пн. ш. 23.1902° у. д. / 52.7641; 23.1902
Бельск Падляскі на мапе Польшчы
Бельск Падляскі
Бельск Падляскі
Бельск Падляскі
Бельск Падляскі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bielsk-podlaski.pl

Бельск — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятога Мікалая і цэрквы Раства Багародзіцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятой Тройцы, збудаваныя ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама меская ратуша, Фарны касьцёл, комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Маці Божай з Гары Кармэль і царква Ўваскрасеньня Хрыстова, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Назва

Тапонім «Бельск» утварыўся ад назвы ракі Белай паводле найбольш старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + суфікс -ск. Увогуле, у айканіміі этнічных беларускіх зямель суфікс -ск (-цак) зьяўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай зьявай, якая падкрэсьлівае самабытнасьць беларускага народа і старажытнасьць тэрыторыі яго расьсяленьня. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стагодзьдзяў, у тым ліку ў назвах двух найстаражытнейшых местаў Полацку і Смаленску, засьведчаных летапісамі пад 862 і 863 гадамі. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, памянёных у летапісах XI стагодзьдзя, прыпадае менавіта на зону фармаваньня беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасьць і ў наступныя стагодзьдзі. Кожнае трэцяе беларускае места зь ліку занесеных у «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV стагодзьдзя сканчаецца на -ск (-цак).

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Бельск датуецца 1252 годам, калі ён уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У 1-й палове XIV ст. Бельск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1377 годзе тутэйшы замак вытрымаў крыжацкую аблогу. 2 верасьня 1391 году кароль польскі Ягайла перадаў Бельск мазавецкаму князю Янушу I, які надаў месту Хэлмінскае права.

У пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт вярнуў Дарагічынскую зямлю разам зь Бельскам у склад Літвы. У 1430 годзе места атрымала прывілеі ад Вітаўта, які збудаваў тут касьцёл Панны Марыі. У гэты час Бельск уваходзіў у склад Дарагічынскага павету. У 2-я палове XV ст. ён стаў цэнтрам Бельскага павету. 18 лістапада 1495 году вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права.

У 1501 годзе Бельск атрымаў герб «у срэбным полі выява чырвонага зубра з залатымі рагамі на зялёнай зямлі». У 1507 годзе места перайшло ў валоданьне Алены Іванаўны, удавы вялікага князя Аляксандра. У XVI ст. тут дзеялі цэрквы Богаяўленская, Раства Багародзіцы, Сьвятой Тройцы, Васкрасенская, манастыр Сьвятога Мікалая; пры касьцёле Сьвятога Марціна існаваў шпіталь для бедных. У 1513 годзе Бельск увайшоў у склад Падляскага ваяводзтве. 1 ліпеня 1564 году ў месьце на сойме Вялікага Княства Літоўскага абвясьцілі Бельскі прывілей і зацьвердзілі Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Бельск перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1570 годзе вялікі пажар зьнішчыў замак. У 1636 годзе цэрквы Раства Багародзіцы і Сьвятой Тройцы прынялі Берасьцейскую унію. У 1641 годзе Адам і Альжбэта Казаноўскія збудавалі ў Бельску касьцёл Сьвятога Міхала для кляштару кармэлітаў абутых. У 1710 годзе места спустошыла эпідэмія. У 1783 годзе Ян Клемэнс Браніцкі збудаваў у Бельску касьцёл.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Бельску і ваколіцаў ліцьвінамі: шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бельск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі. У 1808 годзе ён стаў цэнтрам павету Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). На 1857 год у Бельску былло 10 мураваных і 216 драўляных будынкаў, дзеяла 5 цэркваў, працавала 5 прадпрыемстваў; пад юрысдыкцыяй места знаходзіліся вёскі Відава, Сьпічкі, Шасталы, Стрыкі, Парцэва, Аўгустава і Пасечнікі.

Народжаны ў ваколіцах Бельску віленскі доктар Людвік Чаркоўскі сьведчыў у сваёй этнаграфічнай працы (1907 год), што падляскія мазуры і русіны называюць беларускую мову «літоўскай», а яе носьбітаў — «ліцьвінамі».

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бельск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бельск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Бельск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Бельск увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Бельск Польскай Народнай Рэспубліцы.

Геаграфія

Бельск разьмяшчаецца на Бельскай раўніне і займае 1,94% паверхні Бельскага павету.

Клімат мерна кантынэнтальны, характарызуецца мерна цёплым летам і мерна халоднай зімой. Колькасьць ападкаў складае 550 мм.

Бельск Падляскі  Кліматычныя зьвесткі для Бельску Падляскага Бельск Падляскі 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C −3 −3 4 11 17 20 21 21 16 11 4 1 11
Сярэдні мінімум t, °C −6 −6 −2 2 7 10 12 11 8 4 0 −4 3
Крыніца: Weatherbase

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2788 чал.; 1878 год — 5810 чал. (2756 муж. і 3054 жан.), зь іх 940 праваслаўных, 895 каталікоў, 7 эвангелістаў і 3968 юдэяў; 1889 год — 7012 чал. (3583 муж. і 3428 жан.), зь іх паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 65, праваслаўнага духавенства 22, каталіцкага 1, юдаісцкага 2, грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 14, купцоў 60, мяшчанаў 5942, цэхавых 110, вайскоўцаў (з радзінамі) 781, замежных падданых 15; паводле веры: праваслаўных 2870, каталікоў 1883, пратэстантаў 27, юдэяў 2222, мусульманаў 10
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 26 493 чал.

Адукацыя

Бельск Падляскі 
Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча

У Бельску дзее Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучаньня імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў. Апроч таго, у месьце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова зьяўляецца абавязковым прадметам.

Бельск Падляскі 
Бельская школа іканапісу

У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.

Культура

Бельск — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень», дзеюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.

Эканоміка

У Бельску працуюць прадпрыемствы па вытворчасьці прамысловага абсталяваньня, зборачных вузлоў, будаўнiчых матэрыялаў (мэталiчных вырабаў і інш.). Існуе льноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсьць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўваньні сельскай гаспадаркі. Разьмешчане ў Бельску-Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспартэр напояў і водаў.

Транспарт

Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: № 19 (Беласток — Бельск Падляскі — Люблін — Жэшаў, № 66 (Замбраў — Бельск Падляскі — Палоўцы), № 689 (Бельск Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)

Празь места праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Берасьце.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Музэй малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэньня якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінэць» Дарафей Фёнік.

Славутасьці

  • Гарадзішча (XIII ст.)
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Капліца Сьвятога Мікалая (1678; адноўлена ў 1996)
  • Капліца Сьвятога Юрыя (1900)
  • Касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Мікалая (1783)
  • Касьцёл Маці Божай з Гары Кармэль (1641)
  • Кляштар кармэлітаў (1641)
  • Могілкі: вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны; каталіцкія, капліца Сьвятога Вінцэнта (1859); праваслаўныя, царква Сьвятой Тройцы (кан. XVIII ст.)
  • Ратуша (пасьля 1776)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх (XIX ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (Замкавая або Прачысьценская; XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1789, 1914)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1716, 1912—1913)

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Мікалая

Галерэя

Асобы

  • Надзея Артымовіч (1946—2023) — беларуская паэтка ў Польшчы
  • Юрка Асеньнік (нар. 1969) — музыка
  • Якаў Бранштэйн (1897—1937) — беларускі крытык і літаратуразнавец габрэйскага паходжаньня
  • Пётар Буйко(be) (1895—1943) — доктар мэдычных навук беларускага паходжаньня
  • Ёсіф Лянгбард (1882—1951) — беларускі савецкі архітэктар, пэдагог

Месты-сябры

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бельск Падляскі НазваБельск Падляскі ГісторыяБельск Падляскі ГеаграфіяБельск Падляскі НасельніцтваБельск Падляскі ЭканомікаБельск Падляскі ТранспартБельск Падляскі Турыстычная інфармацыяБельск Падляскі ГалерэяБельск Падляскі АсобыБельск Падляскі Месты-сябрыБельск Падляскі ЗаўвагіБельск Падляскі КрыніцыБельск Падляскі ЛітаратураБельск Падляскі Вонкавыя спасылкіБельск ПадляскіБеластокБелая (прыток Арлянкі)Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)ГорадПадляскае ваяводзтваПадляскія дыялектыПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ЧыгрынаўТравеньЛёвэнПарнаграфія ў ЧэхііRSSЛіцьвіныХартыя’97Валянцін АкудовічУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьці15 красавікаТроп (літаратуразнаўства)Усебеларускі народны сходПНарэлаGoogle DriveБеларусыСтральба з лукаМіхась РудкоўскіПростыя сказыЯнка СіпакоўАснабрукРыгор МарцьянаўМастацкі творЮрась СьвіркаАндрэй КурэйчыкГавейкаЛютМаладосьць (часопіс)Hromadske.TVВашынгтон (акруга Калюмбія)Google18771919Атрад (біялёгія)Нью-ЁркЛетувісыКарусь КаганецВоршаШатляндыяЗіновій ПрыгодзічМарат МаркаўВасіль ІгнаценкаСоня садоваяВойска Рымскай імпэрыі120-я зэнітна-ракетная брыгадаПолацакУправа КДБ па Гомельскае вобласьціЗнак рашоткі (актаторп)Пераклады Бібліі на беларускую мовуМар’ян ДуксаСтрахаваньнеБодаІгар БабкоўБінейкаПарнаграфіяЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне1891ПакістанПарнаграфія ў ЗШАМашэкаГрэбляАўгуст МоцныГерб БеларусіСамілаЦэгла1874Жыве Беларусь!Старажытны РымЭстоніяЯва (імя)ЛістападФёдар МачалаўПарнаграфія ў БеларусіВольга ГапееваКарта растэрміноўкіМыш курганцава🡆 More