Беларусізм

Беларусі́зм — словы і фразэалягізмы, а таксама сынтаксічныя і граматычныя канструкцыі беларускай мовы, якія выкарыстоўваюцца ў іншай мове (літаратурнай або размоўнай).

У расейскай мове

У расейскай мове да беларусізмаў адносяцца:

  • словы беларускай мовы, якія ня маюць цалкам супадальных па форме і зьмесьце адпаведнікаў у расейскай мове;
  • словы беларускай мовы, якія маюць адпаведныя па форме і зьмесьце словы на расейскай мове; словы расейскай мовы маюць іншую стылістычную афарбоўку альбо належаць да абласной лексыкі;
  • словы беларускай мовы, якія маюць адпаведнасьці па форме ў расейскай мове пры несупадзеньні аб’ёму значэньняў.

Сынтаксычныя

Выкарыстаньне элемэнтаў іншае мовы ў сынтаксісе выяўляецца дзякуючы нетрадыцыйнаму кіраваньню часьцінаў сказу.

  • «Смеяться с (кого-л.)» замест «смеяться над (кем-л.)».
  • «Богатый на урожай» замест «богатый урожаем».

Лексычныя

З палітычнай канатацыяй

  • «Незалежность» (саркастычна, з адмоўнай афарбоўкай) замест «независимость» (пра Беларусь).
  • «Мова» замест «белорусский язык».
  • «Свядомый» (саркастычна, з палітычнай канатацыяй) замест «сознательный» (пра беларускіх патрыётаў).
  • «Беларускомоуный» (або «беларускомовный») замест «белорусскоязычный».
  • «Ганьба» замест «позор» (часьцяком ужываецца падчас пратэстаў).

Бытавыя

Акрамя лексэмаў з выражанай палітычнай канатацыяй, ужываньне мае шэраг лексэмаў беларускае мовы з галінаў гаспадарчай або культурнай лексыкі, напрыклад:

  • «Шуфлядка» замест «выдвижной ящик».
  • «Бурак» замест «свёкла».
  • «Шильда» замест «табличка», «вывеска».
  • «Боровик» замест «белый гриб».
  • «Сбольшего» замест «по большей мере».

Маўленчыя

Вымаўленьне словаў па беларускіх правілах у расейскай мове. Гэта можа таксама праяўляцца ў «гэканьні», «чэканьні».

  • «Крапива́» замест «крапи́ва».
  • «Терез» замест «через».

Словаўтваральныя

Выкарыстаньне словаўтваральнай мадэлі беларускай у расейскай мове, напрыклад:

  • замена часткі «ичка» на «ица» ў словах кшталту «математичка», «историчка» і таксама скасоўваньне гэтым зьневажальнага значэньня (у літаратурнай расейскай мове гэткія формы на «ичка» лічацца пагардлівымі і жаргоннымі).

У летувіскай мове

У летувіскую мову патрапіла каля 1000 беларускіх словаў. Пачатковае беларускае г (=лац. h) у летувіскай мове адпадае або замяняецца гукам g. Найбольш характэрнымі словамі, перанятымі зь беларускай, зьяўляюцца: anykas — унук, baravikas — баравік, blinas — блін, botgas — батог, cesnykas — часнок, часнык, duda — дуда, grybas — грыб, gutaryti — гутарыці, kisilius — кісель, krupos — крупы, miestas — места (горад), norgas — нарог, slyvа — сьліва, visnia — вішня, telyjа — цялё, цяля.

Некаторыя лацінскія й нямецкія словы патрапілі ў летувіскую празь беларускую. Напрыклад: kvarmas — хворма (форма), kvartugas — хвартух (фартух). У якасьці пасярэдніку беларуская мова выступала таксама пры пазычаньні шэрагу палянізмаў у гэтую мову (напрыклад, branyti «абараняцца» < польск. bronia або рус. бронити).

Беларускі ўплыў пашырыўся й на фанэтыку летувіскай мовы. Нярэдка сустракаецца дзеканьне, дзе д, т перад е, і замененыя беларускім спосабам гукамі дзь, ць: Dzievas (Бог) замест Dėvas, žalcis (зьмяя) замест žaltis, kaść (рыць) замест kasti (падобная зьява ў большай меры ўласьцівая аднаму з дыялектаў летувіскае мовы, які мяжуе з арэалам беларускае мовы — дзукійскаму).

Крыніцы

Tags:

Беларусізм У расейскай мовеБеларусізм У летувіскай мовеБеларусізм КрыніцыБеларусізмБеларуская моваГраматыкаСынтаксісФразэалягізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

IBMВіетнамская ВікіпэдыяГранатамётПрыназоўнікУсевалад ГарачкаQR-кодКіраў (Кіраўская вобласьць)ПарнафільмЛявон ВашкоБесьпілётнікПуэрта-РыкаVPNІксвідэаКазімер ЯгайлавічПратэстанцкая РэфармацыяЭйбарАлесь КажадубМаякПятро ВасючэнкаКарлес ПудждэмонЛацінкаСадавінаВулька СіманавіцкаяВікікрыніцыТутэйшыя (літаб’яднаньне)Чорны сьпіс ЭўразьвязуРыгор БарадулінСубтытры27 красавікаМаксім ГарэцкіЛацінская моваЧарнобыльская катастрофаАлег ЖданРаскіданае гняздо (п’еса)Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Вострая брамаГама (літара)ISO 4217СамасейПохваАлесь ПетрашкевічВагінальны сэксХатыньАнгельская моваШкоты.ecMelbetВэб-сайтЛютыГенадзь ПашкоўГісторыя ПолацкуВадзім СаранчукоўПарнаграфія ў ЗШАЛявон БаразнаАзартная гульня1891E (літара)Беласток — Горадня.bbГердаПюі-дэ-ДомЯкасныя прыметнікіМастацкая літаратураЗямля пад белымі крыламіБычкі (Віцебская вобласьць)Адольф ГітлерДаброЭўропа🡆 More