Палянізм: слова, запазычанае з польскае мовы

Паляні́зм (ад лац.

polonus — польскі) — слова, запазычанае з польскае мовы.

У беларускай мове

У беларускую мову палянізмы пачалі пранікаць з канца XIV стагодзьдзя. Актыўнае папаўненьне слоўніка беларускай мовы палянізмамі працягвалася да 1930-х гадоў. Запазычаньне іх адбывалася 2 шляхамі: вусным (у выніку зносінаў беларусаў з палякамі як суседнім народам і прадстаўнікамі польскага народу, што жылі на Беларусі) і пісьмовым (празь пераклады твораў з польскай мовы на беларускую).

Сярод палянізмаў выдзяляюцца грамадзка-палітычныя тэрміны («айчына», «братэрства»), вайсковыя («моц», «палкоўнік»), бытавыя словы («пярсьцёнак», «сукенка»), прастамоўныя («быдла», «лямант»). Праз польскую мову ў беларускую прыйшла значная колькасьць словаў зь іншых моваў (лац. «колер», ням. «карэта»).

Лексыцы польскага паходжаньня ў сучаснай беларускай мове ўласьцівыя спалучэньні ен (эн), ён (он), ан на месцы насавых галосных ę ąпарэнчы», «маёнтак», «вандроўка»); -дл- («кавадла», «страшыдла»); -лу- паміж зычнымі («слуп», «тлусты»); суфіксы -іск-авятрыска»); -унак [сам суфікс пазычаны палякамі ў немцаў] («пакунак»); цьвёрдае вымаўленьне зычных перад галоснымі е (э): «бэз», «пэўны»; я (а) на месцы ўсходнеславянскіх е (э): «жалязка», «бляск»; гук ц (на месцы ч), іншым словам цоканьне: «цудоўны» (па-расейску: чудесный), «цурацца» (па-расейску: чураться).

Сярод палянізмаў пэрыяду старабеларускае мовы асаблівым чынам вылучаюцца лацінізмы, якія засвоіліся старабеларускай пісьмовасьцю дзякуючы пасрэдніцтву польскае мовы. У падобных словах першапачатковы гук [s] зьмяняўся гукам [ʃ]: scrutinium > шкрутыниум, scrutator > шкрутатар. Некаторыя лацінізмы, што трапілі ў старабеларускую праз польскую мову, разам з вымаўленьнем зьмянялі значэньне, якое станавілася вузейшым: лац. custos («ахоўнік») > польск. kustosz («ахоўнік дзяржаўнага архіву») > ст.-бел. кусташ (тое ж).

У іншых мовах

У расейскую мову палянізмы пачынаюць пранікаць у вялікай колькасьці з XVI—XVII стагодзьдзяў, у тым ліку праз старабеларускую мову і праз жывыя беларускія й украінскія гаворкі. Прыклады палянізмаў у расейскай мове: быдло, вензель, дозволить, доконать, доскональный, забияка, клянчить, отчизна, повидло, подлец, подначить, поединок, пончик, поручик, предместье, сума, фигляр, хлопец, шарить, шкодливый, шляхта. Пад уплывам польскае мовы ў расейскай мове ўзьніклі такія граматычныя адзінкі й зьявы як, адсутныя ў старажытнарускай мове злучнікі «если» (jeśli) і «так что» (tak co), часьціца «якобы» (jakoby), канструкцыя «что за» (co [to] za), «принимать за кого» (przyjąć za kogo).

Шмат палянізмаў ва ўкраінскай мове: натхнення, без, клянчити.

Рад палянізмаў ёсьць у нямецкай мове, напрыклад «Gurke» (агурок), «Steiglitz» (шчыгол), а таксама ў іншых эўрапейскіх мовах. У некаторых выпадках іх цяжка адрозьніць ад іншых славізмаў, якія прыйшлі з чэскай і лужыцкай моваў, напрыклад такіх як «Quark» (тварог).

У ангельскай мове палянізмы звычайна зьвязаныя з польскай культурай, напрыклад «kielbasa» (каўбаса), «hetman» (гетман).

Крыніцы

Tags:

Лацінская моваПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фрыдрых ШылерМужчына зьверхуВагінальны сэксЮрась СьвіркаЗлучнікАўганістанНіл ГілевічОрдэн базылянаў Сьвятога Язафата14 красавікаІван АрашкевічThe Walt Disney CompanyНу, пачакай!ЖыровічыЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуАлтайТроп (літаратуразнаўства)Memento moriВорная зямляЯўхім КарскіБДСМІсьляндзкі коньЮрмалаРумынская моваГорадГомельЛатаваІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуМесяц (каляндар)Расейская акупацыя БеларусіJavaУкраінская лацінкаУладзімер Арлоў (гісторык)СадавінаСьпіска капітулаГісторыяСакавікМастацтваZuzana (зброя)БарсэлёнаХрысьціянстваВасіль ГігевічРасеяМагілёўХартумC++HTMLЮрай СлафкоўскіПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Анка УпалаГаіціАдвечным шляхамНясьвіжАўтарскае праваДыссацыяльны разлад асобы200519927 (лік)СудаГенацыдПоўдзеньНіна МацяшJavaScriptКастусь КаліноўскіНаваполацакДэтройтКрысталь Бойд701АрхеалёгіяАльпыBloggerСтарабеларуская моваФранцыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Базыляны🡆 More