Беларуская Вікіпэдыя

Белару́ская Вікіпэ́дыя — разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове, заснаваны ў жніўні 2004 году.

Беларуская Вікіпэдыя
Беларуская Вікіпэдыя
Беларуская Вікіпэдыя
Слоган Вольная энцыкляпэдыя
Тып энцыкляпэдыя
Даступныя мовы беларуская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Аўтар Уладзімер Каткоўскі
Пачатак працы 12 жніўня 2004 (19 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць, задарма, неабавязкова
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa ? (2019 год)
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
be-tarask.wikipedia.org

Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы зьявіўся 27 студзеня 2004 году. Першыя артыкулы — 12 жніўня 2004 году. На дадзены момант мае 86 358 артыкулаў. На 2019 год была 41-м паводле якасьці артыкулаў разьдзелам Вікіпэдыі.

Гісторыя

Беларуская Вікіпэдыя 
Лягатып беларускага разьдзелу Вікіпэдыі да 30 чэрвеня 2010 году

Беларуская Вікіпэдыя была заснаваная 12 жніўня 2004 году (першая праўка на галоўнай старонцы была зробленая 7 красавіка таго ж году па беларускім часе). Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі. Да пачатку 2007 году было напісана 6 000 артыкулаў. На сакавік 2007 году ў беларускай Вікіпэдыі было каля 6700 артыкулаў.

27 сакавіка 2007 году адбыўся перанос існаваўшага разьдзелу беларускай Вікіпэдыі на іншы адрас, што выклікала скандал у беларускай суполцы. На 27 лістапада 2008 году разьдзел займаў 60-ае месца па якасьці артыкулаў. 17 чэрвеня 2009 году ў беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам створаны 20-тысячны артыкул.

27 сьнежня 2021 году быў узламаны ўліковы запіс беларускага вікіпэдыста Паўла Пернікава. 7 красавіка 2022 году яго выраклі да 2-х гадоў зьняволеньня, у тым ліку за праўкі ў артыкул «Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)». 11 лістапада 2022 году стварылі 80-тысячны артыкул. Паводле вынікаў 2022 году лік праглядаў артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі вырас на 17 % да 50 млн, а лік яе ўнікальных наведнікаў павялічыўся на 62 % да 357 тыс. Пры гэтым лік рэдагаваньняў зьменшыўся на 9 % да 71 тыс., як і лік адрэдагаваных старонак на 9 % да 4 тыс. Прыток новых улічаных удзельнікаў павялічыўся ў 3,5 разы да 69 чалавек, але лік дзейных удзельнікаў скараціўся на 7 % да 31. Агульны лік мэдыязапытаў вырас на 7 % да 14 млн, але чыстая розьніца байтаў засталася на леташнім узроўні 42 мэгабайтаў.

Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам
Пачатак году Месца сярод
Вікіпэдыяў
Лік артыкулаў Створаных артыкулаў
за папярэдні год
Крыніца
2024 Беларуская Вікіпэдыя 79-е з 326 Беларуская Вікіпэдыя 85 126 Беларуская Вікіпэдыя +4496 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2024-01-01
2023 Беларуская Вікіпэдыя 78-е з 318 Беларуская Вікіпэдыя 80 630 Беларуская Вікіпэдыя +3807 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2023-01-01
2022 Беларуская Вікіпэдыя 80-е з 325 Беларуская Вікіпэдыя 76 823 Беларуская Вікіпэдыя +4400 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2022-01-01
2021 78-е з 314 Беларуская Вікіпэдыя 72 423 Беларуская Вікіпэдыя +3844 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2021-01-01
2020 78-е з 307 Беларуская Вікіпэдыя 68 579 Беларуская Вікіпэдыя +2947 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2020-01-01
2019 Беларуская Вікіпэдыя 78-е з 303 Беларуская Вікіпэдыя 65 632 Беларуская Вікіпэдыя +3802 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2019-01-01
2018 Беларуская Вікіпэдыя 76-е з 298 Беларуская Вікіпэдыя 61 830 Беларуская Вікіпэдыя +1908 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2018-01-01
2017 Беларуская Вікіпэдыя 75-е з 295 Беларуская Вікіпэдыя 59 922 Беларуская Вікіпэдыя +2057 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2017-01-01
2016 Беларуская Вікіпэдыя 71-е з 291 Беларуская Вікіпэдыя 57 865 Беларуская Вікіпэдыя +2672 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2016-01-01
2015 Беларуская Вікіпэдыя 69-е з 288 Беларуская Вікіпэдыя 55 193 Беларуская Вікіпэдыя +3367 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2015-01-01
2014 Беларуская Вікіпэдыя 67-з 287 Беларуская Вікіпэдыя 51 826 Беларуская Вікіпэдыя +4140 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2014-01-01
2013 61-е з 285 Беларуская Вікіпэдыя 47 686 Беларуская Вікіпэдыя +6964 Вікіпэдыя:Асноўны міжмоўны рэнкінг 2013-01-01
2012 Беларуская Вікіпэдыя 61-е Беларуская Вікіпэдыя 40 904 Беларуская Вікіпэдыя +10 481 ru:Википедия:Основной межъязыковой рэнкинг 2012-01-01
2011 Беларуская Вікіпэдыя 63-е Беларуская Вікіпэдыя 30 423 Беларуская Вікіпэдыя >+74231 ru:Википедия:Основной межъязыковой рэнкинг 2011-01-01
2010 Беларуская Вікіпэдыя 65-е Беларуская Вікіпэдыя 23 0002 Беларуская Вікіпэдыя <+80002 Вікіпэдыя:Гісторыя#2010
2009 Беларуская Вікіпэдыя 75-е Беларуская Вікіпэдыя 15 0003 Беларуская Вікіпэдыя >+60003 Вікіпэдыя:Гісторыя#2009
2008 Беларуская Вікіпэдыя 79-е з 253 Беларуская Вікіпэдыя 8110 Беларуская Вікіпэдыя +2195 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2008
2007 Беларуская Вікіпэдыя 70-е з 250 Беларуская Вікіпэдыя 5915 Беларуская Вікіпэдыя +3787 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2007
2006 Беларуская Вікіпэдыя 65-е са 197 Беларуская Вікіпэдыя 2128 Беларуская Вікіпэдыя +1364 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2006
2005 58-е са 162 Беларуская Вікіпэдыя 7644 +7644 en:Wikipedia:Multilingual ranking January 2005


121 студзеня 2011 году пачынаючы з 12 студзеня 2010-га
212 студзеня 2010 году пачынаючы з 5 студзеня 2009-га
35 студзеня 2009 году пачынаючы з 5 красавіка 2008-га
4Ад 12 жніўня 2004 году

Склад

Апаратнае забесьпячэньне

Беларускі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары зь некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware  (анг.).

Праграмнае забесьпячэньне

Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязныя зьвесткі пра вэрсію MediaWiki, якая выкарыстоўваецца, і ўсталяваныя пашырэньні даступныя на старонцы вэрсіі.

Тэматыка артыкулаў

Па стане на студзень 2009 году найболей шматлікімі зьяўляліся артыкулы, прысьвечаныя:

  • Выбітным асобам — больш за 1000
  • Населеным пунктам — больш за 1000

Удзельнікі

Удзельнікам зьяўляецца любы карыстач Інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў беларускай Вікіпэдыі.

Удзельнікі беларускай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстачамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.

    Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Правы ўдзельнікаў

Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае імя і пароль. Пасьля рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а празь некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у выбарах адміністратараў і бюракратаў.

Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў).

Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты зьяўляюцца адначасова і адміністратарамі.

Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных аб карыстачах. Для выдачы дадзеных правоў ўдзельнікі абавязаныя паведаміць свае рэальныя дадзеныя. Гэтак жа яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня дадзеныя правы могуць быць адкліканыя.

Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў

Па стане на жнівень 2009 году ўдзельнікі беларускай Вікіпэдыі (па прадстаўленай імі інфармацыі) прадстаўляюць каля 10 краінаў. Большасьць удзельнікаў, вядома, зь Беларусі. Каля 40 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі зь Менску.

Прагляданасьць па краінах

Разьмеркаваньне праглядаў
Беларусь
  
20.1%
ЗША
  
39.4%
Кітай
  
20.3%
Францыя
  
6.6%
Нямеччына
  
4.6%
Канада
  
4.5%
Іншыя
  
4.5%

Праблемы

Тарашкевіца й наркамаўка

Разьвіцьцё беларускай Вікіпэдыі абцяжарвае расейскамоўнасьць пераважнай большасьці насельніцтва Беларусі, а таксама раўналежнае выкарыстаньне розных варыянтаў беларускай мовы. Адна частка карыстальнікаў ужывае клясычны варыянт правапісу беларускае мовы (тарашкевіцу), а другая — афіцыйны (наркамаўку). Агулам дзьве беларускія Вікіпэдыі маюць толькі 1,7% ад ўсіх праглядаў моўных вэрсіяў энцыкляпэдыі ў Беларусі, значна адстаючы ад расейскамоўнай (79,2%) і ангельскамоўнай (15,2%).

Суіснаваньне двух правапісаў у межах аднаго праекту не задавальняла прыхільнікаў «наркамаўкі», а таму яны вырашылі аддзяліцца і стварыць асобны праект Вікіпэдыі. Праз пэўны час — у сакавіку 2007 году — беларуская Вікіпэдыя была падзеленая на дзьве — з клясычным і з афіцыйным правапісам, а 26 сакавіка 2007 году згодна з рашэньнем моўнага падкамітэту фундацыі Wiki разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам быў перайменаваны з паддамэна трэцяга ўзроўню «be», які стала займаць Вікіпэдыя афіцыйным правапісам, у «be-x-old», што выклікала скандал у беларускай Вікіпэдыі.

Разьвіцьцё інтэрнэту

У Беларусі кошт інтэрнэт-паслуг значна вышэй, чым у шматлікіх краінах сьвету.

Паводле праведзенага ў кастрычніку 2008 году дасьледаваньня агенцтва FactumBel (партнэр Gemius у Беларусі) сярод 1504 жыхароў Беларусі ва ўзросьце з 15 да 74 гадоў (асабістае апытаньне па месцы пражываньня) 32,8% апытаных выходзілі ў інтэрнэт не радзей, чым раз на месяц. Гэты вынік на 15% вышэйшы за зафіксаваны ў чэрвені. Кожны дзень інтэрнэтам карысталіся 14% удзельнікаў апытаньня, яшчэ 14% бывалі ў інтэрнэце штотыдзень.

Аўтарскае права

Праявай вандалізму можна лічыць і масавую публікацыю інфармацыі, і загрузку выяваў, абароненых аўтарскім правам, хоць у гэтым выпадку вандалізм часам не прызнаецца. Нягледзячы на пэўнасьць (у большасьці выпадкаў) такіх артыкулаў, публікацыя падобных тэкстаў можа прывесьці да юрыдычных праблемаў Вікіпэдыі. Па гэтым чыньніку падобныя артыкулы выдаляюцца, што таксама запавольвае разьвіцьцё Вікіпэдыі.

Узнагароды

  • 2011 — прэмія «Люблю Беларусь»
  • Беларуская Вікіпэдыя  Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў са сьпісу істотных (1 студзеня 2011)
  • Беларуская Вікіпэдыя  Ганаровая адзнака Improvement Awards першай ступені за значнае паляпшэньне рэйтынгу ў сьпісе Вікіпэдыяў паводле наяўнасьці і велічыні артыкулаў са сьпісу істотных (1 сьнежня 2010)

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Вікіпэдыя ГісторыяБеларуская Вікіпэдыя СкладБеларуская Вікіпэдыя УдзельнікіБеларуская Вікіпэдыя Прагляданасьць па краінахБеларуская Вікіпэдыя ПраблемыБеларуская Вікіпэдыя УзнагародыБеларуская Вікіпэдыя Глядзіце таксамаБеларуская Вікіпэдыя КрыніцыБеларуская Вікіпэдыя Вонкавыя спасылкіБеларуская ВікіпэдыяБеларуская моваВікіпэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль ЗэкаўFTPАўстраліяГрыгорыюс V (папа рымскі)ПтушкіДзеяслоўУкраінскае ПалесьсеЗьмітрок БядуляПершая сусьветная вайнаКаскадныя табліцы стыляўАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіСьпіс гарадоў БеларусіАркадзь СмолічЛеанід ГалубовічЯнка СіпакоўДзейнікСлоўнікАлесь БадакВікісховішчаБеліца (Жлобінскі раён)ЧасУладзімер ПуцінСтарабеларуская моваКотВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПолк імя Кастуся КаліноўскагаХэльсынкіКамянецАлегорыяРамантызмВольга КараткевічЮры БеленькіЁсіф СталінМікола ЕрмаловічБеларуская мінуўшчына (часопіс)Алесь ДуброўскіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Сямён ШарэцкіЛохМаксім БагдановічКузьма ЧорныАлена МаслаЭротыкаГенадзь ПашкоўСьвятлана АлексіевічIP-адрасПарнаграфія ў БеларусіСэксуальнасьць чалавекаУкраінаМаркёрАнатоль СербантовічХарэйПаўночна-Заходні крайЗдароўеHTMLІгар БабкоўШвайцарыяНіл ГілевічТураўУладзімер КарватУкраінская моваОйча нашПятро ДудоГрэбляЯблык🡆 More