Барташ Монтаўтавіч

Барташ Монтаўтавіч (? — па 1486) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста пуньскі (1469), дубніцкі і майшагольскі (1477), бельскі (1482—1486).

Барташ Монтаўтавіч
лац. Bartaš Montaŭtavič
Барташ Монтаўтавіч
Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1486
Род Монтаўты
Бацькі Аляксандар Монтаўт
Дзеці Станіслаў, Барбара

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Салечніках.

Імя

Імя Барташ ёсьць вытворным ад імя Барталамей (апроч славянскіх формаў, гістарычна таксама адзначаецца германская — Bartosch).

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Бартошу Монътовтовичу чоловекъ (Бартош Монътовтович; 1440—1449 гады), Бартош Монтовтович наместник моишакголский и дубенский (27 лютага 1477 году), Бартошъ Монътовътовичъ (25 жніўня 1484 году), панъ Бартошъ Монтовътовичъ (22 кастрычніка 1503 году, 11 верасьня 1504 году), Bartosch Mantholtowicz, Bartholomeus, Bartusch, Bartesch von der Solcze.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Яна Таўцівіла і Конрада.

Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1453 год за часамі канфлікту з палякамі паехаў ад літоўскіх паноў да вялікага магістру. У 1469 годзе быў старостам пуньскім, у 1477 годзе — дубніцкім і майшагольскім, у 1482—1486 гадох — бельскім.

Двойчы браў шлюб, другой жонкай была Юльляна Духна з Храптовічаў. Ад першай жонкі меў сына Станіслава і дачку Барбару. З другой жонкай удачарыў дачку яе брата Алену.

13 жніўня 1499 году яго жонка Юльляна ў сваім тэстамэнце запісала асноўную частку сваёй маймасьці прыёмнай дачцэ Алене, якая мусіла захоўваць памяць пра яе і яе блізкіх. Хацела, каб яе пахавалі ў Віленскім францішканскім касьцёле'.

Крыніцы

Літаратура

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4

Tags:

Барташ Монтаўтавіч ІмяБарташ Монтаўтавіч БіяграфіяБарташ Монтаўтавіч КрыніцыБарташ Монтаўтавіч ЛітаратураБарташ МонтаўтавічВялікае Княства ЛітоўскаеМайшаголаПуньск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТаўкачРэклямаСакБіскупДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Бісэксуальная парнаграфіяМэтафараУНІАНВусаваМенскВітаўт ЧаропкаРусьцейкаАтлянтычны акіянШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхЮрась ШамецькаУльтрафіялетавае выпраменьваньнеЛюдміла ПайдушакаваСядзібаНаймановічыЖамойтыДжымі ЎэйлзСабакаМэтэароід25 красавікаҐРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 году2011Міхал ВітушкаIKEAРасейцыФЯленскіяДругі падзел Рэчы ПаспалітайЧДзейнікДабрыняБыў. Ёсьць. БудуПарк цёмнага небаБраты-мусульманеСаргутЛеўкацытГайла (імя)СаньнікаўБеларусьГорадняПабуджальны сказТэхналёгіяЛацінкаJavaРужанскі палацМаксім ТанкДублінСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВадзім СаранчукоўУладзімер ЛіпскіБеларусы8 сакавіка (кліп)ДамоваМіс СусьветВольная Беларусь (рух).comКазімер Ягайлавіч🡆 More