Барда

Барда, Барта — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Bardo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Барта
Зьвязаныя імёны Бардзіла, Барцін, Бартаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Барда»

Паходжаньне

Барда або Барта (Bardo, Barto) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -бард- (-барт-) паходзіць ад гоцкага *bards 'волат' або ад стараверхненямецкага barta 'баявая сякера'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бардзіла (Бартэль), Бардзін (Барцін), Бартаўт (Барталт, Бартальт, Бартальд). Адзначаліся германскія імёны Bardilo (Bartel), Bardinus, Bartolt (Bartold). Іменная аснова -барт- таксама магла ўтварыцца ад асновы -бэрт- (e > a).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bart, Barta, Bartołt (Bartoldus), Abart, Albart, Libard (Libart), Lubard (Lubart), Zybart, а таксама гібрыднага германска-славянскага Suchobart.

У 1632 і 1635 гадох ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Barth, Regiomontanus Borussus.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Анъдрею Бардичу 10 копъ грошеи (28 кастрычніка 1488 году); люди нашы слонимцы… Микула Бардович (студзень 1498 году); што Бардичъ держитъ въ Котчищахъ (1498 год); Borthowicze (1510 год); людеи нашыхъ Слонимъцовъ… а Микулу Бардовича (4 чэрвеня 1511 году); Семенъ Барда (1528 год); Матеи Борътовичъ Щерги (1565 год); двор Богдана Барды (8 траўня 1579 году); Sienko Bardzicz… Owsiey Bardzicz (1638 год).

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Борды (Борды) у Жамойцкім старостве, а таксама фальварак Борцішкі (Бортишки) у Віленскім ваяводзтве.

На 1904 год існавала вёска Бардзінск у Красьнянскім павеце, а таксама вёска Бардзіна ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні.

На 1906 год існавалі вёскі Бардзіна і Бардаўка ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні.

На 1910 год існаваў хутар Бардзін у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні.

На памежжы гістарычнай Упіччыны і Жамойцкага староства існуе вёска Бардышкі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Барда ПаходжаньнеБарда НосьбітыБарда Глядзіце таксамаБарда ЗаўвагіБарда КрыніцыБарда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-сайтУпсальскі ўнівэрсытэтФэрмэнтыСаўтгэмптан (футбольны клюб)Збараж1699ГўэлфПарнаграфія ў БеларусіДэсмонд ТутуВялікае Княства ЛітоўскаеХронікі НарнііМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)Галаўны мозагКамуністычная партыя Савецкага СаюзуЛацінская моваСвая моваПлоўдзіўСаюзная рашучасьць-2022Мартын ЛютэрБізантыйская імпэрыяФранцуская рэвалюцыяРымская імпэрыяВугорская моваЯн IV (папа рымскі)ГіпэртаніяЛявон ВольскіПалесьсе (прадпрыемства)Польская моваФундацыя «Вікімэдыя»Каранавірусная інфэкцыя (2019)Ліга нацыяў УЭФАБэрнгард РыманЦеляханскі пасялковы савет1992МаларытаАдзёрАлена СкірмунтНью-Ёрк994Іркуцкая вобласьцьУладзімер ЗяленскіБарычавіцкі сельсаветЛіцьвіныЗалешчыкіМужчына зьверхуПарнаграфія для жанчынЖанчына зьверху1950Курганская вобласьцьГаналулуХабарСтэн МікітаТарнопальская вобласьцьФілёлягГальшаныСакрат ЯновічЧырвоны колерВіктар ОрбанАльфрэд Лётар Вэгенэр1998Імёны ліцьвінаўЯн Казімер ПашкевічЛёнданГрымайлаўВіна (імя)СлавянеРэспубліка Сэрбская🡆 More