Бабруйскі Замак

Помнік абарончай архітэктуры
Бабруйскі замак
Бабруйскі замак
Бабруйскі замак
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Дата заснаваньня XIV ст.
Бабруйскі Замак Бабруйскі замак на Вікісховішчы

Бабруйскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Бабруйску. Знаходзіўся на правым беразе ракі Бярэзіны. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Бабруйскі Замак 
Аблога Бабруйску, 1649 г.

Драўляны замак у Бабруйску збудавалі ў XIV ст. За час існаваньня спазнаў некалькі аблогаў і разбурэнняў. У 1502 і 1503 гадох яго спусташалі крымскія татары, у 1506 годзе неаднаразова браў у аблогу мяцежны князь Міхал Глінскі.

У студзені 1649 года замак згарэў у час аблогі войскамі гетмана Януша Радзівіла, у сакавіку 1655 году замак спалілі казакі Івана Залатарэнкі, у 1665 годзе замак згарэў у час чарговай казацкай аблогі. У другой палове XVII ст. паступова страціў свае фартыфікацыі. У выніку перабудовы 1692 году цалкам страціў абарончыя функцыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Бабруйск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, на пляне места 1794 году сьляды замка яшчэ выразна захоўваліся.

Архітэктура

Паводле інвэнтароў 1638 і 1684 гадоў, меў плошчу 13,5 моргаў (9,6 га). З боку ракі ахоўваўся высокім стромкім схілам і двума драўляна-землянымі збудаваньнямі бастыённага тыпу, зь іншых бакоў — ровам шырынёй да 15 мэтраў, земляным валам з трыма рэдутамі, на якім былі дубовыя сьцены з трыма вежамі. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сыстэма жалезных запораў) вёў драўляны мост. На тэрыторыі замка стаялі 2-павярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы на падклетах.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Бабруйскі Замак ГісторыяБабруйскі Замак АрхітэктураБабруйскі Замак КрыніцыБабруйскі Замак ЛітаратураБабруйскі Замак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КастрычнікКазаньВіктар ШніпКазімер ЯгайлавічКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Алег СалтукВіды сувязі словаўАнатоль БутэвічЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Этнічная тэрыторыя беларусаўНямецка-савецкая вайнаАлесь ПетрашкевічКарупцыяМаларыта2022Аляксандар ЛукашэнкаБлогВольга ГапееваТрыбуна працыЛітаратурныя жанрыПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Сакрат ЯновічВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)РыбыПаўлюк ТрусІмёны ліцьвінаўВостраў сьлёзДзяржаваМустафа Кемаль АтатуркПрагласЯн ЧэрскіЛёнданДзеяслоўВасіль БыкаўСубтытрыБусел белыЗначэньнеЮлі ТаўбінПадвойнае пранікненьнеТэхналёгіяГарадзенская вобласьцьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаУнівэрсальны каардынаваны часСтрахПастава на каленяхКлеапатраДзед ТалашЗлучнікЛеанард ПацейДзейнікСяргей Паўлавіч АбламейкаБеларускі нацыянальны стройТранснацыянальная карпарацыяСэксуальныя пазыцыіВадзім БолбасЧорны замак АльшанскіБэерПюі-дэ-ДомНіл ГілевічВалеры МаракоўАдвакатМенскСельская гаспадарка БеларусіПэтэр ПэлегрыніПарнафільмМаркёрПрыродаTor Band🡆 More