Асьвенцім

Асьве́нцім, Асьвенцім-Бжэзінка (па-польску: Oświęcim-Brzezinka), больш дакладна Аўшвіц-Біркенаў (па-нямецку: Auschwitz-Birkenau) — комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў, якія месьціліся ў 1940—1945 гадоў на поўдні Польшчы, каля гораду Асьвенціму, за 60 км на захад ад Кракава.

Аўшвіц-Біркенаў
Auschwitz Birkenau German Nazi Concentration and Extermination Camp (1940—1945)*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Асьвенцім
Краіна Польшча
Тып культурны
Крытэры vi
Спасылка 31
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Комплекс складаўся з трох асноўных лягераў: Аўшвіц I (Асьвенцім, адміністрацыйны цэнтар), Аўшвіц II (Біркенаў, «лягер сьмерці») і Аўшвіц III (Мановіц, працоўны лягер).

Аўшвіц I

Аўшвіц I служыў адміністрацыйным цэнтрам ўсяго комп­лек­су. Ён быў заснаваны 20 траўня 1940 году. У 1941—1943 гг. на 40 км² прылеглай тэрыторыі на месцы адселеных вёсак былі створаны падсобныя лягеры сельскагаспадарчага профілю: рыбныя гаспадаркі, птушкагадоўчыя і жывёлагадоўчыя фэрмы. Адзін з бункераў лягеру быў пераканструяваны ў газавую камэру і крэматорый. Камэра функцыянавала з 1941 па 1942 год, а затым яе перабудавалі ў бамбасховішча СС.

Аўшвіц II (Біркенаў)

У аднапавярховых драўляных бараках Аўшвіц II (Біркенаў) утрымліваліся сотні тысячаў габрэяў, палякаў, цыганаў і вязьняў іншых нацыянальнасьцяў. Уласна гэта быў найбуйнейшы нацысцкі лягер сьмерці. Колькасьць ахвяраў у гэтым лягеры склала больш за мільён чалавек.

Будаўніцтва гэтай часткі лягера пачалося ў кастрычніку 1941 году. Тут знаходзіліся 4 газавыя камэры і 4 крэматорыя. Вязьняў канцлягеру можна падзяліць на чатыры групы.

Першую групу складалі прыкладна 3/4 усіх прывезеных, што адпраўляліся ў газавыя камэры на працягу некалькіх гадзінаў. У гэтую групу ўваходзілі жанчыны, дзеці, старыя і ўсе тыя, хто не прайшоў мэдкамісію па поўнай прыдатнасьці да працы. Кожны дзень у лягеры маглі забіваць каля 20 тыс. чалавек.

Другая група зьняволеных адпраўлялася на рабскую працу на прамысловыя прадпрыемствы розных кампаніяў. З 1940 па 1945 год у комплексе Асьвенціма былі прыпісаны да фабрык каля 405 тыс. зьняволеных. Зь іх больш за 340 тыс. сканалі ад хваробаў і нялюдзкага абыходжаньня.

Трэцяя група вязьняў — у асноўным двайняты і карлікі, адпраў­ляліся на розныя мэдычныя экспэрымэнты, у прыватнасьці да доктара Ёзэфа Мэнгеле, вядомамга пад мянушкай «анёл сьмерці».

Чацьвёртую групу вязьняў складалі пераважна жанчыны, якія адбіраліся для асабістага выкарыстаньня нацыстамі ў якасьці прыслугі і асабістых рабоў, а таксама для сартаваньня асабістай маёмасьці зьняволеных, якіх прывозілі ў лягер.

Да 1943 году ў лягеры сфармавалася група супраціву, якая дапамагла некаторым зьняволеным бегчы, а ў кастрычніку 1944 году група вязьняў разбурыла адзін з крэматорыяў. У сувязі з набліжэньнем савецкіх войскаў адміністрацыя Асьвенціма пачала эвакуацыю зьняволеных у лягеры, разьмешчаныя на тэрыторыі Нямеччыны. 25 студзеня эсэсаўцы падпалілі 35 баракаў-складоў, якія былі поўныя рэчаў, адабраных у габрэяў; іх не пасьпелі вывезьці.

Калі 27 студзеня 1945 году савецкія салдаты занялі Асьвенцім,­ яны знайшлі там каля 7,5 тыс. вязьняў, якія змаглі выжыць.

Аўшвіц III

Аўшвіц III зьяўляўся групай з прыблізна 40 невялікіх лягераў, створаных пры фабрыках і шахтах вакол агульнага комплексу. Найбуйным з такіх лягераў быў Мановіц, які бярэ назву ад польскай вёскі, якая разьмяшчалася на яго тэрыторыі. Ён пачаў функцыянаваць у маі 1942 году і быў прыпісаны да кампаніі IG Farben. Такія лягеры рэгулярна наведвалі дактары і адбіралі слабых і хворых для газавых камэраў Біркенаў.

Мэмарыял

Лягер зьяўляецца сымбалем Галакосту. У лягерах Асьвенціму каля 1,3 млн чалавек (зь якіх 1 млн складалі габрэі), падвяргаліся катаваньням, каля 1,1 млн зь іх былі забітыя.

У 1947 годзе польскім сойм прыняў закон, які захаваў лягер на заўсёды ў якасьці помніка і адначасова стварыў Дзяржаўны музэй Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенціме (па-польску: Państwowe Muzeum Auschwitz-Birkenau w Oświęcimiu).

У 1979 годзе лягер быў занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыы ЮНЭСКО, у 2006 годзе яго назва была зьменена на сучасную.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Асьвенцім Аўшвіц IАсьвенцім Аўшвіц II (Біркенаў)Асьвенцім Аўшвіц IIIАсьвенцім МэмарыялАсьвенцім КрыніцыАсьвенцім Вонкавыя спасылкіАсьвенцімАсьвенцім (горад)Канцэнтрацыйны лягерКракаўНямецкая моваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіслоўнікЧорны замак АльшанскіІголкаваскурыяГалоўная старонкаСысуныУнівэрсальны чалавек7 лютагаМішэль АбамаЭйтаАгурокПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Плоцевы акт2004Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуХэрсонТытунепаленьнеАляксандар I (расейскі імпэратар)Сакрат ЯновічІван ПташнікаўНавінкі (газэта)23 чэрвеняБеларускія народныя казкіПечываСьпіс стагодзьдзяўЛібіяЗьміцер ВайцюшкевічВінцэнта ЗавадзкаяМіхаіл ШыбунЯнка КупалаПрафэсарÑСтаражытны ЭгіпетВасіль БыкаўРасеяРайт (браты)Дзевятковая сыстэма зьлічэньняАнджэліна ДжаліТаўкачШчасьцеВіленскі крайЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраВедыСусьветнае павуціньнеОрдэн ПагоніВерашчакаЛацінская моваПарнафільмАлесь СавіцкіБлогРобін ЎільямзАльбэрт ШвайцэрАркадзь КуляшоўЗолатаАс (імя)Марат КазейЧас UnixДотык пісі рукою1957Нацыянальны банк МалдовыСавецкая акупацыя ЎкраіныДоктар ГаўсКінатэатарWordPressНаркамаўкаПарнафільм у ФранцыіАнальны сэксМэтра-Голдвін-МаерСярэднебасьнійскі кантон🡆 More