Арэта Люіза Франклін (па-ангельску: Aretha Louise Franklin; 25 сакавіка 1942, Мэмфіс, Тэнэсі — 16 жніўня 2018, Дэтройт, Мічыган) — амэрыканская сьпявачка ў стылях рытм-энд-блюз, соўл і госьпел.
Найвялікшага посьпеху дасягнула ў 2-й палове 1960-х і пачатку 1970-х гг. Дзякуючы выключна гнуткаму і моцнаму вакалу яе часта завуць каралевай соўлу (па-ангельску: The Queen Of Soul) ці Лэдзі Соўл (па-ангельску: Lady Soul). У студзені 1987 году яна стала першай жанчынай, чыё імя было занесена ў Залю славы рок-н-ролу. У лістападзе 2008 году часопіс Rolling Stone абвясьціў яе найвялікшай вакалісткай эпохі рок-н-ролу.
Арэта Франклін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Арэта Франклін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.