Алехна Судзімонтавіч

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478).

Алехна Судзімонтавіч
лац. Alechna Sudzimontavič
Алехна Судзімонтавіч
Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр 1491(1491)
Род Судэмунды
Бацькі Судзімонт Доргевіч
Жонка Ядвіга з Манівідаў
Дзеці Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна
Дзейнасьць Обер-шэнк

Валодаў маёнткамі Докшыцамі, Прусавічамі, Далькевічамі, Вольберавічамі, Гнязьдзілавам, Запоньнем, Нябышынам, Палачанамі, Лужанамі, Занараччу.

Імя

Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Олехно Судимонътович (1440—1492 гады); ego Olyechno Suchimuntowycz de Chozowa (4 красавіка 1448 году); Olyechno Svdymvntho supremo nostro subpincerna (28 ліпеня 1449 году); Олехно Судимонтовичь (10 сакавіка 1463 году); Olechno Swdymunthowitcz howptmann zcu Polotczke (4 кастрычніка 1472 году); Olechno Sudymuntowicz hewptmann czu Poloczske (22 лістапада 1474 году); Olechnowi Sudumunthowiczowi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.); пан Олехно Судимонтович (11 траўня 1481 году, 4 верасьня 1484 году, 29 сакавіка 1490 году, 25 жніўня 1484 году); Olechno Sudymvnthowycz de Chozowa palatino Vilnensi et cancellario magni ducatus Lythuanie (17 ліпеня 1484 году); Nos idcirco Olechno Sudymonthowicz palatinus Vilnensis et cancellarius magni ducatus Llytwanie (15 траўня 1489 году).

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі гербу ў першай палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню ўпамінаецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадох был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадох быў намесьнікам гарадзенскім.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок упамінаюцца віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах.

Мова і культура

У сваім лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Воўпе (1478 год) упамінуў «народныя» назвы «паўушадца» (alias polwschaczcza) і «пасьвятная» (alias poswyathna). У іншым сваім наданьні (1489 год) упамінуў «народныя» назвы «пашня» (alia paschnya), «у абрубе» (aliter wobrwbiye). Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Алехна Судзімонтавіч ІмяАлехна Судзімонтавіч БіяграфіяАлехна Судзімонтавіч Мова і культураАлехна Судзімонтавіч КрыніцыАлехна Судзімонтавіч ЛітаратураАлехна СудзімонтавічВаявода віленскіВялікае Княства ЛітоўскаеКанцлер вялікі літоўскіНамесьнік полацкіПадчашы вялікі літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ДубоўкаВікікрыніцыСанскрыт1874Салатная цыкорыяРысІнтэрстэларАлег СалтукДзейнікУсебеларускі народны сходЮры БеленькіЛісьце каштанаўБеларуская мінуўшчына (часопіс)Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Рыгор БарадулінСяброўстваБел-чырвона-белы сьцягПорнафільмы дарослых з падлеткаміУнівэрсальны каардынаваны часМіхась БашлакоўBayraktar TB2Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЛеанід ГалубовічЯгмінАлесь АркушДождж23 красавікаАўстрыяПаўлінка (п’еса)Андрэй ХадановічВалерыя КуставаТаварыства беларускай школыПорнгабГайлімінМагілёўСьцяг КанадыДзень ПерамогіВадзім БолбасЭЧорны замак АльшанскіСьпіс гарадоў БеларусіДзікЁсіф СталінАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаМіндоўгСпадчына (верш)Людміла СільноваШчучынКанадаЖанчына зьверхуАнатоль БутэвічІзбутПоўдзеньАладкіБісэксуальная парнаграфіяГарадзенская вобласьцьКастусь КаліноўскіПохваДзед ТалашБерасьцейская вобласьцьЛетувізацыяСалігорскКалдуныІсьляндзкі конь1989Аляксей ДудараўАнатоль КлышкаЛетуваЮзэф МацкевічМастацкі творMozilla Firefox🡆 More