Аб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны»

27°47′11″ у. д. / 53.835° пн. ш.

27.78639° у. д. / 53.835; 27.78639

Аб’ядна́ны інстыту́т энэргеты́чных і я́дзерных дасьле́даваньняў «Со́сны» — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1965 году ў пасёлку Сосны (цяпер Заводзкі раён Менску) ў якасьці Навукова-дасьледчага інстытуту ядзернай энэргетыкі.

Інстытут «Сосны»
Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны»
Абрэвіятура АІЭЯД «Сосны»
Дата ўтварэньня 22 чэрвеня 1965 (58 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта досьледы ў галіне ядзернай фізыкі
Штаб-кватэра Заводзкі раён, пасёлак Сосны,, вул. Красіна, д. 99
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Андрэй Кузьмін
Навуковы сакратар Арцём Радкевіч
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Колькасьць супрацоўнікаў 380 (2021 год)
Колькасьць валянтэраў 12 (2021 год)
Сайт sosny.bas-net.by
Колішняя назва Інстытут ядзернай энэргетыкі

На 2021 год АІЭЯД «Сосны» належалі 20 прамысловых патэнтаў. Са сьнежня 1998 году па-ангельску выпускалі штоквартальны навуковы часопіс «Нелінейныя зьявы ў складаных сыстэмах» (ISSN 1561-4085 і анлайн 1817-2458). Па-ангельску і па-расейску ладзілі міжнародную канфэрэнцыю «Ядзерная энэргетыка, ядзерныя і радыяцыйныя тэхналёгіі ХХІ стагодзьдзя» (8-я ў 2020 годзе). У асьпірантуру набіралі на 5 спэцыяльнасьцяў: 1) цеплафізыка і тэарэтычная цеплатэхніка, 2) фізыка атамнага ядра і элемэнтарных часьцінак, 3) ядзерныя энэргетычныя ўстаноўкі, 4) радыяхімія, 5) энэргетычныя сыстэмы і комплексы. У асьпірантуры навучалася 10 асьпірантаў дзённа і 1 завочна. У дактарантуру прымалі на першыя 3 спэцыяльнасьці. Навучаўся 1 дзённы дактарант.

Будова

На 2021 год Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» налічваў 6 аддзелаў: 1) навукова-тэхнічнай інфармацыі, 2) міжнародных сувязяў, 3) радыяцыйнай тэхнікі і тэхналёгіі, 4) фізычнай абароны ядзерных матэрыялаў і установак, 5) эксплюатацыі тэхналягічных сыстэмаў пункту захоўваньня і сховішчаў крыніц іянізавальнага выпраменьваньня і радыёактыўных адкідаў; 6) радыяцыйнай бясьпекі. Таксама ў АІЭЯД «Сосны» дзейнічала 16 лябараторыяў:

  1. рэабілітацыі тэхнагенна забруджаных тэрыторыяў № 4;
  2. радыяцыйна-хімічных дасьледаваньня навакольля № 5;
  3. формаў радыёнуклідаў (мэтал-іёнаў) у рашчынах № 6;
  4. абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсаашчадных тэхналёгіяў № 10;
  5. досьледных ядзерна-фізычных дасьледаваньняў і экспэртных аналізаў радыёактыўных матэрыялаў № 13;
  6. радыяцыйных і энэргатэхналягічных дасьледаваньняў № 14;
  7. дэтэрмінісцкага і імавернаснага аналізу бясьпекі аб'ектаў выкарыстаньня ядзернай энэргіі № 17;
  8. фізыкі ядзерных рэактараў № 18;
  9. цепламасапераносу і гідрадынамікі ў энэргетычным абсталяваньні № 19;
  10. нэўтроннай фізыкі № 21;
  11. ядзерна-фізычных канстантаў № 23;
  12. радыяцыйна-хімічных працэсаў № 24;
  13. праблемаў ядзернай фізыкі і бясьпекі № 28;
  14. энэргетычнага плянаваньня, распрацовак тэхнічных нарматыўных актаў, экспэртнага аналізу матэрыялаў і навукова-арганізацыйнага забесьпячэньня Дзяржаўнай праграмы № 29;
  15. мадэляваньня і супэркампутарных тэхналёгіяў у ядзернай фізыцы і энэргетыцы № 30;
  16. досьледнай фізыкі і ядзернай бясьпекі рэактарных установак № 33.

Абсталяваньне

На 2021 год Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» меў:

Напрамкі дасьледаваньняў

  • Энэргетыка (у тым ліку ядравая)
  • Забесьпячэньне бясьпекі атамных электрастанцыяў, якія распрацоўваюцца і эксплюатуюцца
  • Энэргаплянаваньне
  • Энэргетычная бясьпека
  • Энэргазьберажэньне
  • Выкарыстаньне другасных энэргарэсурсаў
  • Тэхналёгія і стратэгія выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі ў краіне, у тым ліку на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях.
  • Тэхналёгіі мінімізацыі тэхнагеннай рызыкі.
  • Фізыка і хімія ўзаемадзеяньня выпрамяненьня з рэчывам
  • Фізычныя, хімічныя, біялягічныя мэтады дасьледаваньня і тэхналёгіі атрыманьня новых рэчываў і матэрыялаў з выкарыстаньнем радыяацыйнага ўзьдзеяньня.
  • Ядравая фізыка і радыяацыйныя тэхналёгіі.

Гісторыя

22 траўня 1962 году на навукова-дасьледчай пляцоўцы быў уведзены ў эксплюатацыю атамны рэактар ІРТ-2000. Аб’ект лічыўся стратэгічным, таму яго ахову забясьпечваў КДБ. 22 чэрвеня 1965 году стварылі Навукова-дасьледчы інстыт ядзернай энэргетыкі (НДІЯЭ) Акадэміі навук Беларускай ССР. Першым дырэктарам Істытуту быў акадэмік Андрэй Красін, які быў адным са стваральнікаў першай у сьвеце атамная электрастанцыя ў Обнінску. Недалёка ад інстытуту разьмесьціліся вайсковыя часткі Памежных войскаў. Цягам 1965—1992 гадоў АІЭЯД «Сосны» працаваў над двума асноўнымі праектамі: «Памір» і рэактар на хуткіх нэўтронах БРІГ-300. БРІГ-300 прызначаўся для выкарыстаньня на атамнай станцыі. Замоўнікам абодвух праектаў было Міністэрства абароны СССР. У 1973 годзе стварылі Спэцыяльнае канструктарскае бюро (СКБ) з досьледнай вытворчасьцю ядзерных прыладаў. У 1985 годзе запусьцілі 1-ю ў сьвеце перасоўную АЭС «Памір-630Д». Яе цеплавая магутнасьць складала 10 мэгават, а электрычная — 630 кіляват. АЭС была з дысацыявальным цепланосьбітам і працоўным целам нітрын на аснове азоцістага тэтрааксыду.

У 1991 годзе са складу Інстытуту ядзернай энэргетыкі (ІЯЭ) вылучылі Інжынэрна-тэхналягічны цэнтар (ІТЦ) «Сосны» і 3 навукова-дасьледчыя інстытуты (НДІ): Інстытут праблемаў энэргетыкі, Інстытут радыёэкалягічных праблемаў і Інстытут радыяцыйных фізыка-хімічных праблемаў. У 1993 годзе ІЯЭ пераўтварылі ў Акадэмічны навукова-тэхналягічны комплекс (АНТК) «Сосны», у склад якога ўвайшлі: «Акадэмічнае» досьледна-канструктарскае бюро і ІТЦ «Сосны», а таксама 3 вышэйзгаданыя НДІ. 11 траўня 2001 году АНТК «Сосны» перайменавалі ў Цэнтар ядзерных тэхналёгіяў «Сосны».

Ад 2001 да 2004 генэральным дырэктарам аб’яднанага інстытуту быў Аляксандар Міхалевіч. У 2002 годзе Інстытут праблемаў энэргетыкі НАН Беларусі, Інстытут радыяцыйных фізыка-хімічных праблемаў, Інстытут радыёэкалягічных праблемаў і прадпрыемства «ІТЦ-Сосны» увайшлі ў склад Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў. 12 лістапада 2007 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 565 «Аб некаторых захадах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі», якім прызначыў Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» выконваць навуковае суправаджэньне будоўлі Беларускай АЭС. 11 студзеня 2012 году Савет міністраў Беларусі прызначыў ІЯЭД «Сосны» аказваць Міністэрству па надзвычайных сытуацыях Беларусі навукова-тэхнічную падтрымку ў рэгуляваньні радыяцыйнай і ядзернай бясьпекі. На 2012 год налічваў 396 супрацоўнікаў. На 2021 год Інстытут «Сосны» налічваў 380 супрацоўнікаў, зь якіх было 150 навуковых. Сярод іх было 45 кандыдатаў і 15 дактароў навук. Супрацоўнікі Інстытуту выкладалі ў 4-х унівэрсытэтах Менску — БДУ, БДТУ, БНТУ і БДАТУ.

«Памір»

Адным з галоўных праектаў была распрацоўка мабільнай АЭС на колавым шасі. Рэактарная ўстаноўка атрымала назву «Памір». Галоўным канструктарам праекту быў Васіль Несьцярэнка. Усяго было сабрана два камплекты мабільнай АЭС, адзін зь якіх пасьпеў цалкам прайсьці выпрабаваньні.

Памір прызначаўся для электразабесьпячэньня пускавых ракетных установак у Сыбіры. Рэактарны і турбагенэратарны блёкі былі разьмешчаныя на шасі двух цягачоў МАЗ-537. Пульт кіраваньня і памяшканьні для пэрсаналу былі разьмешчаныя яшчэ на двух аўтамабілях. Усяго станцыю абслугоўвала 28 чалавек. Устаноўка была разьлічаная на перавозку чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартам — самым цяжкім кампанэнтам быў рэактарны аўтамабіль, які важыў 60 тон.

Распрацоўка «Паміру» перапыніліся ўвосень 1986 году. Абодва існыя на той момант камплекты «Паміру» былі зьнішчаныя. Паводле намесьніка дырэктара АІЭЯД «Сосны» па навуковай працы Анатоля Якушава, адмова ад праекту зьвязваюць з палітыкай раззбраеньня СССР. Адзіная дэталь, якая захавалася дагэтуль, — мэталічная канструкцыя актыўнай зоны рэактару, усталяваная на тэрыторыі інстытуту ў выглядзе часткі манумэнту «Паміру». Акрамя гэтага клюб «Рэактар», які знаходзіўся ў Менску, меў некалькі элемэнтаў, якія выкарыстоўваліся для выпрабаваньняў «Паміру» ў Соснах.

У выніку Інстытут зараз мае некаторыя запасы ўзбагачанага ўрану, які выкарыстоўваецца ў навуковых мэтах.

Кіраўнікі

  • Андрэй Красін (1965—1981)
  • Аляксандар Міхалевіч (2001—2004)
  • Андрэй Кузьмін (на 2021 год)

Сучасныя распрацоўкі

На гэты момант сярод праектаў Інстытуту варта адзначыць дасьледваньні па пераўтварэньні доўгажывучых радыяактыўных ядраў у стабільныя з дапамогай нэўтронаў. Навукоўцы спрабуюць дамагчыся таго, каб радыяактыўныя элемэнты, напрыклад, элемэнты адпрацаванага паліва атамных станцыяў, якія застаюцца небясьпечнымі на працягу некалькіх сотняў або тысячаў гадоў, перапрацоўваць у элемэнты, якія распадаюцца на працягу гадзін або нават сэкундаў.

Для гэтага ў Інстытуце быў збудаваны «падкрытычны» рэактар малой магутнасьці. Гэта значыць, што ў ім маса радыяактыўнага матэрыялу менш крытычнай масы, пры якой ідзе актыўнае вылучэньне энэргіі.

Пры гэтым рэактар загружаны ўранам-235 агульнай масай 70 кг.

Лябараторыя мае статус міжнароднай, і ў праекце прымаюць удзел навукоўцы зь іншых краінаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Навіны і падзеі (рас.) // Аб’яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны», 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.

Tags:

Аб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» БудоваАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» АбсталяваньнеАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» Напрамкі дасьледаваньняўАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» ГісторыяАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» Сучасныя распрацоўкіАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» КрыніцыАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны» Вонкавыя спасылкіАб’яднаны Інстытут Энэргетычных І Ядзерных Дасьледаваньняў «Сосны»Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сандра БулакАлесь РазанаўДругая сусьветная вайнаСэксізмКанюшынаЛацінская моваВагінальны сэксНовы замак (Горадня)Рымут2008Усебеларускі народны сходГалоўная старонка20062012СэксНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАСукенкаЭнэргіяЯнка КупалаМагілёў2020-яКазаньВячаслаў АдамчыкСяржук Сокалаў-ВоюшСакПарнаграфія-гонзаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаУправа КДБ па Віцебскае вобласьціМаксім ГарэцкіМікола ЛупсякоўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхЯн ЧыквінПратакол перадачы гіпэртэкстуТрахея.comЮры ГумянюкАлесь ПісьмянкоўМілян23 красавіка1919Мужчына зьверхуВасіль Ігнаценкаgfq2uВасіль СёмухаУльтрафіялетавае выпраменьваньне2011Аркадзь КуляшоўПастава 69АнтонімыКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаРуская моваІнфармацыйныя тэхналёгііВусаўКобрыньВіцебскі паветВалошкаАрхаізмАнальны сэкс25 красавікаБраты-мусульманеІвонка Сурвіла2015ДамоваЛюдміла РублеўскаяПарнаграфія ў Беларусі🡆 More