Ірына Леўшына: беларуская журналістка

Ірына Алегаўна Леўшына – беларуская журналістка й палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі.

Галоўная рэдактарка ​​прыватнай інфармацыйнай агенцыі БелаПАН.

Ірына Леўшына
Дата нараджэньня 29 лістапада 1965(1965-11-29) (58 гадоў)
Занятак журналістка, палітычны вязень
Месца працы

Біяграфія

Працавала няпоўны працоўны дзень у газэтах «Счастливый случай» і «Рэспубліка». Паколькі яна гадавала маленькае дзіця, не магла знайсьці сталую працу. Прыйшла ў агенцыю БелаПАН у 1992 годзе. Пасаду галоўнага рэдактара агенцыі заняла ў 2018 годзе пасьля сьмерці Алеся Ліпая, заснавальніка й галоўнага рэдактара БелаПАН з 1991 году.

9 жніўня 2018 году яе затрымалі на 48 гадзінаў паводле абвінавачваньня ў незаконным выкарыстаньні інфармацыі дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА. Сьледчы камітэт у справе БелТА(be) абвінаваціў шэраг незалежных СМІ й журналістаў у незаконным выкарыстаньні платнай інфармацыі агенцыі БелТА. Сумы, якія БелТА павінна была страціць з-за іх, вагаліся ад 3000 да 7000 BYN. З заклікам да вызваленьня журналістаў выступілі Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, АБСЭ, «Рэпартэры бязь межаў». У канцы жніўня 2018 году ёй быў забаронены выезд з краіны. 29 лістапада 2018 году Сьледчы камітэт зьняў абвінавачваньні, але Леўшыне прышлося выплаціць кампэнсацыю шкоды БелТА ў памеры 12000 BYN і штраф памерам 735 BYN. У лістападзе 2018 году была вылучана разам з Тацьцянаю Каравянковаю зь БелаПАН і Аляксандрам Тамковічам(be) са «Свободных новостей-плюс» на нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў.

18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі й журналістаў БелаПАН, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку галоўная рэдактарка Леўшына. Леўшына была арыштаваная ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Леўшына разам зь іншымі зьняволенымі супрацоўнікамі БелаПАН сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году была прызнана палітычным вязьнем.

6 кастрычніка 2022 году Леўшынай прызначылі 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Узнагароды

  • У 2018 годзе ёй было прысвоена званьне журналісткі году ў рамках штогадовых узнагародаў праваабаронцаў у Беларусі. У абгрунтаваньні было сказана, што Леўшына клапацілася, каб праблема правоў чалавека ў Беларусі[прыбраць шаблён] не зьнікала зь інфармацыйнай прасторы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ірына Леўшына БіяграфіяІрына Леўшына УзнагародыІрына Леўшына КрыніцыІрына Леўшына Вонкавыя спасылкіІрына ЛеўшынаБелаПАНПалітычны вязеньРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Black SabbathЭрнэст РэзэрфордАнтоні ДулінецСяржук ВітушкаМарат Маркаў.maПружаны.mc.gn.tm.jp.nfАнатоль СысСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіКляса (праграмаваньне).prМіндоўгПрыметнікNetflix.ccІтальянская мова2007Беларускі афіцыйны правапіс.ddМаксім Багдановіч.tjПолацкае княстваБраслаўскі раёнЖабінкаўскі раёнСэксЛічэбнік.kpЗдароўеЛетувісыФальваракТаварыства беларускай школыПінскі паветРамуальд Траўгут.sz5.lkРадаўніца.comБеларусь у асобах і падзеяхАпавядальны сказ18 верасьня.lt.nc1909.md55.uzРыфма2005Міхаіл ОрдаГорадня1927.mgЭдуар Анры Аўрыль1930Парнаграфія ў ФранцыіЖамойцьУладзімер Ганчарык1913Жывёлагадоўля.se.ms.irАзёры (Гарадзенская вобласьць)Назоўнік.bmІван Шамякін.gg1897🡆 More