Інд: рака ў Азіі

Інд (санскрыт: सिन्धु SindhuIAST, па-кітайску: 印度河, сындхі: سنڌوندي) — самая доўгая рака Індыйскага субкантынэнту, важнейшая рака Пакістану, даўжыня 3180 кілямэтраў.

    Рака
    Інд
    Рака Інд каля Скарду, Пакістан
    Рака Інд каля Скарду, Пакістан
    Агульныя зьвесткі
    Выток Тыбэт
    Вусьце Арабскае мора
    Краіны басэйну Кітай, Індыя, Пакістан
    Вобласьці Панджаб, Ладакх[d], Сынд, Hazara[d], Гілгіт-Балтыстан і Тыбэцкі аўтаномны раён
    Даўжыня 3180 км
    Плошча басэйну 960,8 тыс. км²
    Месцазнаходжаньне
    Інд на мапе

    Рака бярэ пачатак на тэрыторыі Кітаю ў Гімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй Індыі й Пакістану. Выток знаходзіцца на Тыбэцкім нагор’і, вусьце — на поўначы Арабскага мора, недалёка ад гораду Карачы.

    Гідраграфія

    Выток і верхняе цячэньне

    Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м (5182 м па Геаслоўніку й 5500 м па Брытаніцы) на паўднёвым захадзе Тыбэцкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбэт Кайлаш), прыкладна ў 40 км на поўнач ад возера Манасаравар. Пад назовам Сындху цячэ да зьліцьця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.

    Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы Каракаруму, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясьніны. Мяжу паміж Тыбэцкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатам Джаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункту Дэмчок. Пасьля працяглага горнага ўчастка рака выходзіць у даліну, дзе разьмешчаны старажытны горад Лех — сталіца гістарычнай вобласьці Ладакх. Недалёка ад Леху ў Інд ўліваецца рака Занскар, пасьля чаго ля гораду Тынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясьніну й цячэ да прымежнага селішча Баталік.

    Пасьля перасячэньня мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі Паўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадае рака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае рака Шаёк. У Скарду (галоўнага гораду Балтыстану) у Інд справа ўпадае рака Шыгар, якая сілкуецца найбуйнейшымі ледавікамі Біяфо і Балтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку Харамош, пасьля чаго зьліваецца з ракой Гілгіт (таксама справа) ля гораду Бунджы й паварочвае на паўднёвы-захад, прарываючыся паміж адгор’ямі Гімалаяў і Гіндукушу. Адсюль па беразе Інду цягнецца Каракарумская шаша. Амаль адразу пасьля зьліцьця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі Астор і працякае ў падножжаў гары Нанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміру й уцякае на тэрыторыю Пакістану.

    У сярэднім цячэньні перасякае пагорыстыя нізкагор’і, дзе ў 1977 годзе была пабудавана дамба Тарбэла. Пасьля гэтага Інд прымае буйны прыток Кабулу (вышыня месца зьліцьця — каля 610 м), працякае па Калабаскай цясьніне паміж адгор’ямі Сулейманавых гор і салянага хрыбту й затым выходзіць на Інда-Гангаўская раўніну.

    Раўнінны ўчастак

    Зьліўшыся з ракой Саан і выйшаўшы на раўніны Пэнджабу ля гораду Даудхейль, Інд дзеліцца на некалькі адтокаў і пратокаў. Рака й спадарожныя ёй каналы працякаюць праз гарады Міянвалі й Дэра-Ісмаіл-Хан. У селішча Катаду пабудавана плаціна Таўнс. Прайшоўшы праз Дэра-Газы-Хан, Інд прымае воды самага вялікага прытоку Інду ракі Панджнад, пасьля чаго шырыня ракі павялічваецца з 400—500 м да 1—2 км. У гораду Сукур (вобласьць Сындзі) ад Інду аддзяляецца адтока Нара (Усходняя Нара), але мора дасягае толькі ў разводзьдзе, хоць у старажытнасьці, відаць, адтока служыла галоўным рэчышчам. У ніжнім цячэньні Інд перасякае заходнюю ўскраіну пусэльні Тар. Прайшоўшы па раўніне звыш 1800 км, упадае ў Арабскае мора.

    Рака нясе вялікую колькасьць наносаў, таму ейнае рэчышча прыпаднята над пясковай раўнінай. На значным працягу рэчышча ракі абвалаваная для абароны прылеглых тэрыторыяў ад паводак, якія часам здараюцца. У 1947 і 1958 гадох паводкай былі зьнішчаны вялікія плошчы, паводка 2010 году таксама нанесла вялікую шкоду краіне. Часам моцныя паводкі прымушаюць раку мяняць сваё рэчышча.

    Дэльта

    Інд: Гідраграфія, Клімат, Крыніцы
    Дэльта Інду
      Асноўны артыкул: Дэльта Інду

    У Хайдарабады разьмешчаным у 150 км ад мора, пачынаецца дэльта Інду, якая мае плошчу 30 тыс. км² і даўжыню марскога берага 250 км. Рака дзеліцца на 11 асноўных адтокаў, поўны ж лік пратокаў ў дэльце Інду дакладна вызначыць немагчыма, таму як кожнае разводзьдзе зьмяняе ўвесь існы малюнак. На працягу гэтага стагодзьдзя й галоўнае рэчышча шмат разоў зьмяняла месца. У цяперашні час асноўнае рэчышча ракі завецца Гаджамро, яна ўпадае ў мора ў пункце з каардынатамі 24° 6' п. шыр. і 67° 22' у.д. Прыбярэжная паласа глыбінёй ад 8 да 30 км заліваецца пры прыліве.

    Водны рэжым

    Інд: Гідраграфія, Клімат, Крыніцы
    Погляд на Інд з Каракарумскае шашы

    На горным участку Інд сілкуецца ў асноўным за кошт раставаньня сьнегу й леднікоў, дзе сьцёк складае каля 220 км³/год, пры сярэднім выдатку вады каля 7000 м³/сэк. Выдатак мінімальны ў зімовыя месяцы, а з сакавіка па чэрвень вада падымаецца. У ніжняй частцы басэйна рака папаўняецца водамі ад мусонных дажджоў, што прыводзіць да вяснова-летняй паводкі (сакавік—верасень). У гэты пэрыяд вада падымаецца на 10—15 м у гарох, 5—7 м у раўнінай частцы. У пэрыяд высокай вады (ліпень—верасень) рэчышча ракі на пойменных вучастках дасягае 5—7 км у шырыню (у раёне горада Дэра-Ісмаіл-Хан шырыня даходзіць да 20—22 км).

    Сярэдні расход вады ў Хайдарабад 3850 м³/сэк, але ў шматводныя гады гэты паказчык можа дасягаць 30 тыс. м³/сэк. Пасьля выхаду на раўніну Інд губляе ваду праз выпарэньне й прасочваньне. У засушлівыя пэрыяды Інд у ніжнім цячэньні можа перасыхаць і не дасягаць Арабскага мора.

    Існуюць фізыаграфічныя й гістарычныя сведчаньні, якія даказваюць, што з часоў культуры Махенджа-Даро Інд некалькі разоў зьмяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пэнджаба. У раёне гарадоў Рохры й Сукур рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдень рэчышча ракі перамясьцілася на захад, асабліва ейная дэльта. За апошнія 7 стагодзьдзяў у верхняй частцы Сындзі Інд перамясьціўся на 15—30 км на захад.

    Клімат

    За выключэньнем горнага ўчастка ў Пакістане, даліна Інду ляжыць у найбольш сухой частцы Індыйскага субкантынэнту. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на ўсёй даўжыні Інду зьмяняецца ад 125 да 500 мм. У дадатак да Гімалайскага ледніка Інд падсілкоўваецца мусоннымі дажджамі зь ліпеня па верасень.

    У паўночнай частцы басэйна Інду тэмпэратура студзеня апускаецца ніжэй за нуль, а ў ліпені даходзіць да 38 °C. Рака не замярзае. Адно з найбольш гарачых месцаў на Зямлі — горад Джэйкабабад, які разьмяшчаецца на захад ад Інду ў верхнім Сындзі — тэмпэратура там падымаецца да 49 °C.

    Крыніцы

    Вонкавыя спасылкі

    Інд: Гідраграфія, Клімат, Крыніцы Індсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Інд ГідраграфіяІнд КліматІнд КрыніцыІнд Вонкавыя спасылкіІндІндыяАрабскае мораГімалаіКарачыКітайКітайская моваПакістанРакаСанскрытТыбэцкае нагор’е

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МінэтДзьвінскІмёны ліцьвінаўЖыве Беларусь!ЛаскаценьУладзімер ЗяленскіПіт ПаўлаўФранцішка Ўршуля РадзівілБудзьма беларусамі!Уладзімер КараткевічСельская гаспадаркаЛічэбнікПарнаграфія ў БеларусіСяргей НавумчыкКанстытуцыя БаўгарыіПамылкаДанюшаваГерута (імя)ІнтэрнэтМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеВольны хорСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)ЧарнобыльМікола КупрэеўІван Юрын27 красавікаАляксандар ТвардоўскіЭль НіньнёSEATOДзед ТалашЛацінкаГімн БеларусіСяржук Сокалаў-ВоюшДамаскМаксім ТанкВасіль ЖуковічЛітваПарнаграфія ў ЗШАРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Гісторыя ВугоршчыныКімбарПрапойскі раёнЯўгенія ЯнішчыцМюнхэнШатанІван ЦерцельКрыстыян ГюйгэнсБДСМДрама (аповесьць)Злучаныя Штаты АмэрыкіВаймарскі клясыцызмСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі1831Чарнобыльская АЭСБеларускі рубельÖГенадзь ШутаўЯн Павал IIЮр’яКліматУкраінцыІзраільГерэльМікіта ХрушчоўДзейнікВэнэсуэла🡆 More