Карачы

Карачы (урду: کراچی, па-ангельску: Karachi, сындхі: ڪراچي) — партовы горад на поўдні Пакістану, найбуйнейшы горад краіны й адзін з найбуйнейшых гарадоў сьвету, сталіца правінцыі Сынд.

З насельніцтвам ад 12 млн да 18 млн чалавек Карачы зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў сьвету па колькасьці насельніцтва і чацьвертай найбуйнейшай аглямэрацыяй у сьвеце. Гэта галоўны фінансавы, банкаўскі, прамысловы й гандлёвы цэнтар Пакістану. Тут разьмешчаны найбуйнейшыя карпарацыі краіны, марское суднаходзтва, тэкстыльная й аўтамабільная прамысловасьць, індустрыя забаваў, мастацтва, моды й рэклямы, наладжана выдавецкая дзейнасьць, распрацоўка праграмнага забесьпячэньня й мэдычныя дасьледаваньні. Горад зьяўляецца буйным цэнтрам вышэйшай адукацыі ў Паўднёвай Азіі й ісламскім сьвеце.

Карачы
урд. کراچی
Карачы
Карачы
Герб Карачы
Дата заснаваньня: 1729
Краіна: Пакістан
Правінцыя: Сынд
Кіраўнік: Murtaza Wahab[d]
Плошча: 3530 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 18 000 000 чал.
шчыльнасьць: 5099,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 021
Паштовы індэкс: 74000–75900
Нумарны знак: KA, KC
Геаграфічныя каардынаты: 24°51′36″ пн. ш. 67°0′36″ у. д. / 24.86° пн. ш. 67.01° у. д. / 24.86; 67.01 67°0′36″ у. д. / 24.86° пн. ш. 67.01° у. д. / 24.86; 67.01
Карачы на мапе Пакістану
Карачы
Карачы
Карачы
Карачы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.karachicity.gov.pk/

Карачы быў першай сталіцай незалежнай дзяржавы Пакістан (да пераносу сталіцы ў Равалпіндзі ў 1958 годзе). Порты Карачы й Касым — адны з самых буйных і ажыўленых партоў на Індыйскім акіяне. Пасьля здабыцьця незалежнасьці Пакістанам, насельніцтва гораду рэзка ўзрасло, так як сотні тысячаў урдумоўных мігрантаў зь Індыі, Усходняга Пакістану й іншых частак Паўднёвай Азіі перасяліліся ў Карачы.

Плошча гораду роўная 3527 км², што амаль у чатыры разы больш, чым плошча Ганконгу. Мясцовыя жыхары называюць Карачы — «Горад агнёў» (урду: روشنیوں کا شہر), «Нявеста гарадоў» (урду: عروس البلاد) і «Горад Каіда» (урду: شہر قائد), бо тут нарадзіўся й быў пахаваны Мухамад Алі-Джына, вядомы ў Пакістане пад ганаровай мянушкай Каід-э-Азам (па-ангельску: Qaid-e-Azam, «Вялікі правадыр»), заснавальнік Пакістану, які зрабіў горад сталіцай абвешчанай дзяржавы.

Гісторыя

Напачатку XVIII стагодзьдзя Карачы быў маленькай рыбацкай вёскай. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжаньню й прыроднай абароне ад мусонаў, у 1795 годзе ў вёсцы быў узьведзены ўмацаваны форт сындхаў. У 1839 годзе Карачы быў захоплены брытанцамі, гэты факт адгуляў пераломную ролю ў гісторыі вёскі. Карачы стаў адным з галоўных марскіх партоў брытанцаў на Арабскім моры, тут былі разьмешчаны буйныя вайсковыя часткі імпэрыі. Такім чынам вёска ператварылася ў буйны горад, з разьвітой па тых часах інфраструктурай.

У 1843 годзе, паміж Карачы й Мултанам стаў плаваць параход (каля 500 км па рацэ Інд). У 1854 годзе на месцы старога порта, брытанцы пабудавалі сучасны. У 1861 годзе была пракладзена чыгунка з Карачы ў Котры. У 1864 годзе была ўсталявана прамая тэлеграфная сувязь зь Лёнданам. З адкрыцьцём Суэцкага канала ў 1869 годзе, роля Карачы ў рэгіёне вырасла й горад стаў паўнавартасным марскім портам. Да 1873 году горад стаў эфэктыўнай і добра кіраванай гаваньню. Пасьля таго як Пэнджаб стаў жытніцай Індыі ў 1890-х гадох, роля Карачы яшчэ ўзрасла й ён стаў галоўным марскім портам рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны у горадзе стала разьвівацца сфэра паслуг і прамысловасьць. Да 1924 году ў Карачы быў пабудаваны аэрадром, а ў 1936 годзе горад стаў сталіцай правінцыі Сындзі.

Са стварэньнем Пакістану ў 1947 годзе, Карачы стаў ня толькі сталіцай і галоўным марскім портам маладой дзяржавы, але й цэнтрам прамысловасьці, бізнэсу й гандлю краіны. Нягледзячы на тое, што Равалпіндзі быў абраны часовай сталіцай у 1958 годзе, да таго як усе ўрадавыя ўстановы пераехалі ў Ісламабад да 1969 году, Карачы захоўваў свой статус бізнэс-сталіцы Пакістана й прамысловага цэнтру. У наступным дзесяцігодзьдзі, дзякуючы разьвітой інфраструктуры й прамысловасьці, у горад хлынула вялікая колькасьць імігрантаў зь сельскай мясцовасьці й эмігрантаў зь іншых краінаў, што амаль удвая павялічыла памер гораду й садзейнічала вялікім росту колькасьці насельніцтва. Так як інфраструктура гораду ўжо была перагружаная да мяжы, то адна трэць з гэтых, ізноў прыбылых эмігрантаў, была вымушана пасяліцца ў гарадзкіх трушчобах, вядомых как Katchi Abadis. У трушчобах няма электрычнасьці, вадацягніку й каналізацыі. У 21 стагодзьдзі перанаселенасьць стала самай вялікай праблемай гораду.

У апошняй чвэрці XX стагодзьдзя паток эмігрантаў прынёс з сабой вялізную хвалю гвалту ў горад. Злачыннасьць у Карачы рэзка павялічылась, сталі адбывацца сутычкі на этнічнай глебе паміж карэнным народам гораду (Сындху) й імігрантамі зь Індыі (мухаджырамі). Таксама рэзка ўзрасла колькасьць цяжкіх злачынстваў, як то разбой і забойства. У 1992 годзе, калі сытуацыя з крыміналам у Карачы стала выходзіць з-пад кантролю, урад Пакістану ўвёў войскі ў горад, але гэтая ваенная кампанія так і не прынесла чаканых вынікаў. Горад па-ранейшаму адзін з самых крымінагенных у рэгіёне .

Фізыка-геаграфічная характарыстыка

Карачы 
Выгляд Карачы са спадарожніка

Карачы разьмешчаны на поўдні Пакістана, на ўзьбярэжжы Арабскага мора, пераважна на раўнінах, з узгоракамі на захадзе й паўвыспай Манора на поўдні. У паўднёва-ўсходняй частцы гораду, у дэльце Інда, ёсьць мангавыя дрэвы й ручаі. На паўночным-захадзе гораду знаходзіцца мыс Монзэ. Карачы разьмешчаны на вышыні 22 мэтраў над узроўнем мора. Праз горад працякае дзьве ракі: Малір (з паўночнага-ўсходу ў цэнтар) і Лаяры (з поўначы на ​​поўдзень). Ёсьць таксама шмат іншых, больш дробных рэк, якія працякаюць у заходніх і паўночных прыгарадах Карачы. Увесь адміністрацыйны раён Карачы займае плошчу 3527 км². Зь іх 591 км² (17%), складае плошча самога гораду. Астатнія 2936 км² (83%) займаюць прыгарады й сельскія раёны, якія ўваходзяць у аглямэрацыю.

Геалёгія

Шырокая Інда-Ганская нізіна ўпіраецца ў масіў Дэканскага пласкагор'я, утвораючы прагін, які пераходзіць у складкавыя горы й сфармаваўся пад узьдзеяньнем сэдымэнтацыі. Карачы знаходзіцца ў засушлівай зоне каля Інду, на ўскрайку раўніны. Адзінымі крыніцамі вады тут, на заходнім ускрайку раўніны, зьяўляюцца кароткія рэкі, якія прарываюцца ірыгацыйнымі аазісамі, ды сам Інд, які працякае ў 40 км ад гораду па шырокай рачной даліне.

На ўсім працягу адрэзка берага Індыйскага акіяна на ўсход ад Інда разьмешчаны багністыя саланчаковыя пустэльні (Вялікі Катчскі Ран); ў раёне дэльты Інда ўздоўж усяго ўзьбярэжжа раскінуліся мангравыя зарасьнікі. Даліна Інда зьяўляецца адным з найважнейшых раёнаў баваўнаводзтва ў Паўднёвай Азіі. Карачы зьяўляецца галоўным пунктам вывазу дадзенай прадукцыі, а таксама важным вузлавым пунктам міжнародных авіялініяў .

Клімат

У Карачы цёплы, трапічны й засушлівы клімат зь нізкім сярэднім узроўнем выпадзеньня ападкаў (каля 250 мм у год), вялікая частка якіх выпадае падчас сэзона мусонаў (ліпені-жніўні). Зіма мяккая й сухая, лета смажлівае й вільготнае, блізкасьць да мора падтрымлівае ўзровень вільготнасьці на высокім узроўні, таму халаднаватая марская брыза суправаджае летнія месяцы. З-за высокай тэмпэратуры на працягу лета (ад 30 °C да 44 °C, з красавіка па жнівень), зімовыя месяцы (зь лістапада па люты), лічацца лепшым часам для наведваньня Карачы. У сьнежні й студзені ў горадзе ўсталёўваецца добрае надвор’е (у параўнаньні з гарачым і вільготным летам), у чэрвені пачынаецца сэзон дажджоў. У ліпені 1967 году выпаў рэкордны месячны ўзровень ападкаў — 429,3 мм . 7 жніўня 1953 году выпала рэкордная колькасьць ападкаў за адны суткі, каля 278,1 мм, дождж ішоў не перастаючы, што ў выніку прывяло да буйной паводкі. 18 чэрвеня 1979 году была зарэгістравана самая высокая тэмпэратура ў Карачы, якая склала 47 °C, а самая нізкая 0 °C, была зарэгістраваная 21 студзеня 1934 году.

Карачы  Кліматычныя зьвесткі для Карачы Карачы 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 32,8 36,1 41,5 44,4 47,8 47 42,2 41,7 42,8 43,3 38,5 34,5 47,8
Сярэдні максымум t, °C 25 26 29 32 34 34 33 31 31 33 31 27 34
Сярэдні мінімум t, °C 13 14 19 23 26 28 27 26 25 22 18 14 13
Абсалютны мінімум t, °C 0 3,3 7 12,2 17,7 22,1 22,2 20 18 10 6,1 1,3 0
Норма ападкаў, мм 13 10 8 3 3 18 85 61 13 0 3 5 222
Крыніца: Pakmet.com.pk

Эканоміка

Карачы 
MCB Tower

Карачы зьяўляецца эканамічнай і фінансавай сталіцай Пакістана, аднак пачатак 2000-х гадоў было адзначаны застоем у эканамічным разьвіцьці гораду, выкліканым агульнай палітычнай нестабільнасьцю, міжэтнічнымі канфліктамі й ваеннымі дзеяньнямі ў Пакістане. СУП Карачы складае каля 20% ад агульнага аб’ёму СУП краіны.

Доля гораду ў прамысловым сэктары эканомікі Пакістана, складае прыкладна 30%. Асноўная частка СУП правінцыі Сындзі прыпадае на долю Карачы. CУП правінцыі Сандзі, у працэнтах ад агульнага аб’ёму CУП Пакістана, традыцыйна вагаецца ў раёне 28%—30%. Паводле дасьледаваньняў PricewaterhouseCoopers, апублікаваных у 2009 годзе, у якіх удзельнічалі найбуйнейшыя гарады сьвету, СУП Карачы склала 78 млрд. даляраў. Паводле прагнозаў, СУП Карачы складзе 193 млрд. даляраў ЗША да 2025 году, дзякуючы высокаму тэмпу росту эканомікі гораду на 5,5% штогод. Па гэтым паказчыку Карачы значна апярэджвае іншыя буйныя гарады — Лагор і Фэйсалабад, СУП якіх складае 40 млрд і 14 млрд адпаведна. Высокі ўзровень СУП Карачы абумоўлены ягонай магутнай вытворчай базай і разьвітым фінансавым сэктарам. У горадзе вырабляюць тэкстыль, цэмэнт, сталь, разьвіта цяжкае машынабудаваньне, хімічная й харчовая прамысловасьць, банкаўская справа й страхаваньне. У лютым 2007 году Сусьветны банк вызначыў Карачы як самае спрыяльнае месца для бізнэсу ў Пакістане.

Па дадзеных Фэдэральнага савету даходаў Пакістана ў 2006—2007 гадох, падатковыя й мытныя органы ў Карачы атрымалі зборы: 46,75% ад прамых падаткаў, 33,65% ад ускосных фэдэральных падаткаў і 23,38% ад унутранага падатку з продажаў. Карачы атрымлівае 75,14% падаткаў ад мытнай пошліны й 79% падаткаў з продажаў на імпарт. Такім чынам, Карачы зьбірае значную частку (53,38%) ад агульнай колькасьці Фэдэральнага савета даходаў, зь якіх 53,33% прыпадаюць на мытныя пошліны й падатак на імпарт.

Большасьць буйных замежных міжнародных карпарацыяў, якія дзейнічаюць у Пакістане, маюць свае штаб-кватэры ў Карачы. У горадзе прадстаўлена большасьць дзяржаўных і прыватных банкаў Пакістана. Характэрна, што іхныя штаб-кватэры разьмешчаны на адной вуліцы; па дадзеных на 2001 год, амаль 60% грашовых патокаў пакістанскай эканомікі праходзяць праз ўстановы, якя разьмешчаны на гэтай вуліцы. Фондавая біржа Карачы зьяўляецца найбуйнейшай фондавай біржай Пакістана, і, на думку многіх эканамістаў, менавіта дзейнасьць гэтай біржы забясьпечыла 8% прырост СУП Пакістана ў 2005 годзе. Нядаўняя справаздача Credit Suisse пра фондавы рынак Пакістана сьведчыць аб ягоным стабільным росьце.

Карачы зьяўляецца аўтсорсынгавым цэнтрам Пакістана, тут разьвіты інфармацыйныя тэхналёгіі й электронныя сродкі масавай інфармацыі. Call-цэнтры сталі прыцягваць інвэстыцыі ад замежных кампаніяў, пры гэтым урад прыклаў высілкі для зьніжэньня падаткаў на цэлых 10%, каб атрымаць замежныя інвэстыцыі таксама й у IT-сэктары. Многія пакістанскія незалежныя тэле- й радыёстанцыі знаходзяцца ў Карачы, у тым ліку сусьветна папулярныя: Business Plus, AAJ News, Geo TV, KTN, Sindh TV, CNBC Pakistan, TV One, ARY Digital, Indus Television Network, Samaa TV і Dawn News, а таксама некалькі мясцовых станцыяў.

У Карачы ёсьць некалькі буйных прамысловых зонаў, як то: Karachi Export Processing Zone, SITE, Korangi, Northern Bypass Industrial Zone, Bin Qasim і North Karachi, якія разьмешчаны на ўскраіне гораду. У Karachi Expo Centre праводзіцца мноства рэгіянальных і міжнародных выставаў. Існуе шмат праектаў далейшага разьвіцьця гораду. Сярод праектаў, варта адзначыць кампанію Emaar Properties, якая прапануе інвэставаць 43 млрд. даляраў у Карачы, дзеля разьвіцьця выспы Бундал, якая разьмешчана на адлегласьці 49 км ад Карачы. Karachi Port Trust плянуе інвэставаць 20 млрд. рупіяў у будаўніцтва 593-мэтровага хмарачоса — Port Tower Complex на беразе Кліфтана. Дадзены хмарачос будзе ўключаць у сябе гатэль, гандлёвы цэнтар, выстававы цэнтар і рэстаран з назіральнай галерэяй на панарамны выгляд узьбярэжжа й гораду.

Зьяўляючыся адным з найбольш хутка растучых гарадоў сьвету, Карачы сутыкаецца й з праблемамі, сярод якіх ёсьць такія як: коркі на дарогах, забруджваньне навакольнага асяродзьдзя, беднасьць і вулічная злачыннасьць. З-за гэтых праблемаў Карачы займае нізкія рэйтынгі ўва ўзроўні добраўпарадкаванасьці гарадоў: па дадзеных выданьня The Economist, горад займае 129 месца сярод 132 гарадоў, а выданьне BusinessWeek усталявала Карачы на ​​175 месца з 215 гарадоў у 2007 годзе (у параўнаньні з 170 месцам у 2006 годзе).

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Карачы ГісторыяКарачы Фізыка-геаграфічная характарыстыкаКарачы ЭканомікаКарачы Гарады-сябрыКарачы КрыніцыКарачы Вонкавыя спасылкіКарачыАнгельская моваПакістанПаўднёвая АзіяСындУрду

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мар’ян ДуксаІндыяАлесь Аркуш1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаГісторыя ВільніЛагойскРэлігія ў БеларусіApple Inc.ЭнэргаатамВіленскі вакзал (Менск)Іслач Менскі раёнАмсьціслаўКіеўGoogleАнатоль СысБар (элемэнт)Піюс ТышкевічУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЖанна Некрашэвіч-КароткаяЖанчына зьверхуСонечная энэргіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЧайка (арганізацыя)Бурбалка даткомаўУліс Сымсан ГрантПубліцыстыкаКалямбурЛявон Вітан-ДубейкаўскіВацлаў ЛастоўскіКастрычнікЗаходняя ЭўропаНаркотыкГомельская ратушаДзень ЗямліДэкадансВільняМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашСьцяг БеларусіАльгімонтФіліпіныЛуг (рашчына)Ігар БабкоўВершаваны памерГадвілаСлавія Мазыр591ІталіяДаўгердДавернае кіраваньнеАлі ХамэнэіpascalДаўгодМаксім ЛужанінВысокі РынакНадбярэзінцыКліматMelbetФранцішак СкарынаСьпіс сысуноў МалдовыСямейства (біялёгія)ЛібанКрамянёвая тваньКвэбэкПорнасайтМужчына зьверхуМарыя АнтуанэтаРадаўніцаГерб МенскуДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Дзень ПерамогіДжынсавая рэвалюцыяСлавамір АдамовічУкраінаБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)🡆 More