Ёды

Ёды — вёска ў Беларусі, на рацэ Густатцы.

Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 424 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шаркоўшчыны.

Ёды
лац. Jody
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Сельсавет: Ёдзкі
Насельніцтва: 424 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2154
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°27′5.9″ пн. ш. 27°13′53.6″ у. д. / 55.451639° пн. ш. 27.231556° у. д. / 55.451639; 27.231556 27°13′53.6″ у. д. / 55.451639° пн. ш. 27.231556° у. д. / 55.451639; 27.231556
Ёды на мапе Беларусі ±
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды
Ёды Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ёды — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляная барокавая Ільлінская царква і клясыцыстычны палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ёды датуецца 1701 годам, калі ўладальнікі мястэчка Сапегі перадалі яго ў заставу Масальскім.

У 1742 годзе Ёды набыў Мікалай Лапацінскі, падчашы амсьціслаўскі. Каля 1754 году з фундацыі Лапацінскіх у мястэчку збудавалі царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ёды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 15 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ёды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ёды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ёды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Ёды ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.

На 1997 год у Ёдах было 188 двароў. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 179 чал.; 1882 год — 423 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 483 чал.; 1999 год — 479 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2014 год — 424 чал.

Інфраструктура

У Ёдах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта, лясьніцтва. Дзейнічаюць касьцёл і царква.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Ільлі (1754)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ёды ГісторыяЁды НасельніцтваЁды Турыстычная інфармацыяЁды ГалерэяЁды КрыніцыЁды ЛітаратураЁды Вонкавыя спасылкіЁдыЁдзкі сельсаветАграгарадокБеларусьВіцебская вобласьцьГустаткаШаркоўшчынаШаркоўшчынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джон АдамзНью-ДжэрзіПарнаграфія ў сецівеБраўзэрБеларуская дзіцячая літаратураНавінкі (газэта)ПДавід ПісараКліматЧэрвеньУкраінаРэспубліканская партыя ЗШАТаджыкістанМы выйдзем шчыльнымі радаміГарнастайМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеСтаніслаў Булак-БалаховічЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраУладзімер Пуцін1384АгіWordPressМастацтва (часопіс)Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)ЭйгінтЁган КройфТу-22МЗнак плюс-мінусСыд БарэтВусякіКайлян КёртысЛінкальншырФундацыя «Вікімэдыя»Франкісцкая ГішпаніяРасейская мова ва ЎкраінеДжозэф Рабінэт БайдэнВасіль ЦяпінскіДотык пісі рукоюУпіцкі паветРаман Тармола-МірскіКінатэатарАтамны рэактарЯгінтУсходняя ЭўропаФара Вітаўта (Горадня)ВялікдзеньНапалеон I БанапартБелая РусьВіктар МарціновічСавушкін прадуктСаюзная рашучасьць-2022Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыМіхаліна ЛэнскаяБеларуская літаратураЗнак бядыУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажамСтадыё АлімпікаБеларускія народныя казкіКрысьціна СабаляўскайцеГорадняКоміксСыстэмы зьлічэньняГімн БеларусіЮпітэр9 кастрычнікаАндрэй МукавозчыкСусьветнае павуціньнеКітайАляксандар ВішнеўскіРэал Бэтыс СэвільляАральны сэкс🡆 More