Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.
Сяргей Канановіч | |
Дата нараджэньня | 29 лютага 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, гітарыст, сьпявак |
Жанры | Рок-музыка |
Інструмэнты | гітара, бас-гітара і мандаліна[d] |
Гурты | Hasta La Fillsta, Крамбамбуля, Pomidor/OFF, Zet |
Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, але музычнай адукацыі ня мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай.
Першы гурт — «Jar Jabber» (1994). Разам з Уладам Плюшчавым ды Зьмітром Харытановічам заснаваў гурт Hasta La Fillsta, у якім граў на гітары. У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010) і Zet, адзін з аўтараў музыкі, сьпявак, гітарыст і бас-гітарыст гурта Pomidor/OFF. Граў таксама з гуртамі «Палац», žygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M.. Удзельнічаў у стварэньні альбома «Патас/Попс/Прапаганда» гурту . Удзельнічаў у запісе альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак», граў на электрагітары. У 2016 годзе прымаў удзел у запісе песьні «Дзякуй Б-гу» Пінхаса Цынмана і напісаў аранжыроўкі для альбома Пінхаса Цынмана «Усё будзе гут» у стылі рэгі.
З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гранджу.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сяргей Канановіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.