Геаграфічны Факультэт Бду

27°32′55″ у. д. / 53.893142° пн. ш.

27.548522° у. д. / 53.893142; 27.548522

Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — найбуйнейшы ў Беларусі вучэбна-навуковы цэнтар падрыхтоўкі географаў, геолягаў, гідролягаў і мэтэаролягаў. Знаходзіцца ў Менску на вул. Ленінградзкай, 16. Дэкан факультэту — Алена Кальмакова.

Геаграфічны Факультэт Бду
Будынак геаграфічнага факультэту БДУ

На факультэце навучаецца каля 1000 студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучаньня, 18 асьпірантаў і суіскальнікаў вучоных ступеняў. Пэдагагічную і навуковую працу забясьпечваюць больш за 100 супрацоўнікаў, сярод якіх 15 дактароў навук, прафэсараў, 40 дацэнтаў і 15 старшых навуковых супрацоўнікаў. Навучаньне вядзецца па спэцыяльнасьцях: «Геаграфія» (13 спэцыялізацыяў: турызм, дэмаграфія, глебазнаўства, картаграфія, гідралёгія і іншыя), «Географа-інфармацыйныя сыстэмы (ГІС)», «Геаэкалёгія», «Геалёгія і выведка радовішчаў карысных выкапняў» (3 спэцыяльнасьці), «Гідрамэтэаралёгія».

На другім паверсе будынка факультэту працуе Музэй землязнаўства. Некалькі разоў на год музэй арганізуе масавую мінэралягічную выставу «Каменная казка». Выданьне факультэту — студэнцкая газэта «Экватар». На геаграфічным факультэце дзейнічае рэспубліканская грамадзкая арганізацыя Беларускае геаграфічнае таварыства.

Гісторыя факультэту

Афіцыйная дата стварэньня — 1934 год. Аднак яшчэ ў 1921 годзе на рабфаку БДУ геаграфія была прадстаўленая як вучэбная дысцыпліна. Першапачатковая назва — геоляга-глебава-геаграфічны факультэт. Факультэт быў арганізаваны пры падтрымцы вучоных М. Н. Сьмірнова, І. М. Іванова і іншых. У першыя гады існаваньня на факультэце працавалі акадэмікі АН БССР Я. Н. Афанасьеў, М. Ф. Бліядухо, чалец-карэспандэнт АН БССР А. М. Жырмунскі, дацэнты С. С. Малярэвіч і іншыя. Пачаткова на факультэце працавалі дзьве катэдры: фізычнай геаграфіі і глебазнаўства. У пасьляваенныя гады былі сфармаваныя катэдры фізычнай геаграфіі, эканамічнай геаграфіі, глебазнаўства і геалёгіі. У 1951—1958 гг., 1966—1969 гг. і з 1993 г. па нашыя дні на факультэце дзейнічае катэдра дынамічнай геалёгіі.

Дэканы геаграфічнага факультэту

Структура факультэту

Катэдры

  1. Катэдра геаграфічнай экалёгіі (заг. катэдры — прафэсар А. М. Вітчанка)
  2. Катэдра геадэзіі і картаграфіі (заг. катэдры — кандыдат геаграфічных навук А. П. Раманкевіч)
  3. Катэдра дымамічнай геалёгіі (заг. катэдры — прафэсар В. М. Губін)
  4. Катэдра агульнага землязнаўства і гідрамэтэаралёгіі (заг. катэдры — прафэсар П. С. Лопух)
  5. Катэдра глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сыстэмаў (заг. катэдры — дацэнт М. В. Клебановіч)
  6. Катэдра фізычнай геаграфіі сусьвету і адукацыйных тэхналёгіяў (заг. катэдры — прафэсар Я. К. Яловічава)
  7. Катэдра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаваў Садружнасьці (заг. катэдры — Генадзь Озем)
  8. Катэдра эканамічнай геаграфіі замежных краін (заг. катэдры — прафэсар К. А. Анціпава)
  9. Катэдра інжынэрнай геалёгіі і геафізыкі (заг. катэдры — д. г.-м. н., праф. Аляксандар Санько)

Навукова-дасьледчыя лябараторыі

  • Возеразнаўства
  • Экалёгіі ляндшафтаў

У складзе НДЛ працуюць 18 супрацоўнікаў (у тым ліку 1 доктар навук і 4 кандыдаты навук).

Прафэсарска-выкладчыцкі склад

На кастрычнік 2009 году прафэсарска-выкладчыцкі склад налічваў 75 чалавек:

  • 15 дактароў навук (зь іх 10 прафэсараў),
  • 41 кандыдат навук (зь іх 36 дацэнтаў і 5 старшых выкладчыкаў),
  • 19 старшых выкладчыкаў, выкладчыкаў і асыстэнтаў без вучонай ступені.

Суадносіны студэнты/выкладчыкі: з улікам сумяшчальнікаў — 9 студэнтаў на 1 выкладчыка, без уліку — 14.

Вучэбная геаграфічная станцыя (геабаза) «Заходняя Бярэзіна»

Знаходзіцца ў Валожынскім раёне на беразе р. Заходняя Бярэзіна, недалёка ад в. Калдыкі і в. Куцяняты.

Весьнік геаграфічнага факультэту «Экватар»

Заснаваны ў пачатку 2006 году па ініцыятыве дэканату факультэта. У той момант у студэнцкае жыцьці востра не хапала ўласнае друкаванага выданьня, аднак, з прычыны нізкага ўзроўню арганізацыі студэнтаў актыўна займацца аніхто не хацеў. Тады намесьнік дэкану М. В. Кухарчык абраў зь ліку студэнтаў 1-2 курсу адказных рэдактараў: Ю. Губараву, А. Малокіна, Я. Рыбіна і М. Шчарбакову. Яны далі весьніку новае імя (раней выданьне нерэгулярна выходзіла пад назвай «Мерыдыян») і выпусьцілі два нумары (сакавіцкі і травеньскі — прысьвечаны географам-франтавікам). Варта адзначыць, што публіцыстычны, роўна як і эстэтычны характар ​​выданьня выклікаў нараканьні са шматлікіх бакоў. Зьмест нумароў быў дыктаваны дэканатам, а таму знаходзіўся далёка па-за патрэбамі студэнтаў у цікавай і карыснай інфармацыі. Наклад выданьня быў моцна абмежаваны: у асноўным распаўсюджваўся па катэдрам, у дэканаце, а таксама вывешваўся на дошку аб’яваў (1-й паверх паўднёвага крыла).

Магутны штуршок да разьвіцьця весьнік атрымлівае з восені 2006 году, калі ў склад рэдкалегіі ўвайшоў студэнт 4 курса Павал Чумакоў. Зь яго імем зьвязана зьмяненьне рэдакцыйнае палітыкі, прыцягненьне журналістаў зь ліку студэнтаў, карэннае зьмяненьне дызайну (набліжэньне яго да выдавецкіх стандартаў) і выхад у колы грамадзтва: у гэты пэрыяд максымальныя наклады дасягалі 100-150 асобнікаў. 

Зьмяняецца і зьмест весьніка: старонка навінаў, пасланьні галоўнага рэдактара, інтэрвію з выкладчыкамі і студэнтамі, надзённыя артыкулы, рэдакцыйныя праекты (напрыклад, мапа зь месцамі нараджэньня выкладчыкаў факультэту), гумарыстычная геаграфічная паэзія. У сувязі з рэбрэндынгам весьніку, прымаецца рашэньне абнуліць яго нумарацыю. Нумар ад лістападу 2006 становіцца першым. Увясну 2008 году весьнік геафаку «Экватар» прыняў удзел у штогадовым конкурсе выданьняў БДУ, якое прайшло ў САК «Брыганціна». 

Сэзон, восень 2008 году, «Экватар» сустрэў бяз большай часткі старой рэдкалегіі: Павал Чумакоў выпусьціўся з унівэрсытэту, Ю. Губарава, А. Малокін і А. Безручонак зьехалі на гадавыя стажыроўкі ў замежжа. Перад Марыяй Шчарбаковай паўстала пытаньне аб папаўненьні кадраў для працягу плённай працы. Яна была абраная рэдактарам весьніка. Андрэй Безручонак, знаходзячыся ў Партугаліі, выконваў вёрстку і дызайн. Артыкулы для «Экватара» актыўна пачалі пісаць студэнты малодшых курсаў: Зьміцер Валадзько, Алена Кочуб, Валеры Жук, Яўген Шавялеў. У лютым 2010 году рэдактарам «Экватару» стаў Андрэй Безручонак, Марыя паехала на стажыроўку ў Анкару. У гэты час газэта стала выходзіць рэгулярна з паўнатой 8—12 старонак. Былі перапрацаваныя канцэпцыі дызайну, зьмест артыкулаў і моўнае пытаньне: выгляд весьніка стаў больш яскравым і сучасным, а артыкулы пачалі друкавацца пераважна на беларускай мове. Восеньню 2010 году «Экватар» стаў найлепшай маланакладнай газэтай БДУ.

Значныя зьмены ў працы газэты адбываюцца ў 2011 годзе. «Экватар» выдаецца цалкам на беларускай мове, зьмяняецца дызайн. Зьмены адбываюцца і ў рэдкалегіі. Ад старога складу практычна нікога не застаецца. Рэдактарам становіцца Марына Карней. Таксама прыходзяць і новыя людзі — Ніна Літвінка, Вікторыя Койпіш, Ягор Левачоў, Багдан Пачапскі. Са старога складу застаецца толькі Валадзько Зьміцер. Вясной 2011 году рэдкалегія весьніка прымае ўдзел у «Зімовай школе студэнцкай журналістыкі» на САК «Брыганціна». «Экватар» заваёўвае першае месца ў намінацыі «За арыгінальнасьць і творчы падыход».

У 2013 годзе весьнік геаграфічнага факультэту БДУ «Экватар» становіцца найлепшым беларускамоўным выданьнем унівэрсытэту. У 2014 годзе «Экватар» мяняе канцэпцыю друку па прапанове Ягора Левачова і адмаўляецца ад цалкам каляровага друку. Цяпер газэта выходзіць з каляровай вокладкай. У гэтым жа годзе выпускаецца значная частка рэдкалегіі — Марына Карней, Вікторыя Койпіш, Наста Кулак, Ніна Літвінка. Ягор Левачоў зьязджае ў стажыроўку ў Францыю (Бардо). Нагляд за весьнікам бярэ на сябе Ніна Літвінка і прызначаецца рэдактаркай. Што і выклікае спрэчкі ў рэдкалегіі. У 2015 годзе адміністрацыя ўнівэрсытэту не дазволіла друкаваць артыкул пра рух "Студэнты супраць", таму 38 нумар весьніка выйшаў з белай плямай.

Весьнік выходзіў накладам у 120 асобнікаў з пэрыядычнасьцю 4 нумары на год. Артыкулы ахоплівалі шырокі спэктар тэматык, цікавыя студэнтамі і выкладчыкамі. «Экватар» выклікаў цікавасьць таксама ў актывістаў і пэрсаналу іншых факультэтаў БДУ.

З лістапада 2022 выдаецца ў фармаце Тэлеграм-каналю - "Экватар | Больш, чым геаграфія"

Вядомыя выпускнікі

Навукоўцы

Іншыя

Зь літаратуры:

  • На завочным аддзяленьні геафаку вучыўся (але быў выгнаны за двойкі і пропускі) Бабнік — герой кнігі Адама Глёбуса «Дамавікамерон найноўшы»:


Геаграфічны Факультэт Бду  Бабнік прыпёрся ў Менск да брата-жывапісца. …Яго вабіла мастацкая эліта, асабліва жаночая палова. Бабнік соваўся па майстэрнях, весяліўся, …і з дапамогаю брата паступіў ва ўнівэрсытэт, на завочны геафак. Геаграфічны Факультэт Бду 

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічны Факультэт Бду Гісторыя факультэтуГеаграфічны Факультэт Бду Структура факультэтуГеаграфічны Факультэт Бду Прафэсарска-выкладчыцкі складГеаграфічны Факультэт Бду Вучэбная геаграфічная станцыя (геабаза) «Заходняя Бярэзіна»Геаграфічны Факультэт Бду Весьнік геаграфічнага факультэту «Экватар»Геаграфічны Факультэт Бду Вядомыя выпускнікіГеаграфічны Факультэт Бду КрыніцыГеаграфічны Факультэт Бду Вонкавыя спасылкіГеаграфічны Факультэт БдуГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола ПракаповічЯн ЧыквінQR-кодЯкуб КоласГомельская вобласьцьСан-ФранцыскаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіГрудзіАртур ВольскіАндрусь ГорватРэч ПаспалітаяЛука ДончычІван МележЧорная дзіркаГалоўная старонкаАпэрацыйная сыстэмаРадаўніцаАнатоль СербантовічСабакаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуМікола МаляўкаКарэйская моваМастацкі творСамасейАлесь РазанаўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіСтатусбанкУладзіслаў ЧарняўскіКнігаІнданэзія1589Каскадныя табліцы стыляўЛацкая моваМіндоўгЗямляДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Аляксандар Мароз22 красавікаВерасеньЧэрвеньУкраінскае ПалесьсеГішпаніяТураўУладзіслаў ГарбацкіЛеанід Дайнека1877Дзень ПерамогіДызайнIP-адрасАлесь ЧумакоўЁсіф СталінЗафіраЛацінкаГомельДругая сусьветная вайнаБеларусы ў ПольшчыСтанкевіцаБісэксуальная парнаграфіяКарлес ПудждэмонКазахстанСтаражытны РымКампутарБеларускі нацыяналізмСырвідСэкс па тэлефонеІгар ТурКампутарная сетка🡆 More