Сталічнае Тэлебачаньне: тэлеканал Беларусі, заснаваны ў 2000 годзе

«Сталі́чнае тэлеба́чаньне» («СТБ») — пераважна расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны ў кастрычніку 2000 году.

«Сталічнае тэлебачаньне»
Сталічнае Тэлебачаньне: Перадачы, Мінуўшчына, Прапаганда нацызму
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 19 кастрычніка 2000 (23 гады таму)
Кіраўніцтва Кірыл Казакоў, Тацяна Стаселька
Афіцыйны сайт ctv.by

На 2021 год месьціўся ў Цэнтральным раёне Менску па Камуністычнай вуліцы, д. 6 (мікрараён Асмалоўка). Налічвалаў 34 вядоўцы перадачаў, зь іх 25 жанчынаў (3/4).

Перадачы

  • 24 гадзіны (вядоўца Ігар Пазьняк, Юлія Аляксандрава);
  • Аўтапанарама (вяд. Вадзім Аўсянкін);
  • Вялікі горад (Аляксей Марцінёнак, Натальля Брэвус, Ірына Марцьянава);
  • Вялікі сьняданак (Ірына Рамбальская);
  • Зорны рынг (Зьміцер Кахно);
  • Менск і менчукі (Вольга Сахарава);
  • Меншчына (вядоўцы Сяргей Манько, Ірына Смольская); (бел.)
  • Нашая справа;
  • Прывітаньне, лекар;
  • Прыгоды дылетанта (вядоўца Юры Жыгамонт); (бел.)
  • Ранак (Зьміцер Кахно, Аляксандар Мяжэнны, Юры Цароў, Тацяна Бародкіна, Вольга Бурлакова і Юлія Шпілеўская);
  • Сардэчна паскардзіцца (вяд. Алег Вусачоў);
  • Сталічныя падрабязнасьці (Юлія Зыкава, Ірына Рамбальская);
  • Таемныя спружыны палітыкі (Рыгор Азаронак);
  • Такі лёс (Антон Мартыненка, Кацярына Забянько);
  • Тыдзень (вяд. Яўген Горын);
  • Цэнтральны рэгіён.

Мінуўшчына

19 кастрычніка 2000 году заснавалі закрытае акцыянэрнае таварыства «Сталічнае тэлебачаньне». 1 студзеня 2001 году тэлеканал пачаў вяшчаньне з выпуску сталічных навінаў. У 2005 годзе вяшчаньне пашырылі на ўсе вобласьці Беларусі. Пад кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» перадалі тэлеканал «РТР-Беларусь», частку перадачаў якога сталі складаць тэлеперадачы вытвчорасьці «СТБ». На 2021 год на «Сталічным тэлебачаньні» працавала каля 300 журналістаў, відэаінжынэраў і рэжысэраў.

Кіраўнікі

Дэзынфармацыя

3 верасьня 2020 году на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзьведзь, прадстаўлены як «вэтэран Вялікай Айчыннай вайны», зь сьлязьмі на вачах апавядаў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі». Такое абразьлівае азначэньне датычылася бел-чырвона-белага сьцяга — нацыянальнага сьцяга беларусаў, дзяржаўнага сьцяга Беларусі з 1918 году. Аднак выявілася, што гэты 99-гадовы ўраджэнец Ўкраіны сам у баявых дзеяньнях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, а ў час нямецка-савецкай вайны служыў на Каўказе ў НКВД, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе.

Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).

Прапаганда нацызму

У пачатку 2021 году супрацоўнік СТБ Аляксей Голікаў на расейскай мове ў этэры тэлеканалу заклікаў да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны. Як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі нацысты вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў. Раней ён на гэтым жа рэсурсе называў пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў:

Сталічнае Тэлебачаньне: Перадачы, Мінуўшчына, Прапаганда нацызму  Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца. Сталічнае Тэлебачаньне: Перадачы, Мінуўшчына, Прапаганда нацызму 

—Аляксей Голікаў, тэлеканал СТБ, 22 лютага 2021 г.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сталічнае Тэлебачаньне ПерадачыСталічнае Тэлебачаньне МінуўшчынаСталічнае Тэлебачаньне Прапаганда нацызмуСталічнае Тэлебачаньне КрыніцыСталічнае Тэлебачаньне Вонкавыя спасылкіСталічнае ТэлебачаньнеБеларусьПрапагандаРасейская моваРэжым ЛукашэнкіТэлеканал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1877СказУладзімер КараткевічУніфікаваная назва рэсурсуАс (імя)Сельская гаспадаркаАлесь АркушЛістападПінскEBayЖамойцьЗлучокЛеанід ГалубовічЧалавекМікола КупрэеўСловаЛявон ВольскіМарына ВасілеўскаяВязынка (Маладэчанскі раён)Нью-ЁркБітаўтЯлоўкаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайМарат МаркаўУправа КДБ па Гомельскае вобласьціЕсьманЯкуб КоласБудынакЛіцьвіныСпакусьнікіЗлучнікЛюдміла РублеўскаяISO 3166ШпакРыгор МарцьянаўМыш курганцаваТэўтонскі ордэнБелы вершАлесь КажадубІнвэстыцыяFacebook1589БэрсэнСамілаДзеяслоўКляштарІндаэўрапейскія мовыБДСМRSSГорадняМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВэб-дызайн2008АксысТаджыцкая моваМустафа Кемаль АтатуркПаўднёвая АсэтыяМіхась РудкоўскіПэрфэкт-10Літоўская кухаркаКатэхізісСьпіс стагодзьдзяўСурвэтка🡆 More