Беларусафобія

Беларусафобія (стар.-грэц.

φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы, беларускага этнасу і Беларусі. Адным з асноўных спосабаў ёсьць стварэньне паданьняў для падрыву веры беларусаў ва ўласную жыцьцяздольнасьць і будучыню.

Віды

  • Мэнтальная: беларускасьць выклікае хваравіты водгук. Выпраўленьне вымагае зьмены мэнталітэту і спыненьне адмоўнай дзейнасьці.
  • Прыстасавальніцкая: выклікаецца духоўнай пераменлівасьцю і павярхоўным сябелюбствам дзеля атрыманьня большых прыбыткаў. Выкараняецца ладам выгодаў за побытавую адданасьць беларускай культуры.
  • Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вэстэрнізацыя і крышнаізацыя. Пераадольваецца праз спабораздольнасьць беларускай культуры.

Праявы

Да праяваў беларусафобіі адносяць: 1) парваньне беларускага нацыянальнага сьцяга (бела-чырвона-белага); 2) спаленьне беларускамоўных падручнікаў; 3) зьдзек зь беларускай мовы; 4) закрыцьцё беларускамоўных школаў, гімназіяў і ліцэяў; 5) зьнявага(en) шанаваных людзей беларускага народу (Васіль Быкаў, Францішак Скарына), 6) разбурэньне беларускіх помнікаў, у тым ліку шляхам пераробкі; 7) наўмыснае псаваньне ўласьцівага Беларусі краявіду(en); 8) вынішчэньне запаведнай прыроды Беларусі; 9) грэблівае стаўленьне да людзей беларускай народнасьці, беларускай літаратуры і творчасьці; 10) нянавісьць да беларускай моладзі і вольнасьці беларусаў; 11) накладаньне спагнаньня, звальненьне з працы, выгнаньне з вучэльні і зьняволеньне за вуснае і пісьмовае выкарыстаньне беларускай мовы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Беларусафобія ВідыБеларусафобія ПраявыБеларусафобія Глядзіце таксамаБеларусафобія КрыніцыБеларусафобіяБеларусБеларуская моваБеларусьМітНянавісьцьСтаражытнагрэцкая моваСтрахЭтнас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ksb6f1950Беларускі клясычны правапісГрупавы сэксГрамадзкі набытакДыялекты беларускай мовыМастацтва (часопіс)ПМінейка (імя)Канфлікт у Паўночнай ІрляндыіЯтКунілінгусСтадыё АлімпікаЗенькаўскі раёнНясьвіжРадзівілыГомельская вобласьцьМабільны тэлефонБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяАўкштайтыПэтра ПраўлікаваВіленскае барокаВікікрыніцыТрэйнчэ КээвэрАлесь БяляцкіВусякіЧорны замак АльшанскіРаўнаньне.nzІгарТрапічны год.auХімэраБаварыяЮзэф Ігнацы КрашэўскіРэч ПаспалітаяАлегБісэксуальная парнаграфіяЗебра (кінастудыя)Піюс XIГадзіньнікПахлаваСьвяты ЯзэпУсяслаў ЧарадзейВасіль БыкаўГуджаратВарняны1918Жуан Пэдру да Сылва ПэрэйраМілян (футбольны клюб)Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііМіл (імя)Час UnixТу-22МРукапісы на пальмавым лісьці.neБелая РусьГаўд.atАгурокКастусь КаліноўскіФундацыя «Вікімэдыя»ГаўдыкПлоцевы актГеда476МазанРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуРайт (браты)27 сакавіка🡆 More