Славянскі Сабор Белая Русь: палітычная партыя (1992-1999)

Славя́нскі сабо́р «Бе́лая Русь» — палітычная партыя, якая існавала ў 1992—1999 гадах у Беларусі.

Ідэйнай плятформай партыі было русафільства й беларусафобія. Арганізацыя аб’ядноўвала прыхільнікаў імпэрыялістычна-шавіністычнай ідэі трыадзінства расейскага народу (гэта значыць ідэі аб тым, што расейскі народ складаецца зь велікаросаў, маларосаў і беларусаў) і выступала за аб’яднаньне Расеі, Украіны і Беларусі.

Славянскі сабор «Белая Русь»
па-беларуску: Славянскі сабор Белая Русь
Славянскі Сабор Белая Русь: Мэты, Гісторыя, Крыніцы
Лідэр партыі Мікалай Сяргеяў
Дата заснаваньня 1992 год
Распушчаная 1999 год
Штаб-кватэра Менск, вул. Першамайская, 24/1-80
Саюзьнікі і блёкі Усеславянскі сабор, Расейскі нацыянальны сабор
Ідэалёгія антыбеларуская, прарасейская, захадафобія, імпэрыялістычны шавінізм
Орган партыйнага друку Часопіс «Белая Русь»

Старшыня — Мікалай Сяргеяў. Кіравальны орган — Дума.

Мэты

Абарона славяна-расейскіх інтэрэсаў ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця на аснове яднаньня славяна-расейскіх народаў і прыярытэту традыцыйных каштоўнасьцяў іх цывілізацыі.

Гісторыя

Устаноўчы збор партыі адбыўся 6 чэрвеня 1992 году. Былі прынятыя статут і праграма, абраныя Дума і тры сустаршыні: Мікалай Сяргееў, палкоўнік Валер Сураеў і падпалкоўнік Міхаіл Ільлін. З моманту стварэньня партыя выступала за наданьне расейскай мове дзяржаўнага статусу, супраць арыентацыі на Эўропу і за паглыбленьне сувязяў з Расеяй да поўнага аб’яднаньня.

У 1993 годзе ССБР быў адным з ініцыятараў стварэньня Народнага руху Беларусі, які аб’ядноўваў прарасейскія і беларусафобскія арганізацыі. Рух узначаліў Сяргей Гайдукевіч, які затым стаў старшынём Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі. ССБР выступаў таксама супраць нацыяналістычнай апазыцыі і празаходніх палітычных сілаў, падтрымлівала прэзыдэнта ў яго супрацьстаяньні зь Вярхоўным Саветам і імкненьні правесьці рэфэрэндумы.

Асноўны занятак партыі — арганізацыя розных сэмінараў і агітацыя праз СМІ. Супрацоўнічала з газэтамі «Знамя юности», «Славянский набат».

У ССБР уступілі Ўсевалад Янчэўскі, Юры Азаронак і іншыя беларускія грамадзкія дзеячы.

Арганізацыя выкарыстоўвала расейскі манархічны чорна-жоўта-белы сьцяг (імпэрскі сьцяг).

Пры чарговай перарэгістрацыі, што праходзіла ў 1999 годзе, партыя не змагла падаць у Міністэрства юстыцыі сьпісы неабходнага ліку сяброў у 1000 чалавек і спыніла сваю дзейнасьць.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Славянскі Сабор Белая Русь МэтыСлавянскі Сабор Белая Русь ГісторыяСлавянскі Сабор Белая Русь КрыніцыСлавянскі Сабор Белая Русь Вонкавыя спасылкіСлавянскі Сабор Белая РусьБеларусафобіяБеларусьРусафільства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

89ГенабальдНаша думка.esВайдыла (імя)БеларусьБутывілЛетувізацыя19551370.tm.twІван ГайцэвічМялеці Сматрыцкі.ukПолацакДругая Ўстаўная грамата.cyМарыя АнтуанэтаLast.fm2023Амсьціслаў.seЭліза Ажэшка1916Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)1966Беларускі нацыянальны стройНаша НіваКараваджаBГрэцкая мова4Сэрвэр (апаратнае забесьпячэньне).meНадвор’еБел-чырвона-белы сьцягВуліца СэзамЧырвоны мухаморВатыканПЦмок19991326ЛітваАўстралійскія АльпыЎНясьвіжКілямэтарКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Бялынічы)Аркадзь КуляшоўБраслаўАральны сэксПавал Аляксюк2004.tc.za.bt.gdВадзім Саранчукоў.to.ee1954.fkРоварВікікрыніцы4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.asМураўёўкіПершая Ўстаўная грамата🡆 More